Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История РБ (шпоры к экзамену).doc
Скачиваний:
43
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
1.53 Mб
Скачать

Утварэнне і дзейнасць палітычных партый, грамадскіх арганізацый, аб’яднанняў і рухаў. Фарміраванне шматпартыйнай сістэмы

На рубяжы 80–90-х гадоў ХХ ст. пачаўся працэс фарміравання шматпартыйнай сістэмы. Па стану на 10 сакавіка 1993 г. у Рэспубліцы Беларусь дзейнічала больш за 500 палітычных партый, грамадскіх арганізацый, аб’яднанняў і рухаў. У 2000 г. прайшлі перарэгістрацыю 1326 грамадскіх аб’яднанняў і 17 палітычных партый. Сярод вядомых партый ліберальна-буржуазнага накірунку адзначым Аб’яднаную грамадзянскую партыю і Партыю беларускага народнага фронту, цэнтрысцкіх партый – Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю “Народная грамада”, Сацыял-дэмакратычную партыю народнай згоды, сярод левакамуністычных партый – Камуністычную партыю Беларусі і Партыю камуністаў Беларусі.Мноства створаных палітычных партый, арганізацый і рухаў сведчаць аб спектры поглядаў, якія існуюць у беларускім грамадстве. Разам з тым няздзейсненыя абяцанні, дадзеныя народу, нерэалізаваныя праграмы і праекты, здрада былых кіраўнікоў КПСС у цэнтры і на месцах, а таксама народных дэпутатаў розных узроўняў выклікалі недавер да дзейнасці любых палітычных арганізацый. Большасць палітычных партый і грамадска-палітычных рухаў Беларусі малалікія, з імі мала хто звязвае свае надзеі. Яны дзеляць грамадства на часткі, проціпастаўляюць сябе той частцы народа, якая не пайшла за імі.Ні адно грамадска-палітычнае згуртаванне не мае яснай канцэпцыі палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і духоўнага развіцця. Нягледзячы на тое, што ўсе яны выступаюць за пераход да рынку, за дэмакратыю і прававую дзяржаву, суверэнітэт Беларусі і г.д., аднак у іх праграмах адсутнічае механізм такога пераходу. Усе ведаюуь, што трэба рабіць, але амаль ніхто не ведае, як гэта рабіць. Ды і прапановы, якія маюцца ў арсеналах партый і рухаў, патрабуюць аналізу, каб вызначыць іх прыгоднасць з пункту гледжання гістарычнага вопыту. Напрыклад, стварэнне ўрада народнага даверу, кааліцыі палітычных сіл магчыма толькі на перыяд знішчэння старога ладу і утапічна на этапе кіравання краінай, калі розныя думкі і падыходы прыводзяць да хаосу, разарэння ўсёй сістэмы. Аб гэтым сведчыць вопыт Расіі сакавіка – кастрычніка 1917 г., дзейнасці Часовага буржуазнага ўрада, а таксама вопыт перабудовы, суверэнізацыі і капіталізацыі краін СНД.Партыі і рухі маюць вузкую сацыяльную базу. Яны, як правіла, абапіраюцца на частку інтэлігенцыі, студэнтаў і навучэнцаў, іх слаба падтрымліваюць рабочыя і сяляне. Гэта тлумачыцца тым, што погляды многіх сучасных палітыкаў разыходзяцца з інтарэсамі і палітычным вопытам шырокіх колаў народа, што многія сённяшнія палітыкі ўжо не адзін раз увялі ў зман, здрадзілі людзям. Сучасным партыям і рухам не хапае арганізаванасці, здольнасці мяняць сваю тактыку ў новых умовах і г.д. Працэс фарміравання шматпартыйнай палітычнай сістэмы беларускага грамадства працягваецца.

