Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История РБ (шпоры к экзамену).doc
Скачиваний:
43
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
1.53 Mб
Скачать

Вопрос№6

Вышэйшым узорам старажытнарускай культуры з'яўляецца манумен-тальная архітэктура. У Х — ХПІ стст. у архітэктуры Еўропы дамінаваў раманскі стыль. Грамадзянскія і культавыя раманскія пабудовы вызначаліся масіўнасцю, суровай манументальнасцю і крапаснымі рысамі. У муроўцы абавязкова ўжываўся абчэсаны і прыродны камень, часам разам з цэглай. Рысы раманскага стылю ёсць у многіх помніках беларускага дойлідства.К канцу Х ст. на Русі не было каменна-цаглянага будаўніцтва. 3 прыняццем хрысціянства бярэ пачатак узвядзенне манументальных культавых пабудоў. На пачатковым этапе рускія дойліды пераймалі візантыйскія архітэктурныя формы, потым іх пераасэнсавалі ў адпаведнасці са сваімі мастацкімі густамі, традыцыямі. Будаўніцтву сабораў на Русі надавалася дзяржаўнае і палітычнае значэнне.У сярэдзіне XI ст. у Полацку, следам за Кіевам і Ноўгарадам, быў пабудаваны старажытнейшы з вядомых на тэрыторыі Беларусі мураваны Сафійскі сабор. Ен меў шмат агульнага з наўгародскай Сафіяй. Будаўнічым матэрыялам былі плітачная цэгла і брукаваны камень. План храма адрозніваецца строгай сіметрыяй. Унутраная прастора падзяля-лася 16 слупамі на 5 уздоўжных нефаў1. Пасярэдзіне будынка змяш-чаўся галоўны купал, вакол якога групавалася яшчэ 4 меншых. Сцены ўнутры сабора былі распісаны фрэскамі і ўпрыгожаны мазаікай.Хуткі рост гарадоў, рамёстваў і гандлю, распаўсюджанне хрысціянства стварылі ўмовы для далейшага развіцця мураванай архітэктуры. У XII ст. у Віцебску была пабудавана Благавеш-чанская царква (засталіся руіны). Яе рысы (незвычайная выцягну-тасць плана, 6 калон) нагадваюць заходнееўрапейскія базілікі2. Пазней базілікі былі паўтораны ў пабудовах Полацка, Гродна, Сма-ленска. У XII - XIII стст. у Полацку з'явіліся некалькі мураваных сабораў. Сярод іх - Спаскі, быў пабудаваны ў сярэдзіне XII ст. Непадалёк ад Полацка, у Бельчыцах, у XII ст. быў заснаваны манастыр.У ім было не менш за 4 мураваныя саборы. Адзін з іх меў двух-скатны дах, на грэбені якога была выстаўлена драўляная галава, што сведчыць пра выкарыстанне ў мураванай архітэктуры традыцыйнага драўлянага дойлідства (Культура Древней Русн. М., 1966. С. 137 — 199).Значнай своеасаблівасцю адрозніваюцца манументальныя збудаванні Гродна.'У старажытнарускі перыяд у горадзе было ўжо некалькі цагляных храмаў і грамадзянскіх збудаванняў. Най-болып яскравай рысай пабудоў Гро-дна была маляўнічасць афарм-лення фасадаў устаўкамі з каля-ровых шліфаваных валуноў. У XII ст. былі пабудаваны Барысаглебская (Каложская) царква на ўскраіне старажытнага Гродна, Крапасныя вежы, Ніжняя царква на тэры-торыі Гродзенскага дзядзінца, царква ў Ваўкавыску, якія стварылі яскравую і самабытную гродзенскую архітэктурную школу. Спалучэнне чырвонага фону цаглянан кладкі з умураванымі рознакаляровымі керамічнымі пліткамі і паліраванымі камянямі надавала архітэктурным ансамблям Гродна маляўнічасць і непаўтор-насць.На тэрыторыі Беларусі вядома яшчэ адно збудаванне -царква ў Тураве, архітэктурныя формы і будаўнічая тэхніка якой дазваляюць датаваць яе сярэдзінай або другой паловай XII ст. Рэшткі яе, выяўленыя пры раскопках на Тураўскім гарадзішчы, даюць падста-ву меркаваць, што гэта быў шасціслуповы трохапсідны1 храм, які меў хоры. Царква была збудавана з плінфы спосабам раўнаслойнай муроўкі на растворы з дамешкай цамянкі (дробна тоўчанай цэглы).