Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История РБ (шпоры к экзамену).doc
Скачиваний:
43
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
1.53 Mб
Скачать

Вопрос№10

У XIV - першай палове XVI ст. завяршылася фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, а таксама форм іх землеўладання і землекарыстання. Як выглядала сацыяльная структура феадальнага грамадства? Якую ролю ў палітычным, эканамічным жыцці Вялікага княства Літоўскага выконвалі розныя групы насельніцтва?На Беларусі ў XIV - XVI стст. зямля, галоўны сродак вытворчасці ў феадальную эпоху, належала дзяржаве, феадалам і царкоўным арганізацыям. Невялікай яе часткай валодалі гарады і гараджане. Уласнікі зямлі склалі пануючы клас феадальных уладальнікаў. Ён быў невялікім колькасна і складаў каля 10 % насельніцтва. Асноўная частка грамадства была прадстаўлена прадукцыйным класам — ся-лянствам, якое карысталася зямлёй і стварала феадальную рэнту. Класы не былі аднародныя па сваім складзе. Яны падзяляліся на групы паводле маёмаснага і прававога становішча.У дадзенай главе мы спынімся на катэгорыях феадалаў, якія адыгрывалі вырашальную ролю ў палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага. Пра розныя пласты сялянскага насельніцтва гаворка пой-дзе далей.На чале класа зямельных уласнікаў стаяў вялікі князь літоўскі (гаспадар), які з'яўляўся вярхоўным уладаром усёй зямлі ў дзяржа-ве, а. таксама меў свае ўласныя зямельныя ўладанні (гаспадарскі дамен). Усе феадалы дзяліліся з вялікім князем часткай феадальнай рэнты. 3 гаспадарскага дамена ўвесь прыбытак збіраўся на карыець велікакняжацкай улады і выкарыстоўваўся як на прыватныя мэты князя, так і на дзяржаўныя. Гэтыя землі атрымалі статус дзяржаўных.Прыступкам ніжэй на іерархічнай лесвіцы стаялі буйныя феадалы — князі і зямельныя магнаты, што валодалі зямлёй на правах вотчыны (спадчыннага ўтрымання). Далей ішлі баяры, самая шматлікая група пануючага класа. Ад князёў яны адрозніваліся тым, што валодалі зямлёй умоўна (пры ўмове нясення вайсковай службы ў князя ці буйных магнатаў). Гэта быў прыклад часовага ўтрымання. Баярства паводле маёмаснага становішча было таксама неаднародным. Былі буйныя баяры, якія стаялі блізка да князёў, сярэднія, што складалі асноўную частку баярства. Але былі і такія, што мала адрозніваліся ад сялян і самі апрацоўвалі зямлю. Гэта група мела польскую назву "шляхта". Пасля шляхтай пачалі называць феадалаў, што належалі да ваенна-служылага саслоўя. Руская назва "баярства" паступова выйшла з ужытку.Пануючы стан класа зямельных уласнікаў, феадалаў, быў замацаваны законам. Характэрна, што ў Вялікім княстве Літоўскім доўгі час не было адзінага заканадаўства. Прывілеі, што давалі вялікія князі асобным землям і саслоўям, грунтаваліся на Рускай Праўдзе і мясцовых звычаях. Судзебнік 1468 г. Казіміра (1440 - 1447 — вялікі князь літоўскі, 1447 — 1492 - і кароль польскі) хоць і пашыраўся на ўсю тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага, але кадыфікаваў толькі феадальнае права. Першым сістэматызаваным агульнадзяржаўным зборнікам законаў феадальнага права стаў Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г., які потым меў другую (1566) і трэцюю (1588) рэдакцыі.Роля ў палітычным жыцці розных груп феадалаў не заставалася нязменнан. Адбывалася пэўная эвалюцыя з развіццём палітычных працэсаў, якая прыводзіла да ўзвышэння новых груп зямельных уласнікаў за кошт страты прэстыжу папярэдніх. А гэта ў сваю чаргу адлюстроўвалася на развіцці палітычных інстытутаў і дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага, вызначала яго спецыфіку ў параўнанні з іншымі феадальнымі манархіямі.Ужо адзначалася, што ў сваім тэрытарыяльным афармленні Вялікае княства Літоўскае на сто з лішнім гадоў апярэджвала Маскоўскую дзяржаву. Але з самага пачатку гэта аб'яднанне не было такім трыва-лым, як аб'яднанне Паўночна-Усходняй Русі вакол Масквы. Заха-ванню адноснай самастойнасці ўдзелаў спрыяла і сістэма спадчыннасці, прынятая ў ВКЛ. Пасля смерці ўладальніка землі не размяркоўваліся паміж нашчадкамі, як у Расіі, дзе ўдзельная сістэма стала паную-чай. Часам тое ці іншае княства наогул не трапляла ў рукі да нашчадкаў. Вялікія князі літоўскія шырока выкарыстоўвалі сістэму намесніцтва. Нават раздача Гедымінам зямель сваім сы-нам не мела характару выдзелу ім спадчынных надзелаў, хутчэй гэта былі намесніцтвы. Пасля смерці дзяцей Гедыміна іх княствы таксама не дзяліліся паміж нашчадкамі. Часцей на прастоле за-ставаўся адзін з унукаў Гедыміна, астатнія сыходзілі "карміцца" ў іншыя месцы. Таму князі, не валодаючы поўным правам уласнасці на выдзеленыя ім землі, стараліся не ўводзіць сваіх парадкаў, кіраваліся мясцовымі звычаямі.