Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси, контрольная работа 1, тема 14.docx
Скачиваний:
70
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
50.68 Кб
Скачать
  1. Паўстанне пад кіраўніцтвам т. Касцюшкі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай

Асноўная частка магнатаў, шляхты, духавенства, выхаваная ў духу “шляхецкiх вольнасцяў”, скарылася з вынiкамi II падзела Рэчы Паспалітай. Пэўныя ж колы грамадства, асблiва тыя, хто ўдзельнiчаў у баявых дзеяннях супраць рускiх i прускiх iнтэрвентаў, заставалiся шчырымi патрыётамi, гатовымi змагацца за аднаўленне дзяржавы ў межах 1772 г. Цэнтр па падрыхтоўцы паўстання размяшчаўся за мяжой – у Лейпцыгу. У Вiльнi дзейнiчала тайная арганiзацыя на чале з палк. Я. Ясiнскiм.

Патрыёты ўскладалi значныя спадзяваннi на адстаўнога генерал-лейтэнанта – Тадэвуша Касцюшку. Вядома, што ён нарадзiўся ў 1476 г. у фальварку Мерачоўшчына каля м. Косава Слонiмскага пав. Навагрудскага ваяводства.

У 19 год (пасля заканчэння пiярскага калегiума) паступiў у Варшаўскую рыцарскую школу, якую скончыў капiтанам. У 1776 г. выехаў у Амерыку, дзе змагаўся на баку барацьбiтоў за незалежнасць, заслужыў шмат узнагарод i чын брыгаднага генерала. У 1784 г. вярнуўся на радзiму. У 1789 г. па рэкамендацыi Брэсцкага сеймiка быў прыняты ў кароннае войска ў чыне генерал-маёра. Храбра ваяваў супраць расiйскiх войск у 1792 г. на баку сейма, заслужыў ордэн “Вiртуцi Мiлiтары” i чын генерал-лейтэнанта. [1, С. 185].

Пасля перамогi Таргавiцкай канфедэрацыi падаў у адстаўку i пераехаў у Лейпцыг. У 1793 г. ездзiў у Парыж за дапамогай, але не атрымаў яе. Калi выбухнула паўстанне, Тадэуш Касцюшка прыняў прапанову стаць кiраўнiком паўстанцкiх узброеных сiл.

Менавiта iм 24 сакавiка 1794 г. у Кракаве на рынку быў абвешчаны “Акт паўстання грамадзян”. Т. Касцюшка прылюдна прысягнуў “усёй польскай нацыi”, запэўнiў прысутных у сваёй гатоўнасцi змагацца за непа-рушнасць тэрыторыi дзяржавы, за самаўладдзе народа i ўсеагульную сва-боду, за пазбаўленне ад iншаземнай акупацыi, за вяртанне Канстытуцыi 3 мая 1791 г. Усе жыхары заклiкалiся да ўдзелу ў вызваленнi краiны. Cфармiраваныя часцi паўстанцаў рушылi на Варшаву.

16 красавiка адбылося паўстанне часцей лiтоўскага войска ў Шаўлях.

У ноч з 22 на 23 красавiка ў падтрымку паўстання выступiлi жыхары Вiльнi на чале з палкоўнiкам Я. Ясiнскiм. Расiйскi гарнiзон быў разбiты. Днём, 23 красавiка тут быў утвораны часовы ўрад – Найвышэйшая Лiтоўская Рада на чале з Я. Ясiнскiм.

Назаўтра, 24 красавiка перад ратушай быў абвешчаны “Вiленскi Акт паўстання народа Лiтоўскага”. Апошнi гетман ВКЛ, Шыман Касакоўскi якi пайшоў на службу да Расii, быў павешаны.

На працягу красавiка-мая ўлада паўстанцаў усталявалася ў Берасцi, Ваўкавыску, Слонiме, Наваградку, Пiнску, Ашмянах, Кобрыне, Лiдзе, Браславе.

Найвышэйшая Рада iмкнулася пашырыць свой рух за кошт народных мас. Сялянам абяцалася вызваленне ад прыгону.

У гэты час у самой Польшчы адбывалiся не менш важныя падзеi. 4 красавiка пад Варшавай паўстанцы Касцюшкi разбiлi атрад генерала Тармасава, а 17-18 красавiка ўзброенае паўстанне перамагло i ў сталiцы.

У маi ўлада ў краiне перайшла да Найвышэйшай Нацыянальнай рады ў складзе 40 чал. Рашаючы голас належаў Т. Касцюшку як камандуючаму.

Т. Касцюшка прадпрыняў шэраг захадаў з мэтай пашырэння i ўзмацнення паўстання: накiраваў сваiх эмiсараў у раёны, не ахопленыя супрацiў-леннем; абвясцiў агульную мабiлiзацыю; разаслаў адпаведныя манiфесты да войска, духавенства, насельнiцтва, нават жанчын.

7 мая iм быў абвешчаны “Паланецкi унiверсал”, у якiя сялянам гарантавалася апека ўрада; усе яны абвяшчалiся асабiста свабоднымi, але без зямлi.

У далейшым унiверсал не выявiў значнага ўздзеяння на ўздым паўстання: сяляне ў цэлым заставалiся абыякавымi да паўстання, а шляхта выказ-вала незадаволенасць названым дакументам.

Большасць шляхты ВКЛ таксама была незадаволена пазiцыямi Найвышэйшай Лiтоўскай Рады i яе “Вiленскай нацыянальнай газеты”, якая прымала iдэалы Французскай рэвалюцыi i выступала за адмену паншчыны, за раўнапраўе мяшчан, рэспублiканскi дзяржаўны лад.

