Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси, контрольная работа 1, тема 14.docx
Скачиваний:
70
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
50.68 Кб
Скачать

Заключэнне

Выннікі паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі: паўстанне пацярпела паражэнне; Тадэвуш Касцюшка не змог падняць вышэй абмежаваную шляхецкую праграму і абаперціся на народ; галоўны дакумент паўстання “Паланецкі універс” не скасаваў прыгоніцкага права; асноўная маса насельніцтва - сяляне і мяшчане спакойна і абыякава аднеслісь да распаду Рэчы Паспалітай.

Тэрыторыя Рэчы Паспалітай па-ранейшаму заставалася арэнай даволі жорсткіх і працяглых войнаў, накіраваных як супроць яе самой, так і супроць суседніх дзяржаў. Таму непазбаўленая ад ранейшых унутраных і знешніх цяжкасцей Рэч Паспалітая праз два стагоддзі і аказалася расцягнутай па кавалках паміж сваімі сквапнымі на чужыя тэрыторыі суседнімі дзяржавамі.

Далучэнне да Расіі спачатку значна паўплывала на паскарэнне эканамічнага развіцця Беларусі. Былі акрэслены напрамкі гаспадарчай спецыялізацыі рэгіена як часткі гаспадарчага комплексу імперыі. Попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю спрыяў павелічэнню пасяўных плошчаў, асабліва пад тэхнічныя культуры. Пашыраліся гандлевыя сувязі, развівалася мануфактурная прамысловасць. У выніку далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі тут пашырылася і замацавалася прыгоніцтва, паскорылася эканамічнае развіцце, і палітычнае і культурнае жыцце пераарыентавалася ва ўсходнім накірунку.

Такім чынам, Беларусь зрабіла значны крок наперад у сваім эканамічным развіцці. Завяршаецца аднаўленне рашаючай галіны эканомікі - сельскай гаспадаркі. Наглядаюцца далейшы рост рамяства і паступовае перарастане яго ў дробную таварную вытворчасць. Больш шырокае развіцце набывае працэс стварэння прамысловых прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу, якія ў большай ступені звязаны з рынкам. Актывізуецца гандаль, умацоўваюцца і пашыраюцца гаспадарчыя сувязі Беларусі з іншымі краінамі.

Літаратура

1. Гісторыя Беларусі: У 2 ч.: Курс лекцый. / П.І. Брыгадзін [і інш.]. - Мн.: РІВШ БДУ, 2000, 2002. - Ч. 2. ХІХ - ХХ стагоддзі. - 2002. - 656 с.

2. Гісторыя Беларусі: У 2 ч.: Падруч. / Я.К. Новік [і інш.]; Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. - Мн.: «Выш. шк.», 2003. - Ч. 2. Люты 1917 г. - 2002 г. - 472 с.

3. Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі: Дапаможнік. / У.Р. Казлякоў [і інш.]; Пад рэд. Л.В. Лойкі. - Мн.: ТАА «ЦІПР», 2003. - 348 с.

4. Матэрыялы па гісторыі Беларусі: Давед. дапаможнік. / Склад. Н.С. Шарова. - Мн.: ВП «Экаперспектыва», 2000. - 192 с.

5. Хрестоматия по истории Белоруссии: С древних времён до 1917г. Мн., 1977. - 560 с.

6.Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагінез, этнічная гісторыя. Мн., 1985. - 482 с.