Характар дзяржаўнага ладу не заставаўся нязменным. Ён пасту-пова эвалюцыяніраваў пад уплывам барацьбы цэнтрабежных і цэнтраімклівых тэндэнцый. Цэнтральная ўлада на працягу ўсяго гэтага перыяду імкнулася рознымі спосабамі ўмацаваць дзяржаўны саюз, шчыльней звязаць усе землі вакол цэнтра. Гэтаму павінна была спрыяць і унія з Полыпчай. Але, на жаль, яна толькі ўзмацніла цэнтра-бежную тэндэнцыю.Страта пэўнай часткі самастойнасці літоўскімі і беларускімі князямі і магнатамі выклікала моцную апазіцыю цэнтральнай уладзе.Дзяржаўная кансалідацыя зрабіла паспяховыя крокі пры князю Вітаўце. Аднаўленне літоўскага прастола, паводле Востраўскага па-гаднення 1392 г., наблізіла яго да феадалаў княства, умацавала са-цыяльную базу цэнтральнай улады. Наступным сур'ёзным крокам Вітаўта ў напрамку цэнтралізацыі Вялікага княства Літоўскага стала ліквідацыя абласных княжанняў. Гэтым літоўскі князь значна ўма-цаваў матэрыяльную аснову сваёй улады. Зараз у яго скарбніцу паступалі ўсе прыбыткі, якія раней ішлі абласным князям: пазя-мельныя, мытныя, гандлёвыя, судовыя, царкоўныя і іншыя зборы. Матэрыяльная база спрыяла росту велікакняжацкай улады як палітычнага фактару. Каранацыя Вітаўта, якая павінна была адбыцца, з'яўлялася паказчыкам як яго асабістай, так і дзяржаўнай магутнасці Вялікага княства Літоўскага.Аднак рост велікакняжацкай улады ў канцы XIV — пачатку XV ст. не прывёў да ўсталявання спадчыннай і неабмежаванай манархіі, як гэта здарылася ў суседняй Расіі.Там манарх быў неабмежаваным уладаром, распараджаўся жыццём і маёмасцю сваіх падданых. Вялікае княства Літоўскае, нягледзячы на поспехі ў цэнтралізацыі, дасяг-нутыя Вітаўтам, паступова набывала статус абмежаванай, канстыту-цыйнай манархіі. Чым гэта растлумачыць?Узвышэнне велікакняжацкай улады адбылося ў Вялікім княстве Літоўскім пасля уніі з Полыпчай. Але унія не ўстанаўлівала спад-чыннага права на літоўскі велікакняжацкі прастол. Магчыма, не апошнюю ролю адыграла ў гэтым адсутнасць у Вітаўта сыноў. Але як бы там ні было, унія прадугледжвала ўзвядзенне прэтэндэнта на велікакняжацкі трон са згоды польскіх паноў і караля польскага.Так была закладзена аснова не спадчыннай, а выбарнай велікакняжацкай улады.У развіцці гэтага працэсу нечаканую і дастаткова сур'ёзную ролю адыграў сам факт скасавання абласных княжанняў, які быў заду-маны з мэтай цэнтралізацыі. Ён меў непрадбачаныя для Вітаўта вынікі. Страціўшы сацыяльную базу ў асобе буйных землеўладальнікаў, князёў, ён зрабіў стаўку на іншую сацыяльную сілу — баярства, шлях-ту. На працягу XV — XVI стст. ішоў працэс пашырэння саслоўных і палітычных правоў гэтай групы пануючага класа за кошт астатніх. Гарадзельскі прывілей 1413 г. забяспечваў не толькі маёмасныя і асабістыя, але і саслоўна-палітычныя правы баярства. Яно цяпер зай-мала месца князёў пры вялікім гаспадары, ва ўстановах дзяржаўнай улады і кіравання. Але баярства не было аднародным. Гарадзельскі прывілей зацвердзіў правы ўласнасці на землі толькі самым уплыво-вым прадстаўнікам гэтага саслоўя, буйнейшым зямельным уласнікам (магнатам). Сярэдняе і радавое баярства, вядомае пад назвай шляхты, заставалася спачатку пад уладай вялікага князя, які рэгуляваў з ёй адносіны, зыходзячы з ваенна-палітычных і часткова фінансавых меркаванняў. Потым яго месца 1 роля пачалі мяняцца. Шляхецкае саслоўе павялічвалася і ўзвышалася палітычна. Прывілеі 1413, 1432, 1434, 1447 гг. ураўнавалі ў правах руска-літоўскую шляхту з адпа-ведным саслоўем у Полыпчы. Адзнакай шляхецтва стала не толькі прыналежнасць да таго ці іншага герба, але і проста баярская вайсковая служба. Паступова баяры-шляхта перапляліся з верхнімі пластамі сялянства, ад якога яны адрозніваліся толькі тым, што пры любых абставінах заставаліся вольнымі людзьмі і ім была гаранта-вана асабістая і маёмасная недатыкальнасць.Фактарам, што спрыяў узвышэнню ваенна-служылага саслоўя, сталі войны, якія Вялікае княства Літоўскае ўвесь час вяло і якіх стала асабліва шмат з канца XV ст. Да таго ж велікакняжацкая ўлада бачыла ў шляхце асноўную сілу ў барацьбе з магнатамі - буйнымі зямельнымі ўласнікамі. Выкарыстоўваючы гэта, шляхта дабілася спадчыннага права на зямлю, стала пераўтвараць яе ў вотчыны. Выпрасіла для сябе і прывілеі ў гандлю: Жыгімонт II даў ёй права бяспошліннага вывазу за мяжу лесу, збожжа, жывёлы і ўвозу імпартных тавараў.Паступова шляхта ўзвышаецца палітычна. 3 1511 г. была ўстаноў-лена выбарнасць дэпутатаў вальнага сейма на павятовых сейміках, дзе ў асноўным засядала шляхта. Прывілей 1547 г. ураўняў у правах праваслаўную шляхту з каталіцкай. 