Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная работа № 1 вариант 21, заочная иит, 2012.docx
Скачиваний:
24
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
40.14 Кб
Скачать

Заключэнне

Адмена прыгоннага права з’явілася пачаткам важных змен у сацыяльна-эканамічным і палітычным жыцці краіны. Урад быў вымушаны пайсці на шэраг буржуазных рэформаў – увесці элементы самакіравання на месцах, адмяніць цялесныя пакаранні, замест рэкруцкіх набораў увесці ўсеагульную воінскую павіннасць, правесці рэарганізацыю асветы і фінансаў і г.д..Гэтыя рэформы садзейнічалі фарміраванню прававой дзяржавы, заснованай на прынцыпах роўнасці ўсіх людзей перад законам і падзеле ўлады на выканаўчую, заканадаўчую і судовую. Яны не краналі асноў самадзяржаўя і ў значнай ступені захоўвалі прывілеі дваранства, аднак садзейнічалі пераўтварэнню Расійскай дзяржавы з феадальнай манархіі ў буржуазную.

У выніку прамысловага перавароту на Беларусі набыла развіццё фабрычна-заводская прамысловасць, вядучае месца ў якой займалі апрацоўчыя галіны. У цэлым прамысловасць Беларусі ў гэты перыяд у параўнанні з іншымі раёнамі царскай Расіі дасягнула сярэдняга ўзроўню развіцця.

1900 — 1913 Гг. Сталі важным этапам у далейшым прамысловым развіцці Беларусі. Калі ў 1900 г. Прамысловасць давала толькі 15 % ад усяго нацыянальнага даходу, то ў 1913 г. Яе доля ўзрасла на 5,4.

Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі саправаджалася ростам гандлёвага земляробства і жывелагадоўлі. Рост таварна-грашовых адносін паступова разбураў патрыярхальны лад у вёсцы, узмацняў сацыяльнае расслаенне сялянства, паскараў фарміраванне сялянскай буржуазіі. Аднак тэмпы развіцця сельскай гаспадаркі стрымліваліся перажыткамі прыгонніцтва. Пашырэнне сеткі шляхоў зносін, і ў першую чаргу чыгунак, з’яўлялась адным з важных фактараў фарміравання нацыянальнага рынку і развіцця гаспадаркі. Сфарміраваліся два грамадскія класы: буржуазія і пралетарыят.

Спісак літаратуры

1. ”Гісторыя Беларусі ў 2 частках”, Я.К.Новік, Г.С.Марцуль, Мінск, 2007 г.;

2. “Вучэбна-метадычны дапаможнік па курсу Гісторыя Беларусі” для завочнай формы навучэння , пад рэдакцыяй дацэнта Лютавай О.У.;

3. “Вучэбна-метадычны дапаможнік па курсу Гісторыя Беларусі” для вячэрняй формы навучэння;

4. “Эканамічная гісторыя Беларусі” , В.І. Галубовіч, Мінск, 1996 г..

16