Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел яз III курс зима.docx
Скачиваний:
86
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
49.82 Кб
Скачать

Дацэнт Бут-Гусаім С.Ф.

Пытанні да экзамену па сучаснай беларускай мове для студэнтаў ііі курса спецыяльнасці

Журналістыка. (Друкаваныя СМІ)”

Зімовая сесія 2012/2013 навучальнага года

1. Марфеміка як раздзел мовазнаўства. Паняцце аб марфемнай будове слова. Каранёвыя і службовыя марфемы. Змены ў марфемнай структуры слова: апрошчанне, перараскладанне, ускладненне.

2. Словаўтварэнне як раздзел мовазнаўства. Асноўныя паняцці словаўтварэння: вытворнае слова, утваральная база, словаўтваральны сродак, спосаб словаўтварэння. Спосабы сучаснага беларускага словаўтварэння.

3. Прадмет і задачы граматыкі. Часціны мовы як лексіка-граматычныя класы слоў. Прынцыпы выдзялення часцінаў мовы. Сістэма часцінаў мовы.

4. Назоўнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў: уласныя і агульныя, канкрэтныя і абстрактныя, зборныя, рэчыўныя, адушаўлёныя і неадушаўлёныя.

5. Катэгорыя роду назоўнікаў. Прынцыпы вызначэння роду назоўнікаў. Назоўнікі агульнага роду. Несупадзенне граматычнага роду назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.

6. Катэгорыя ліку назоўнікаў. Паказчыкі формы множнага ліку. Адзіночналікавыя і можналікавыя назоўнікі. Несупадзенне формаў ліку ў беларускай і рускай мовах. Ужыванне парнага ліку.

7. Катэгорыя склону назоўнікаў. Сістэма склонаў у СБМ. Ужыванне формаў клічнага склону. Тыпы скланення назоўнікаў. Канчаткі назоўнікаў І, ІІ, ІІІ скланення.

8. Рознаскланяльныя назоўнікі. Нескланяльныя назоўнікі. Скланенне прзвішчаў і геаграфічных назваў.

9. Прыметнік як часціна мовы. Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў. Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Поўныя і кароткія прыметнікі. Скланенне прыметнікаў.

10. Марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці лічэбнікаў. Разрады лічэбнікаў па значэнні і структуры. Няпэўна-колькасныя словы. Сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі. Скланенне лічэбнікаў.

11. Займеннік як часціна мовы. Разрады займеннікаў па значэнні і па суадносінах з іншымі часцінамі мовы. Скланенне займеннікаў.

12. Агульная характарыстыка дзеяслова: семантыка, формы, асновы. Інфінітыў як пачатковая форма дзеяслова.

13. Катэгорыя трывання дзеяслова. Трывальныя пары, іх утварэнне.

14. Катэгорыя часу дзеяслова. Формы прошлага, цяперашняга, будучага часу, іх значэнні і ўтварэнне. Ужыванне формаў аднаго часу ў значэнні іншага. Выкарыстанне часавых формаў у СМІ.

15. Катэгорыя ладу дзеяслова. Значэнні і ўтварэнне формаў абвеснага, загаднага і ўмоўнага ладоў. Ужыванне формаў аднаго ладу ў значэнні іншага.

16. Катэгорыі асобы, ліку, роду дзеяслова. Безасабовыя дзеясловы, іх семантычныя і граматычныя асаблівасці.

17. Дзеепрыметнік як неспрагальная форма дзеяслова. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў у беларускай мове. Прыёмы замены неўжывальных формаў дзеепрыметнікаў пры перакладзе з рускай мовы.

18. Дзеепрыслоўе як неспрагальная форма дзеяслова. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў у беларускай мове.

19. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прыслоўяў па значэнні і па суадноснасці з іншымі часцінамі мовы, называння прыметы ці ўказання на яе. Ступені параўнання прыслоўяў.

20. Безасабова-прэдыкатыўныя словы: граматычныя асаблівасці, семантычныя групы, сінтаксічная функцыя.

21. Прыназоўнік як службовая часціна мовы. Групы прыназоўнікаў паводле будовы, паходжання, суадноснасці з іншымі часцінамі мовы. Асноўныя значэнні прыназоўнікаў. Некаторыя асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў у беларускай мове.

22. Злучнік як часціна мовы. Класіфікацыя злучнікаў паводле паходжання, саставу, ужывання і функцыянальнага прызначэння.

23. Часціцы як часціна мовы. Разрады часціц паводле паходжання, складу і значэння.

24. Мадальныя словы, іх разрады па значэнні, роля ў мове. Выклічнікі. Гукаперайманні. Месца гэтых груп слоў у сістэме часцінаў мовы.

25. Словазлучэнне як сінтаксічная адзінка: адметныя адзнакі, суадносіны са словам і сказам. Класіфікацыя словазлучэнняў у сучаснай беларускай мове. Асаблівасці і нацыянальная адметнасць кіравання ў беларускай мове.

26. Сказ як асноўная адзінка сінтаксісу. Яго адметныя адзнакі. Класіфікацыя сказаў у сучаснай беларускай мове.