3 1563 г. шляхце давалася маг-чымасць займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Урэшце, у пер-шай палове XVI ст. шляхта была ўраўнавана ў правах з магнатамі, ёй гарантавалася палітычная, асабістая і маёмасная недатыкальнасць. У Статуце 1529 г. тэрмін "шляхта" ўжываецца ў дачыненні да ўсіх феадалаў Вялікага княства Літоўскага. Так быў завершаны працэс афармлення і кансалідацыі розных колаў пануючага класа ў адно шля-хетнае прывілеяванае саслоўе. Тым не менш унутрысаслоўнае становішча феадалаў не заставалася аднолькавым. За магнатамі захоўвалася кіруючая палітычная роля ў дзяржаве. Яны падлягалі асобнай юрысдыкцыі.Якім чынам змена роляў розных катэгорый і груп класа феада-лаў паўплывала на развіццё дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага?Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага — феадальная манархія, якая мела шэраг асаблівасцей у параўнанні з суседняй Маскоўскай дзяржавай. Скасаванне абласных княжанняў не супра-ваджалася пераносам іх функцый кіравання ў цэнтр, як гэта адбывалася ў Рускай дзяржаве. У руках вялікага князя не канцэнт-равалася шмат штодзённай працы, як у маскоўскага гасудара і яго думы. Таму ў Вялікім княстве Літоўскім не стваралася амаль ніякіх цэнтралізаваныхустаноў. Галоўным кіраўніком княства лічыўся вялікі князь літоўскі. Ен узначальваў узброеныя сілы, мог абвяшчаць вайну, заключаць мір, уступаць у саюзы з іншымі дзяржавамі. У XIV ст. пры ім існавала велікакняжацкая дума па аналогіі з маскоўскай. Але ж, у адрозненне ад апошняй, дума ў Вялікім княстве Літоўскім не была дзяржаўнай структурай (установай). Гэта была рада пры вялікім князю, да якой ён далучаў усіх (з яго пункту погляду) карысных і патрэбных людзей. На першым этапе галоўную ролю ў думе адыгрывалі князі. 3 умацаваннем Вітаўта на прастоле пасля пагрому абласных князёў велікакняжацкая дума стала пераважна складацца з вядомых баяр, якія дапамагалі Вітаўту сесці на прастол. Паступова баярства дабівалася ўсё большых прывілей і абмяжоўвала ўладу вялікага князя.Дума трансфармавалася ў прадстаўнічую ўстанову — паны-раду. Назва і структура гэтай установы мелі яўны польскі ўплыў. У Гарадзельскім прывілеі 1413 г. было запісана толькі адно абмежаван-не на доступ у раду: "в совеіцаннн о государственных делах должны допускаться только католнкн на том основаннн, что разннца веры порождает разномыслне н во всем остальном, н нноверцы не держат государственных тайн". Такім чынам, для беларускага праваслаўнага баярства ўваход туды быў закрыты. У склад рады ўваходзілі каталіцкі епіскап, ваяводы, кашталяны (камандзіры мясцовых палкоў), дзяр-жаўныя чыны: маршалкі (старшынствуючыя на пасяджэннях рады і сейма), канцлер (кіраўнік дзяржаўнай канцылярыі), гетман (каман-дуючы ўзброенымі сіламі), падскарбі (кіраўнік фінансаў), старосты і інш.Назвы дзяржаўных чыноў таксама былі польскія. У звычайны час рада складалася з вузкага кола людзей пры вялікім князю. Але асноўныя справы вырашаліся поўным зборам гаспадарскай рады. Такія сходы называліся сеймамі паны-рады.Асаблівую ролю ў сістэме дзяржаўнага кіравання меў вальны сейм. На яго пасяджэннях удзельнічалі ўсе сябры рады, важнейшыя чыны цэнтральнага і мясцовага кіравання, прадстаўнікі каталіцкага і пра-васлаўнага духавенства, а таксама па два дэпутаты ад шляхты з кожнага павета. Сейм абмяркоўваў галоўныя пытанні ўнутранай палітыкі, заканадаўчыя акты, устанаўліваў падаткі, вырашаў судовыя справы, выбіраў вялікага князя і зацвярджаў кандыдатаў на важнейшыя дзяржаўныя пасады. Так палітычны рэжым Вялікага княства Літоўскага ўсё болып прымаў абрысы парламенцкай манархіі. Прывілеі 1413, 1432 гг. ставілі пэўныя межы для велікакняжацкай улады ў дачыненні да асобы, маёмасці і дзяржаўных павіннасцей;Вялікія князі літоўскія, выбраныя на польскі прастол, стараліся ўлагоджваць феадалаў княства, каб мець магчымасць "сядзець адразу на двух крэслах" і трымаць абедзве дзяржавы "ў саюзе і любові". Прывілеем 1447 г. Казімір дараваў феадалам розных катэгорый усе правы і вольнасці, якімі ў Каралеўстве Польскім валодалі адпаведныя саслоўі. Дзякуючы гэтым уступкам вялікі князь страціў уладу над значнай часткай насельніцтва, якая трапіла пад уладу землеўладальнікаў. Сяляне, аддадзеныя прыватным уласнікам, вызваляліся ад дзяржаўных павіннасцей. Вялікі князь страціў крыніцу папаўнення казны і быў пастаўлены ў матэрыяльную залежнасць ад землеўладальнікаў-феадалаў, да якіх вымушаны быў звяртацца, калі зусім спустошвалася казна. Феадалы ж атрымалі магчымасць дабівацца ад князя ўсё новых правоў, вольнасцей і прывілеяў.Прывілей 1492 г. устанавіў, што толькі рашэнні гаспадара з паны-радай маюць сілу закону, які быў абавязковым і для самога вялікага князя. Ён не меў права іх мяняць без згоды з радай. Прывілей 1506 г. пайшоў яшчэ далей: ён увёў катэгарычнае правіла - усе законы і распараджэнні агульнага характару павінны выдавацца князем толькі са згоды паны-рады. У Статуце 1529 г. гаварылася аб неабходнасці выдаваць прывілеі выключна на вальным сейме. Так развіццё канстытуцыяналізму, пачатак якому быў пакладзены ў XV ст., пры-мала ўсё больш акрэсленыя абрысы.