ВОРОС№49. З сярэдзіны 80-х гг. у СССР пачалася рэформа агульнаадукацыйнай, прафесіянальнай і вышэйшай школы. Пры рэфармаванні сістэмы адукацыі забяспечваліся пераемнасць і свабодны доступ да любой яе ступені, разнастайнасць зместу і форм навучання, пашырэнне магчымасцей для індывідуальнага развіцця асобы. Ажыццяўляліся больш цесныя сувязі навучання і вытворчай дзейнасці, уключэнне вучняў у сістэматычную, пасільную для іх здароўя і ўзросту грамадска-карысную працу.У школах быў уведзены курс асноў інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, створаны спецыялізаваныя сярэднія навучальныя ўстановы – ліцэі і гімназіі. Яны павінны былі забяспечыць больш дасканалую падрыхтоўку вучняў па выбраных галінах ведаў (гуманітарнай, тэхнічнай ці прыродазнаўчай). На розных узроўнях праводзіліся прадметныя алімпіяды па фізіцы, матэматыцы і іншых дысцыплінах. Пераможцы рэспубліканскага этапу мелі права паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы без іспытаў па дысцыпліне алімпіяды. Практыкавалася сумяшчэнне выпускнога экзамену за сярэднюю школу з уступным экзаменам у вышэйшыя навучальныя ўстановы.У прафесіянальна-тэхнічных вучылішчах разам з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі навучэнцы праходзілі падрыхтоўку па 420 прафесіях. Больш за 10 прафесіянальна-тэхнічных вучылішч аб'явілі сябе вышэйшымі прафесіянальнымі вучылішчамі, якія давалі адначасова прафесіянальна-тэхнічную і сярэднюю спецыяльную падрыхтоўку.Сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы забяспечвалі падрыхтоўку кадраў для гаспадаркі і культуры. Частка тэхнікумаў была пераўтворана ў каледжы, дзе адначасова ажыццяўлялася падрыхтоўка спецыялістаў сярэдняй кваліфікацыі і спецыялістаў павышанага ўзроўню. Апошнія мелі магчымасць паступіць адразу на ІІІ курс вышэйшай навучальнай установы.У вышэйшых навучальных установах былі створаны новыя спецыяльнасці па робататэхніцы, электроннаму прыборабудаванню, новых хімічных тэхналогіях, банкаўскіх камп'ютэрных сістэмах і інш.Асаблівасцю развіцця школы Рэспублікі Беларусь у 90-я гг. стала дзейнасць недзяржаўных навучальных устаноў, якія існуюць разам з дзяржаўнымі ўстановамі і ў якіх навучанне ажыццяўляецца на платнай аснове (за кошт асабістых сродкаў студэнтаў і навучэнцаў). Недзяржаўныя навучальныя ўстановы ліцэнзію (права) на правядзенне вучэбнай дзейнасці атрымліваюць ад дзяржавы. Яны павінны забяспечыць існуючы ў краіне стандарт адукацыі, для чаго сістэматычна праводзіцца атэстацыя ўсіх навучальных устаноў, у тым ліку і недзяржаўных.У перыяд правядзення рэформ здолела захаваць свой магутны інтэлектуальны патэнцыял беларуская навука. У пачатку 1993 г. у Беларусі налічвалася 137 навукова-даследчых, 57 канструктарскіх і 23 праектна-канструктарскія арганізацыі. Працавалі вядомыя ў свеце навуковыя школы ў многіх галінах ведаў. Развіваліся фундаментальныя і прыкладныя даследаванні. Удасканальвалася сістэма аплаты працы ў галіне навукі.Нягледзячы на ўсе цяжкасці эканамічнага развіцця, у другой палове 80-х – 90-я гг. па-ранейшаму захоўвала свой патэнцыял беларуская літаратура. У гэты час працягвалі плённа працаваць старэйшыя беларускія пісьменнікі: І. Чыгрынаў, І. Шамякін, І. Навуменка, В. Быкаў. За апошнія гады імі былі напісаны творы высокага літаратурнага ўзроўню. Раманам “Вяртанне да віны” народны пісьменнік Іван Чыгрынаў завяршыў свой цыкл твораў пра жыхароў вёскі Верамейкі. Прыкладам асэнсавання праблем сённяшніх могуць быць раман народнага пісьменніка І. Шамякіна “Злая зорка”, аповесці “Ахвяра”, “Сатанінскі тур”. На паэтычнай ніве ў гэты перыяд шмат працавалі Н. Гілевіч, Г. Бураўкін, Л. Дранько-Майсюк і інш.У складаных эканамічных умовах сярэдзіны 80-х – 90-я гг. развівалася тэатральнае мастацтва Беларусі. Колькасць прафесіянальных тэатраў у Беларусі нават павялічылася з 17 у 1985 г. да 21 у 1991 г. (Тэатр оперы і балета, 12 тэатраў драмы, камедыі і музычных, 8 дзіцячых тэатраў). На высокім прафесіянальным узроўні працавалі Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы, Дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Я. Коласа ў Віцебску, Дзяржаўны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, Дзяржаўны рускі драматычны тэатр, Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі, Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача, Дзяржаўны тэатр лялек, абласныя драматычныя і лялечныя тэатры. У 90-х гг. узніклі прафесіянальныя драматычныя тэатры ў Младзечне, Слоніме, Мазыры.Значны ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва ўнеслі рэжысёры В. Раеўскі і Б. Луцэнка, харэограф В. Елізар’еў, акцёры С. Станюта, М. Яроменка, Р. Янкоўскі, А. Клімава, М. Захарэвіч, Л. Давідовіч, Ф. Шмакаў, Л. Бржазоўская, Ю. Траян, І. Душкевіч і інш.