У XIII ст. умовы для манумен-тальнага будаўніцтва натэрыто-рыі Беларусі істотна змяніліся. У сувязі з драбленнем Полацкай зямлі на ўдзелы і палітычным аслабленнем самога Полацка тут прак-тычна прыпыняецца манументальнае культавае будаўніцтва. Пачынаюць пераважаць абарончыя збудаванні, што звязана з узмац-неннем ваеннай пагрозы з боку крыжакоў і татар. У апошняй чвэрці XIII ст. у Камянцы (каля Брэста) была ўзведзена 30-метровая вежа абарончага значэння — Белая вежа, якая захавалася да нашага часу. Круглая ў плане, яна мае 5 ярусаў з байніцамі на кожным з іх. Ёсць звесткі пра тое, што такія вежы былі ў Гродне, Тураве, Новагародку і, магчыма, у Полацку.У заходніх землях Русі вышэйшага ўзроўню дасягнуў фрэскавы жывапіс, які атрымаў самастойнае развіццё, увабраўшы багатыя на-еодныя традыцыі, лепшыя здабыткі візантыйскіх мастацкіх школ. Ен быў шырока выкарыстаны ў полацкіх Сафійскім і Спаскім саборах, у храмах Бельчыцкага манастыра, віцебскай Благавешчанскай і гро-дзенскай цэрквах. Яго сюжэты — фігуры святых, ілюстрацыі да евангельскіх і біблейскіх сказанняў.Культура старажытных беларускіх зямель бярэ свой пачатак ад вус-най народнай творчасці: песень, былін, легенд, прымавак, казак, пла-чаў-галашэнняў, загадак. Асобнае месца ў вуснай творчасці належыць былінам. Іх гістарычныя сюжэты часта ідуць ад рэальных падзей. Пра-вобразам быліннага героя Вольгі Святаславіча стаў полацкі князь Усяслаў.У былінах пра Усяслава народ даў тлумачэнне падзеям 1068 г., звязаным з паўстаннем кіеўскіх нізоў, якія вызвалілі з няволі Усяслава і абвясцілі яго вялікім князем Русі. Былінная ацэнка Усяслава пера-гукаецца з той, якую яму дае аўтар "Слова пра паход Ігаравы". Лёс гордай Рагнеды, дачкі полацкага князя Рагвалода, таксама стаў сю-жэтам для шэрага паданняў, былін і г. д.Новым этапам у старажытнарускай культуры стала з яўленне пісьменства. 3 прыняццем хрысціянства Русь пазнаёмілася з культурнымі дасягненнямі развітых краін Еўропы і Усходу. Кніжная асвета заходніх зямель Русі ад самага пачатку мела хрысціянскую накіраванасць. Вакол царквы і манастыроў групаваліся тады адука-ваныя людзі. Так было не толькі на Полаччыне, але і на Кіеўшчыне, у Заходняй Еўропе, Візантыі.Сталыя зносіны з Візантыяй узбагачалі старажытнарускую куль-туру. 3 грэчаскай мовы запазычаліся некаторыя словы (напрыклад, "тетрадь", "лампа"), рускім людзям даваліся грэчаскія імёны - Анд-рэй, Аляксандр, Георгій, Софія. На Русі перакладаліся грэчаскія кнігі на рускую мову. Былі сярод іх сачыненні пра стварэнне свету, біблейскіх герояў, аб рымскіх палкаводцах, жыціі святых і г. д.Да сярэдзіны XI ст. на Русі разам з перакладнымі кнігамі з'яўляюцца і арыгінальныя творы, у тым ліку і першыя летапісы. У той час у Заходняй Еўропе гістарычныя хронікі, царкоўныя і іншыя кнігі пісаліся на незразу-мелай народу мове. На Русі кнігі адразу сталі пісаць на новай, гутарковай мове. Маюцца звесткі аб тым, што летапісы складаліся ў Полацку, Тураве, Новагародку.Рэлігійнымі і культурна-асветніцкімі цэнтрамі на Русі былі манастьфы. У іх (ці пры іх) існавалі школы, ігісаліся і пераігісваліся кнігі, групаваліся адукаваныя людзі. У некаторых гарадах пры саборах існавалі вялікія бібліятэкі. Летаігісы паведамляюць аб такой бібліятэцы пры полацкім Сафійскім саборы. Вядома, што ўнучка полацкага князя Усяслава, Ефрасіння,

пералісвала кнігі. Узорамі старажытных рукапісных кніг, знойдзеных на тэрыторыі Беларусі, з'яўляюцца: вядомае Тураўскае евангелле (XI ст.); Рэймскае евангелле (XI ст.), названае так па месцы знахо-джання ў муніцыпальнай бібліятэцы г.Рэймса ў Германіі; служэбнік Валаама Худынскага (канец XII - пачатак XIII ст.); Аршанскае еван-гелле (XIII ст.) і некаторыя іншыя. Асноўная частка старых рукапісных кніг загінула пры пажарах, была разрабавана ў перыяд міжусобных войнаў. Шмат помнікаў старажытнай культуры, у тым ліку кніг, было знішчана пазней езуітамі.