У дзяржаве, прасякнутай прынцыпамі федэралізму, натуральна, перавагу павінна было атрымаць мясцовае кіраванне як па ліку ўста-ноў, так і па выканаўчых функцыях. Арганізацыя мясцовага кіравання была дастаткова складанай. У краіне захоўваліся яшчэ некаторыя старажытныя княствы на чале з князямі, праўда пазбаўленымі былых сваіх прывілеяў. Частка княстваў была ператворана ў ваяводствы на чале з ваяводамі. Больш дробнай тэрытарыяльнай адзінкай былі па-веты, галоўнай асобай у якіх з'яўляўся староста. Мясцовыя войскі ўзначальвалі кашталяны. Зборам падаткаў займаліся ключнікі. Ме-лася мноства і іншых пасад, праз якія вялося кіраванне на месцах:сельскія старосты, намеснікі-дзяржаўцы, цівуны, соцкія, дзесяцкія, войты, старцы. Асобнае кіраванне мелі некаторыя гарады.Мясцовае кіраванне таксама мела свой прадстаўнічы орган - сеймік. Сеймікі збіраліся ў ваяводствах і паветах. У іх працы ўдзельнічалі ўсе мясцовыя феадалы. На сейміках выбіраліся дэпутаты ў вальны сейм.Такім чынам, у XIV - XVI стст. у Вялікім княстве Літоўскім скла-лася дакладная і акрэсленая сістэма прадстаўнічай манархіі.Прадстаўнічыя ўстановы сур'ёзна абмяжоўвалі ўладу вялікага князя, спрыялі замацаванню федэратыўных асноў дзяржавы, якія мелі тэн-дэнцыю да легітымнага развіцця. Гэта вынікала з умоў, у якія было пастаўлена княства, г.зн. з поліэтнічнасці манархіі, з наяўнасці моц-най і шматлікай зямельнай арыстакратыі, выбарнасці велікакняжацкай улады і цесных палітычных зносін з канстытуцыйнай Полыпчай.Як бачым, ход унутранага развіцця і яго вынікі ў княстве значна адрозніваліся ад сучаснай яму Маскоўскай дзяржавы. Апошняя развівалася ўсё болып у бок манархічнага абсалютызму (эпоха Івана Грознага). Выхаваныя на мясцовым патрыятызме, а не на агульна-дзяржаўным, феадалы Вялікага княства Літоўскага ў складаны час ахвяравалі не сваімі асабістымі і маёмаснымі правамі, а дзяржаўнай незалежнасцю, калі ўвайшлі ў Карону Польскую.

11. Беларуская культура другой паловы XIII — першай паловы XVI ст. развівалася на аснове засвойвання багатых традыцый высокаразвітых візантыйекай і старажытнарускай культур, пад уздзеяннем мясцовых прыродна-геаграфічных і кліматычных умоў, а таксама сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага ладу Вялікага княства Літоўскага. Закладваўся падмурак для развіцця ўласна беларускай мовы, літаратуры, летапісання, кнігадрукавання, музыкі, архітэктуры, выяўленчага мастацтва.

Адной з крыніц фарміравання самабытнай беларускай культуры быў фальклор, які на працягу стагоддзяў адлюстроўваў гісторыю по-быту народа, яго веравызнанняў, цяжкіх іспытаў і нешматлікіх радасцей. Беларускі фальклор служыў сродкам захавання нацыя-нальных традыцый і адыграў вырашальную ролю ў станаўленні бела-рускай мовы. Гістарычны шлях развіцця культуры Беларусі ішоў праз засваенне і развіццё каштоўнага народнага мастацкага вопыту.

Беларуская культура мела ў асноўных рысах сярэдневяковы характар, развівалася на феадальна-прыгоннай аснове. Панавала ідэалогія класа феадалаў пры духоўнай дыктатуры царквы. Куль-турныя здабыткі з'яўляліся прывілеяй вышэйшых саслоўяў. Так, пісьменнасць была распаўсюджана ў асноўным толькі сярод класа феадалаў, школы існавалі пераважна пры кляштарах і цэрквах і былі мала даступныя народу. У XV — XVI стст. фарміруюцца і ўзбагачаюцца буйныя царкоўна-манастырскія і прыватныя бібліятэкі, якія абслу-гоўваюць у асноўным прадстаўнікоў вышэйшых саслоўяў грамадства Развіццё старабеларускай мовы, літаратуры, летапісання. У другой палове XIII — першай палове XVI ст. паралельна з працэсам стварэння беларускай арыгінальнай літаратуры ішло развіццё стара-беларускай літаратурнай мовы, якая замацоўвала характэрныя асаблівасці гаворкі насельніцтва Беларусі. Полацкія, віцебскія і смаленскія граматы XIII ст. ужо адлюстравалі нека^орыя адметныя рысы, уласцівыя жывой мове беларускай народнасці.Пісьмовыя помнікі з беларускай моўнай асновай можна падзяліць на тры групы: юрыдычна-дзелавыя, свецка-мастацкія і канфесійныя. Гэтыя помнікі адрозніваюцца не толькі прызначэннем і зместам, але і сістэмай моўных сродкаў.У ХПІ — XVI стст. на Беларусі па-ранейшаму шырока распаўсюджва-лася царкоўна-рэлігійная літаратура з яе асноўнымі жанрамі. Гэта -кнігі Бібліі, жыціі святых, апокрыфы. Творы былі перакладныя ці арыгінальныя. У XIV — XV стст. слаба развівалася ўрачыстае царкоў-нае красамоўства. Беларускае духавенства не вылучыла са свайго ася-роддзя ніводнага прамоўцы, якога можна было б параўнаць з Кірылам Тураўскім. Варта адзначыць асобу Грыгора Цамблака, выхадца з Балгарыі, які з'яўляўся кіеўскім мітрапалітам. Ён стварыў шматлікія пропаведзі, пахвальныя "словы" і шэраг жыцій. 