Далейшае развіццё атрымала музычнае мастацтва. Шмат зрабілі і робяць для развіцця музычнай культуры Беларусі такія вядомыя кампазітары, кіраўнікі музычных калектываў і выканаўцы, як У. Алоўнікаў, А. Багатыроў, В. Роўда, Т. Ніжнікава, М. Дрынеўскі, Я. Глебаў, М. Казінец, Дз. Смольскі, С. Картэс і інш. Шырокую папулярнасць у Беларусі і за яе межамі набыў Дзяржаўны канцэртны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам М. Фінберга.У цэнтры канцэртнай дзейнасці сёння знаходзяцца Беларуская дзяржаўная філармонія і абласныя філармоніі. Рэспубліка Беларусь мае высокапрафесіянальныя калектывы: Акадэмічны хор Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі, Дзяржаўны акадэмічны народны хор імя Г.І. Цітовіча, Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу імя Р.Р. Шырмы, Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр, Дзяржаўны акадэмічны народны аркестр імя І.І. Жыновіча, харэаграфічны ансамбль “Харошкі” і інш. У апошнія гады ўтварыліся Дзяржаўны камерны хор, Мінскі аркестр духавых інструментаў “Няміга” і іншыя творчыя калектывы. Значнае месца ў музычным жыцці краіны займаюць лепшыя ўзоры эстраднай песеннай творчасці. Шырока вядомы песенныя творы беларускіх кампазітараў Ю. Семянякі, І. Лучанка, Э. Ханка, У. Будніка, В. Іванова і інш.З 1992 г. у Віцебску штогод праходзіць свята песні “Славянскі базар”. Уздыму ўзроўню майстэрства маладых выканаўцаў садзейнічае фестываль у Маладзечне, які з 1993 г. стаў традыцыйным. Шырокую вядомасць, роўную “Славянскаму базару”, у апошнія гады набыў фестываль песні “Залаты шлягер” у Магілёве.Вялікую справу ў духоўным выхаванні насельніцтва Беларусі робяць музеі. Іх колькасць павялічылася са 111 у 1990 г. да 149 у 1996 г. Самай буйной скарбонкай твораў выяўленчага мастацтва з’яўляецца Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Ва ўласных фондах і фондах яго філіялаў сёння знаходзіцца больш за 19 тыс. твораў, у іх ліку вялікая калекцыя беларускага мастацтва XVI–XX стст. Вялікую калекцыю твораў мастацтва маюць таксама Бялыніцкі мастацкі музей імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі, музей старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай Акадэміі навук, музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі, Веткаўскі музей народнай творчасці і інш.Актыўна праходзіла ў апошнія гады і выставачная дзейнасць многіх музеяў, творчых суполак і мастакоў Беларусі. Плённа працавала Рэспубліканская мастацкая галерэя Саюза мастакоў Беларусі (былы Палац мастацтва). Сярод персанальных выстаў гэтага часу можна адзначыць выставы мастакоў старэйшага пакалення – М. Савіцкага, А. Анікейчыка, П. Дурчына, У. Стэльмашонка, Г. Вашчанкі і інш., а таксама выставы твораў некаторых маладых мастакоў.Адной з важных задач палітыкі дзяржавы ў галіне культуры з’яўляецца захаванне помнікаў айчыннай гісторыі і культуры. У Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гаворыцца аб тым, што дзяржава адказная за захаванне гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны. Сёння на тэрыторыі Беларусі налічваецца больш за 15 тыс. помнікаў гісторыі і культуры рэспубліканскага значэння. Іх колькасць магла быць і значна большай, калі б не шматлікія войны, што пракочваліся па беларускай зямлі на працягу апошніх некалькіх стагоддзяў. Падчас гэтых войнаў значная частка нацыянальных каштоўнасцей загінула або была вывезена за межы Беларусі. Вяртанне на радзіму той спадчыны, што апынулася за мяжой, – састаўная частка палітыкі дзяржавы ў галіне культуры. У 1992 г. быў прыняты закон Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”.Мэтанакіраваная работа ў апошнія гады ў рэспубліцы праводзіцца не толькі па вяртанню гісторыка-культурнай спадчыны, але і па рэстаўрацыі помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Вялікія рэстаўрацыйныя работы ў канцы 80-х – 90-я гг. праводзіліся, напрыклад, у Мірскім замку – помніку архітэктуры XVI ст. Пастановай Савета Міністраў Нясвіжу быў нададзены статус Нацыянальнага запаведніка Рэспублікі Беларусь. Акрамя гэтага, для адраджэння яго гісторыка-культурнай спадчыны быў створаны міжнародны фонд “Нясвіж”.

Надзвычайную каштоўнасць для Беларусі мае Полацкі гісторыка-культурны запаведнік, які ўключае 18 помнікаў гісторыі, археалогіі і культуры. Сярод адроджаных яго помнікаў – Сафійскі і Богаяўленскі саборы, брацкая школа пры Богаяўленскім саборы. Адноўлены фрэскі Спаса-Ефрасіннеўскай царквы.

Апошнім часам праводзіліся таксама работы па рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры на Навагрудчыне, Лідскага замка, Барысаглебскай (Каложскай) царквы і Старога Замка ў Гродне, Благавешчанскай царквы ў Віцебску, гістарычнай забудовы Мінска, Брэста і іншых старажытнабеларускіх гарадоў.