Неўзабаве памiж Найвышэйшай Нацыянальнай i Найвышэйшай Лiтоўскай Радамi ўзнiклi значныя непаразуменнi. Магчыма, з-за залiшняй радыкальнасцi лiдэра “вiленскiх якабiнцаў” Я. Ясiнскага “Найвышэйшая Лiтоўская Рада” на той падставе, што яна быццам “не спрыяла унii брацкiх народаў”, была распушчана. Замест яе Касцюшка ўтварыў больш памяркоўную Цэнтр Дэпутацыю ВКЛ пры Найвышэйшай Нац Радзе, а Я. Ясiнскi адклiканы з Вiльнi. Праўда, 13 мая ён быў павышаны ў званнi да генерал-лейтэнанта, але гэта была “падсалоджаная пiлюля”. Кiраўнiком паўстання ў ВКЛ Касцюшка назначыў польскага генерала М. Вяльгорскага. [3, С. 202].

Вясной-летам 1994 г. рускiя войскi адыйшлi ва ўсходнiя раёны Рэчы Паспалітай. На тэрыторыi ВКЛ царскiя генералы абвясцiлi сялянам амнiстыю i абяцалi перадаць iм маёмасць тых паноў, якiя бралi ўдзел у паўстаннi.

Якуб Ясiнскi ў свой час шляхам засылкi атрадаў на нядаўна далучаныя ў склад Расiйскай iмперыi спрабаваў узняць там паўстанне. Новы камандуючы Вяльгорскi не здолеў завяршыць гэту работу. Праўда, здзяйснялiся асобныя конныя рэйды на Дынабург, на Меншчыну i iнш., але значнага плёну яны не прынеслi.

У канцы чэрвеня 1794 ваенная iнiцыятыва перайшла да рускiх войск. Паступова тэрыторыя, ахопленая паўстаннем, пачынае звужацца. 19 лiпеня пачынаецца штурм Вiльнi, абаронцы якой 12 жнiўня былi вымушаны перапынiць супрацiўленне. Рэшткi паўстанцкiх сiл з ВКЛ адступаюць на захад i скiроўваюцца на абарону Варшавы.

У вераснi ў Гродна прыязджаў Т. Касцюшка, дзякаваў мясцовым патрыётам. Некаторым уручыў пярсцёнкi з надпicам“Айчына свайму абаронцу”.

Паступова ваенная сiтуацыя ў заходнiх раёнах ВКЛ складаецца на карысць рускiх войск. З Турцыi пасля замiрэння было перакiнута войска Суворава. 17 верасня 1794 г. пад Крупчыцамi каля Кобрына генерал Сувораў разбiў атрады Серакоўскага i Князевiча. Большасць загiнуўшых паўстанцаў складалi касiнеры.

19 верасня паўстанцы пацярпелi яшчэ адно паражэнне пад Брэстам.

Цэнтральная дэпутацыя ВКЛ эвакуiруецца ў Гародню, адтуль у Польшчу. Усе ўзброеныя сiлы РП, у тым лiку ВКЛ кiнуты на абарону Варшавы.

10 кастрычнiка на падыходах да яе адбылася другая буйнейшая бiтва паўстанцаў з рускiмi войскамi пад Мацяёвiцамi. Паранены Касцюшка трапляе ў палон.

12 кастрычнiка новым галоўнакамандуючым прызначаецца Ваўжэцкi. Але вялiкага сэнсу ў гэтым няма, бо ваенная iнiцыятыва поўнасцю на баку рускiх. 4 лiстапада Сувораў захапiў Прагу, а потым i ўвесь горад. Сярод загiнуўшых – 10 тыс паўстанцаў, 4 тыс дабрахвотнiкаў, 2 тыс патанулых у Вiсле. У лiку ахвяр – 5 тыс ураджэнцаў ВКЛ, а таксама Я. Ясiнскi.

13 кастрычнiка 1795 г. у Пецярбургу памiж Аўстрыяй, Прусiяй i Расiяй была падпiсана новая канвенцыя аб канчатковым падзеле Рэчы Паспалітай.

25 лiстапада С. Панятоўскi адрокся ад трона. Быў вывезены ў Пецярбург. Там памёр i пахаваны ў саборы св. Кацярыны. У 1938 палякамi па прапанове савецкаага ўрада перазахаваны ў в. Волчын. Цяпер там збiраюцца аднавiць касцёл, але труна з былым каралём не знойдзена.

У 1795 г. да Расiйскай iмперыi адыйшла Заходняя Беларусь. Некаторы час iснавалi Слонiмская i Вiленская губернi. Беласточчына – да Прусii. Масы сялян сталi ўцякаць з iмперыi на прускую тэрыторыю.

Такiм чынам, першая спроба аднавiць Рэч Паспалітую ў межах 1772 была няўдалай. Мала таго, 1795 г. дзяржава знiкла з геаграфiчных карт.

Асноўныя прычыны паражэння – у значнай перавазе ўзброеных сiл Расii, разам з якой, супраць паўстанцаў змагалася i Прусiя.

Не спраўдзiлiся спадзяваннi Рэчы Паспалітай на дапамогу рэвалюцыйнай Францыi.Нават робячы стаўку на ўсенароднае паўстанне, кiруючыя колы Нацыянальнай Рады iмкнулiся захаваць саслоўна-класавыя iнтарэсы шляхты.

Разам з тым, нягледзячы на фiзiчнае знiшчэнне паўстання, iдэя нацыянальнай дзяржаўнасцi палякаў i лiтоўцаў засталася непарушнай.