3 арыгінальных тво-раў іншых жанраў царкоўна-рэлігійнай літаратуры неабходна адзначыць "Хаджэнне ў Царград і Іерусалім" Ігната Смаляніна. Яго апісанне падарожжаў мела важнае пазнавальнае значэнне. Сярод свецкіх літаратурных твораў асаблівай папулярнасцю карысталіся такія перакладныя рэчы, як "Александрыя", "Троя", "Трыстан і Ізольда 3 усіх жанраў беларускай літаратуры перыяду яе станаўлення най-больш дынамічна развіваліся летапісы. Летапісы - гэта гістарычна-літаратурныя творы з апісаннем падзей па гадах. "Летапісец вялікіх князёў літоўскіх" — адзін з першых .твораў уласна беларускай гістарычна-дакументальнай літаратуры. Ён быў напісаны невядомым аўтарам каля 1430 г. у Смаленску ў форме суцэльнага апавядання без выкарыстання дат, чым і адрозніваецца ад традыцыйных старарускіх летапісаў Беларускую культуру не абмінула і такая агульнаеўрапейская з'ява, як Адраджэнне, або Рэнесанс, — эпоха станаўлення і росквіту ранняй буржуазнай культуры. Адраджэнне было абумоўлена якаснымі зменамі ў эканамічным і палітычным жыцці краін: зараджэннем каігіталістычных адносін, фарміраваннем нацыянальных дзяржаў і абсалютных манархій, узмацненнем антыфеадальнай і рэлігійнай барацьбы. Вялікія геаграфічныя адкрыцці, з'яўленне кнігадрукавання, развіццё навукі і тэхнікі прывялі да ўзнікнення новай, пераважна свецкай культуры. На гэтай аснове сфарміраваўся гуманістычны светапогляд. Выступаючы са старажытных часоў у выглядзе асноўных ідэй і элементаў духоўнай культуры, гуманізм толькі ў эпоху Адраджэння набыў рысы акрэсленай канцэпцыі.Адраджэнне — умоўная назва, звязаная з памкненнем адрадзіць антычную спадчыну. Але гэта было не простай рэстаўрацыяй, а спосабам фарміравання новай культуры, буржуазнай паводле сваёй сутнасці. Характэрнай рысай эпохі Адраджэння быў працэс фарміравання народных моў літаральна ва ўсіх еўрапейскіх краінах, станаўлення і развіцця нацыянальных культур.Архітэктура і выяўленчае мастацтва. На працэс станаўлення і і развіцця беларускай архітэктуры і выяўленчага мастацтва значна паўплывалі старажытнарускія традыцыі, а таксама лепшыя дасягненні архітэктуры і мастацтва заходнееўрапейскіх краін. Шырокае распаў-сюджаяне на Беларусі набыла готыка - мастацкі стыль, запазычаны ў Заходняй Еўропе. Готыка з сярэдзіны XII ст. прыйшла на змену раман-скаму стылю і атрымала сваю назву ад назвы герьвднскага племені готаў. Архітэктуры належала вызначальная роля ў развіцці готыкі. Найболып тыповыя гатычныя пабудовы вылучаліся вялікай вышынёй, стромкім сілуэтам і вертыкальнымі лініямі, вузкімі стуральчатымі аркамі, кадярові.лмі вітражамі. высокмі вежамі. У гатычных саборах выкарыстоўваўся багаты дэкор, на фасадах часта мелася вялікае круглае акно (ружа), звычайна яны ўпрыгожваліся скульптурай.Своеасаблівыя рысы беларускай готыкі заключаліся ў надзвычай доўгім часе яе панавання (другая палова XIII - XVI ст.), функцыянальным спалучэнні культавага і абарончага дойлідства, традыцыйным выкарыстанні цаглянай муроўкі з разнастайнымі абтынкаванымі і пабеленымі плоскімі нішамі, масіўнасці канструкцый і манументальнасці пабудоў, спалучэнні гатычных і рэнесансавых форм. Готыка на Беларусі была прадстаўлена шматлікімі абарончымі збу-даваннямі - замкамі, якія адначасова з'яўляліся адміністрацыйнымі, палітычнымі, эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі. Мураваныя замкі пачалі будавацца ў першай палове XIV ст. Старыя драўляныя ўмацаванні не маглі стрымліваць моцнага націску ворагаў. Узнікла абарончая сістэма з замкаў у Лідзе, Новагародку, Крэве, Вільні і Троках. Барысаглебская царква ў Новагародку была пабудавана ў 1519 г..Спаса-Праабражэнская царква ў Заслаўі была пабудавана ў сярэдзіне XVI ст.У XV — першай палове XVI ст. былі ўзведзены фарны касцёл у Новагародку, Троіцкі касцёл у Клецку, касцёл Святога Духа ў Грод-не, Мікалаеўскі касцёл у в.Геранёны (Іўеўскі р-н), касцёл Святога Міхаіла ў в.Гнезца (Ваўкавыскі р-н).У выяўленчым мастацтве Беларусі другой паловы XIII - першай паловы XVI ст. вылучаюцца іканапіс, фрэскі, кніжная мініяцюра, гравюра, арнамент, драўляная разьбяная скульптура. Творы манументальнага жывапісу гэтага перыяду амаль не захаваліся. Але з пісьмовых крыніц вядома, што многія палацы і храмы былі ўпрыгожаны фрэскамі.Сярод іншых відаў жывапісу найболып актыўна развіваўся іканапіс. Абразы пісаліся пераважна на дошках тэмпернымі фарбамі або алеем і ўпрыгожваліся пры дапамозе пластычных сродкаў: разьбы і лепкі, накладных элементаў і разьбяных ліштваў, што надавала творам падкрэсленую дэкаратыўнасць. Абразы захоўвалі традыцыі старажытнарускага і візантыйскага мастацтва. Характэрнымі з'яўляліся абразы "Маці боская Замілаванне" (канец XIV - пачатак XV ст.), "Маці боская Іерусалімская" (першая палова XV ст.), "Маці боская Смаленская" (мяжа XV - XVI стст.) і інш.Разнавіднасцю дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з'яўляўся выраб кафлі. Такім чынам, другая палова XIII - першая палова XVI ст. - яркі і самабытны перыяд у развіцці беларускай культуры, перыяд росту палітычнай і патрыятычнай свядомасці беларусаў, сінтэзу рэнесансава-гуманістычных павеваў і сярэдневяковых рэлігійных традыцый у духоўным жыцці, пашырэння культурных сувязей паміж беларускім і іншымі народамі.. Народнасць — форма моўнай, тэрытарыяльнай, эканамічнай і культурнай супольнасці людзей, якая ўтвараецца гістарычна ў выніку кансалідацыі, зліцця плямён і папярэднічае ўтварэнню нацыі. Яна ўласціва рабаўладальніцкаму і феадальнаму ладу. Асноўнымі прыкметамі народнасці з'яўляюцца: адносная агульнасць мовы, агульнасць тэрыторыі, культуры, пэўныя гаспадарчыя сувязі, этнічная самасвядомасць і саманазва.Існаванне Вялікага княства Літоўскага стварала новыя ўмовы для далейшага фарміравання беларускай народнасці. Беларуская народнасць утваралася паступова на аснове старажытнарускай народнасці. Якія ж фактары садзейнічалі гэтаму працэсу?Першая група фактараў утварэння беларускай народнасці - палітычныя фактары. Неабходнасць барацьбы з агрэсіяй нямецкіх феадалаў і татара-манголаў, уваходжанне беларускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага садзейнічалі стварэнню палітычных умоў для ўмацавання сувязей паміж рознымі тэрытарыяльнымі часткамі насельніцтва Беларусі, яго кансалідацыі і інтэграцыі з суседнімі народамі. У межах Вялікага княства Літоўскага была ліквідавана сістэма мясцовых княжанняў і створаны інстытут намесніцтваў, арганізавана адзінае дзяржаўнае кіраванне, уведзена адзінае заканадаўства, што сведчыла аб складванні сістэмы палітыка-прававой цэнтралізацыі ў краіне, узмацненні палітычных сувязей паміж яе рознымі тэрыторыямі.Аднак палітычнае аб'яднанне поўнасцю не знішчыла лакальнай аўтаномнасці асобных зямель. У залежнасці ад умоў пераходу розных беларускіх, рускіх і ўкраінскіх зямель у ВКЛ вызначаўся і іх статус, некаторыя тэрыторыі доўгі час захоўвалі ў значнай ступені сваю самастойнасць. Увогуле, у грамадска-палітычным жыцці ВКЛ наглядаліся як аб'яднальныя, так і сепаратысцкія тэндэнцыі, што ўскладняла працэс фарміравання беларускай народнасці.Утварэнню беларускай народнасці садзейнічаў і шэраг эканамічных фактараў. Эканамічнай асновай этнаўтваральных працэсаў з'явіліся далейшае развіццё сельскай гаспадаркі (замена двухполля і іншых архаічных форм - ляснога пералогу, ворыва наездам, падсекі - па-парнай зерневай сістэмай трохполля), удасканаленне рамяства (разам з традыцыйнымі рамёствамі - ганчарнае, ткацкае, бандарнае, слясарнае, апрацоўка дрэва, косці, металаў і іншыя распаўсюджваліся новыя віды рамесніцкай дзейнасці - выраб паперы, адліўка шкла ў гутах, кнігадрукарства і інш.), пашырэнне гандлю на тэрыторыі ад Прыпяці да Заходняй Дзвіны і ад Нёмана да Дняпра. Узрастала роля буйных гарадоў Беларусі - Полацка, Берасця, Магілёва, Гародні, Віцебска і іншых як цэнтраў рэгіянальнага і транзітнага гандлю, сродкаў умацавання тэрытарыяльна-эканамічных сувязей беларускіх зямель.Паступова ў Вялікім княстве Літоўскім усталёўвалася адзіная грашовая сістэма, асноўнай манетай станавіўся грашовы знак мясцовай вытворчасці - літоўскі паўгрош, які чаканіўся на манетным двары ў Вільні. Таксама ішоў працэс усталявання гандлёва-вымяральных стандартаў, некаторыя з іх былі ўзаконены ў статутах ВКЛ. Развіццё таварна-грашовых адносін і ўнутраных гаспадарчых сувязей садзейнічала інтэнсіфікацыі этнічных, эканамічных і сацыяльных кантактаў, этнакультурнай і моўнай інтэграцыі.Разам з тым ва ўмовах феадальнага спосабу вытворчасці з яго натуральнай сістэмай гаспадарання аб'яднальныя працэсы абмяжоўваліся рэгіянальнымі, а не агульнадзяржаўнымі сувязямі, стварэннем лакальных рынкаў вакол гарадоў і мястэчак. Нягледзячы на пэўную уніфікацыю асобных вагавых адзінак, на тэрыторыі Беларусі наглядалася ўстойлівасць лакальнай метралогіі (бочка і паў-бочка "мінская", "лукомская", "вядро пінскае", "берасцейскае", вагі "полацкія" і інш.). Гэта адлюстроўвала слабасць эканамічнай і звяза-най з ёй этнічнай інтэграцыі.3 папярэднімі этнаўтваральнымі фактарамі цесна звязаны сацыяльныя фактары. Далейшае развіццё феадальных адносін, паступо-вае ўсталяванне прыгоннага права садзейнічалі кансалідацыі шматлікіх катэгорый насельніцтва зямель Беларусі ў сацыяльныя групы з агульнымі п'равамі і абавязкамі для кожнай з іх. Так, розныя катэгорыі свецкіх феадалаў кансалідаваліся ў шляхецкае саслоўе, якому належала вядучая роля ў дзяржаўным кіраванні. Асобным саслоўем з'яўлялася духавенства. Фарміраваліся таксама саслоўі пры-гонных сялян і мяшчан — жыхароў гарадоў і мястэчак. Гэты працэс садзейнічаў усталяванню болып шырокіх сувязей у межах кожнага саслоўя і паміж імі. Так сацыяльныя ўмовы ўплывалі на ўтварэнне беларускай народнасці.

Разам з палітычнымі, эканамічнымі і сацыяльнымі фактарамі адыгрываў пэўную этнакансалідуючую ролю канфесійны фактар. Канфесійныя антаганізмы актывізавалі складанне і ўмацаванне розных форм самасвядомасці насельніцтва. Прыкмета веры станавілася своеасаблівай прыкметай народа, а барацьба за веру з'яўлялася часткай барацьбы за яго самабытнасць.Большасць усходнеславянскага насельніцтва прытрымлівалася пра-васлаўя. Аднак пасля Крэўскай уніі пачалося актыўнае наступленне каталіцкай веры. Літоўскай шляхце, якая прымала каталіцтва, былі дадзены прывілеі, якіх не мела праваслаўная шляхта. Да актыўнага ўдзелу ў дзяржаўных справах доўгі час не дапускаліся таксама і вышэйшыя колы праваслаўнага духавенства.Сукупнасць дзейнасці этнаўтваральных фактараў спрыяла фарміраванню беларускай народнасці і такіх яе агульных прыкмет, як этнічная тэрыторыя, адносная агульнасць мовы, своеасаблівая матэры-яльная і духоўная культура, этнічная самасвядомасць і саманазва.Важнай прыкметай беларускай народнасці перыяду яе фарміравання было дзяржаўна-тэрытарыяльнае адзінства расся-лення ўсходнеславянскага насельніцтва.Ядро этнічнай тэрыторыі беларускай народнасці ў асноўных рысах адпавядала арэалам рассялення яе старажытных продкаў - крывічоў,дрыгавічоў, радзімічаў. Заходнерускае насельніцтва, якое пражывала на былой тэрыторыі крывічоў, было ўцягнута ў працэсы фарміравання беларускай (смаленска-полацкая група крывічоў) і рускай (паўночна-ўсходняя група крывічоў, якая прымыкала да верхняй Волгі) народ-насцей. Паўднёвая мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў ахоплівала правабярэжжа Прыпяці і ў асноўным супадала з арэалам рассялення дрыгавічоў, а ў перыяд феадальнай раздробленасці — з паўднёвай мя-жой Тураўскага княства. Тэрыторыя, на якой фарміравалася бела-руская народнасць, часткова ўключала землі рассялення радзімічаў. Усходняя мяжа радзімічаў даходзіла да лініі - Рослаўль, Хоцімск, Клетня, Дзясна, Старадуб, Трубчэўск.Этнічная мяжа паміж балцкім і славянскім насельніцтвам, якая ўсталявалася да XIII. ст. прыкладна па лініі Мерач — Трабы (каля Ашмян) — воз. Свір (каля Браслава), у наступныя тры стагоддзі амаль не змянілася. Акрамя таго, на фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларускай народнасці ўплывалі каланізацыйныя працэсы, якія адбываліся ў розных рэгіёнах Занёмання, Падляшша, Папрыпяцця, Паўночна-Заходняй Беларусі.На тэрыторыі сучаснай Беларусі існаваў даволі кампактны арэал рассялення ўсходнеславянскага насельніцтва. Акрамя яго ў склад беларускага этнасу былі ўліты асобныя групы заходнеславянскага (польскага), балцкага (усходнебалцкага - літва, латыголы, і заходнебалцкага — прусы, яцвягі, жэмайты) і .цюркскага (татары) насельніцтва. Яны жылі побач са славянамі і з'явіліся дадатковым кампанентам утварэння беларускай народнасці. Але іх наяўнасць увогуле не парушала цэласнасці этнічнай тэрыторыі беларусаў.На этнічнай тэрыторыі беларусаў адбыліся значныя змены ў мове ўсходнеславянскага насельніцтва. На працягу XIV - XVI стст. на аснове старажытнарускай мовы развіваліся такія спецыфічныя рысы беларускай гаворкі, як цвёрдае "р", "дзеканне" і "цеканне", "аканне" і "яканне", прыстаўныя гукі на пачатку слова. Фарміравалася гутарковая мова як сродак зносін паміж людзьмі. У лексіку гэтай мовы траллялі запазычанні з польскай, балцкай і некаторых заходнееўрапейскіх моў, што надавала ёй спецыфічную афарбоўку.Матэрыяльная і духоўная культура новага, усходнеславянскага этнасу базіравалася на шэрагу элементаў, атрыманых у спадчыну найперш са старажытнарускага часу. Другой яе састаўной часткай былі новаўвядзенні, якія закранулі сямейны і абшчынны побыт, навуку і асвету, фальклор, звычаі і абрады, мастацтва. Трэцяй часткай комплексу культуры былі элементы, запазычаныя ў суседніх народаў.У XV — XVI стст. на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца шэраг новых тыпаў пасяленняў: мястэчка (пераходны тып пасялення паміж горадам і вёскай, мясцовы цэнтр рамяства, хатніх промыслаў і гандлю, у адрозненне ад горада не мела абарончых збудаванняў); фальварак (невялікае пасяленне з некалькіх ці нават аднаго двара, цэнтр гаспадаркі феадала); засценак (пасяленне з аднаго ці некалькіх двароў за межамі, "сценамі", адведзеных вёсцы палёў, звычайна ў засценках жыла шляхта); ваколіца (невялікае пасяленне шляхты за межамі вёскі, абнесенае агароджай). Змянілася планіроўка некаторых тыпаў пасяленняў, асабліва вёсак. Гэтаму ў значнай ступені спрыяла правядзенне аграрнай рэформы 1557 г., калі было ўведзена падворнае землекарыстанне замест абшчыннага.Асноўнымі прыладамі сельскагаспадарчай працы з'яўляліся літоўская саха, драўляная частаплеценая барана, сукаватка, матыка, серп, цэп і інш. Для захавання ўраджаю і сельскагаспадарчых пра-дуктаў існавалі клеці, свірны, гумны, ёўні, піўніцы. Побач са старадаўнімі жорнамі меліся ветраныя і вадзяныя млыны, а таксама млыны з коннай або валовай цягай.На ўсёй тэрыторыі Беларусі былі распаўсюджаны саматканыя су-конныя спадніцы з клятчастай ці паласатай тканіны, яркія безрукаўкі, світкі, упрыгожаныя кажухі. З'явіліся і новыя віды адзення - анда-рак, фартух. Менавіта ў гэты час зацвярджаюцца характэрныя для нашай тэрыторыі віды народнага адзення.У XV — XVI стст. складваецца і своеасаблівая духоўная культура новага этнасу. Былі выпрацаваны асноўныя віды і жанры беларускага фальклору. Паступова быліны, якія расказвалі аб далёкіх часах Кіеўскай Русі, забываліся, але былінная традыцыя не знікла бясследна. Яна аказала ўплыў на чарадзейныя казкі з іх багатым зместам і своеасаблівай формай. Часцей за ўсё казкі распавядалі аб барацьбе фантастычнага героя са злымі страшыдламі, якія ўвасаблялі варожыя народу сілы. Чарадзейныя казкі былі прасякнуты аптымізмам, верай у канчатковую перамогу дабра і справядлівасці.Нягледзячы на праследаванні і забароны царквы, яе імкненне выкараніць рэшткі язычніцтва, вельмі пашырана была абрадавая паэзія, што ўзнікла ў цеснай сувязі з працоўнай дзейнасцю сялян. Асаблівай паэтычнасцю вылучаюцца купальскія песні, у якіх адлюс-троўваецца арганічнае адзінства чалавека з адухоўленай ім прыро-дай. Песні суправаджалі беларуса ад нараджэння (хрэсьбінныя, песні-калыханкі) і да смерці (хаўтурныя, песні-плачы), гучалі на розных урачыстасцях (валачобныя, вясельныя), у час працы і адпачынку (жніўныя, жартоўныя).У той жа час узнік і новы эпічны жанр — гістарычныя песні і паданні. Іх галоўнай тэмай былі вельмі блізкія і хвалюючыя народ падзеі, звязаныя з барацьбой з іншаземнымі захопнікамі. Глыбокім драматызмам напоўнены песні аб татарскім палоне. Існуюць народныя паданні і пра "крыжацкія магілы", у якіх тлеюць косці нямецкіх псоў-рыцараў. У XVI ст. з'явіліся песні, якія распавядалі аб узброеных паўстаннях народа супраць сваіх прыгнятальнікаў. Жыццёвы і гаспадарчы вопыт народа знайшоў сваё ўвасабленне ў шматлікіх прыказках, прымаўках і загадках.Першымі тэатральнымі відовішчамі былі карагоды, народныя гульні, прадстаўленні скамарохаў. Паступова ў карагодзе, дзе сплятаюцца розныя жанры народнага мастацтва, зараджалася драматычнае дзеянне, якое адлюстроўвала розныя бакі жыцця. Узнікае таксама народны лялечны тэатр — батлейка, дзе разам са свецкімі сюжэтамі, народнымі песнямі і танцамі выкарыстоўваліся і хрысціянскія міфалагічныя тэмы.У XVI ст. з'яўля.юцца і распаўсюджваюцца новыя музычныя інструменты — скрыпка, цымбалы, ліра, дудка. Дудка і скрыпка сталі аднымі з найболып характэрных інструментаў для беларускай народнасці і звычайна выкарыстоўваліся падчас народных свят. Уво-гуле, у культуры беларускай народнасці існавалі розныя па сваіх крыніцах і межах распаўсюджання культурныя элементы, адны з якіх былі поліэтнічныя і ахоплівалі некалькі этнасаў, другія належалі пераважна беларусам.Адным са значных кампанентаў народнасці з'яўляецца самасвядомасць. У Вялікім княстве Літоўскім жыхар беларускіх зямель адрозніваў сябе ад іншых народаў (немцаў, палякаў, літоўцаў). Значна пазней беларусы пачалі адрозніваць сябе ад рускіх. Гістарычная су-польнасць усходнеславянскага народа, адзіная рэлігія і мова продкаў тармазілі працэс дыферэнцыяцыі рускага і беларускага народаў. Значны час насельніцтва беларускай тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага называласябе рускімі і сваю мову рускай. Гэта абумовіла тую акалічнасць, што самасвядомасць і саманазва беларусаў фарміравалася пазней за іншыя этнічныя прыкметы.Такім чынам, у другой палове XIII — першай палове XVI ст. пра-цягваўся працэс фарміравання новай этнічнай супольнасці - бела-рускай народнасці. Склаліся і яскрава вызначаліся асноўныя прык-меты гэтай супольнасці: тэрытарыяльнае адзінства, адносная агуль-насць мовы, культуры, пэўныя гаспадарчыя сувязі, этнічная сама-свядомасць і саманазва.