27. Дзейнік і выказнік як галоўныя члены двухсастаўнага сказа, іх структурныя тыпы і спосабы выражэння.

28. Дапаўненне як даданы член сказа, яго віды і спосабы выражэння.

29. Азначэнне як даданы член сказа, яго выражэнне. Дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні.

30. Прыдатак як асобны від дапасаванага азначэння. Размежаванне прыдаткаў і азначаных імі слоў.

31. Акалічнасць як даданы член сказа. Разрады акалічнасцяў і спосабы іх выражэння.

32. Аднасастаўныя сказы, іх класіфікацыя. Разнавіднасці аднасастаўных сказаў, спосабы выражэння ў іх галоўнага члена.

33. Паняцце пра ўскладнены сказ. Сказы са звароткам. Структура, функцыі, значэнне і спосабы ўжывання звароткаў у сказе. Знакі прыпынку пры зваротках.

34. Аднародныя члены сказа, іх асноўныя прыкметы. Лагічныя і граматыка-стылістычныя асаблівасці спалучэння аднародных членаў. Сказы з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах сказа. Аднародныя і неаднародныя азначэнні. Знакі прыпынку ў сказах з аднароднымі членамі.

35. Паняцце адасаблення і адасобленых членаў сказа. Прычыны, умовы і сродкі адасаблення даданых членаў сказа. Знакі прыпынку ў сказах з адасобленымі членамі.

36. Сказы з параўнальнымі зваротамі. Структура, тыпы, значэнне і функцыі параўнальных зваротаў у сказе.

37. Сказы з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі. Функцыі і значэнне пабочных і ўстаўных канструкцый, іх структурныя тыпы. Пунктуацыя ў сказах з пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі.

38. Агульная класіфікацыя складаных сказаў. Складаназлучаныя сказы, іх дыферэнцыяльныя прыкметы. Класіфікацыя складаназлучаных сказаў.

39. Складаназалежныя сказы, іх дыферэнцыяльныя прыкметы. Класіфікацыя складаназалежных сказаў.

40. Складаназалежныя сказы ўскладненай будовы: з некалькімі галоўнымі і некалькімі даданымі часткамі. Сузалежнае, паслядоўнае і змешанае падпарадкаванне.

41. Бяззлучнікавыя складаныя сказы, іх дыферэнцыяльныя прыкметы. Бяззлучнікавыя складаныя сказы з аднатыпнымі і разнатыпнымі часткамі.

42. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі, іх структурныя часткі. Дыферэнцыяльныя прыкметы такіх сказаў.

43. Спосабы перадачы чужой мовы. Канструкцыі з простай мовай, іх структурныя часткі і адносіны паміж імі. Канструкцыі з ускоснай мовай, іх будова. Няўласна-простая мова, спосабы яе перадачы.

44. Прадмет і задачы пунктуацыі. Класіфікацыя знакаў прыпынку, агульная характарыстыка іх ужывання.

Літаратура

Беларуская граматыка : У 2 частках / М.В. Бірыла [і інш.] ; Акад. навук БССР ; Ін-т мов-ва імя Я. Коласа ; пад рэд. М.В. Бірылы, П.П. Шубы. – Мінск : Навука і тэхніка, 1985. – Ч. 1: Фаналогія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск. – 431 с.

Беларуская граматыка : у 2 ч. / М. В. Бірыла [і інш.] ; Акад. навук БССР ; Ін-т мов-ва імя Я. Коласа ; пад рэд. М. В. Бірылы, П. П. Шубы. – Мінск : Навука і тэхніка, 1985. – Ч. 2 : Сінтаксіс. – 327 с.

Кароткая граматыка беларускай мовы : У 2 ч. / А. І. Падлужны [і інш.] ; Акад. навук Беларусі ; Ін-т мов-ва імя Я. Коласа ; навук. рэд. А. А. Лукашанец. – Мінск : Беларуская навука, 2007. – Ч. 1 : Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. – 351 с., Ч. 2. : Сінтаксіс. – 240 с.

Беларускі арфаграфічны слоўнік / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы ; уклад. Л.П. Кунцэвіч, І.У. Кандраценя ; пад рэд. А.А. Лукашанца. – Мінск : Беларуская навука, 2009. – 695 с.

Бардовіч, А.М. Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы / А.М. Бардовіч, М.М. Круталевіч, А.А. Лукашанец. – Мінск, 2000.

Бардовіч, А.М. Марфемны слоўнік беларускай мовы / А.М. Бардовіч, Л.М. Шакун. – Мінск, 1989.

Бурак, Л.І. Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя / Л.І. Бурак. – Мінск : Універсітэцкае, 1987.

Рагаўцоў, В. І. Сінтаксіс беларускай і рускай моў. Дыскусійныя пытанні : дапаможнік / В. І . Рагаўцоў. – Мінск : Універсітэцкае, 2001. – 199 с.

Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія : вучэб. дапам. / Я.М. Адамовіч [і інш.] ; пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. – 2-е выд. – Мінск : Выш. школа, 1980. – 238 с.

Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія : вучэб. дапам. / Н.В. Гаўрош [і інш.] ; пад рэд. М.С. Яўневіча. – Мінск : Выд. У.М. Скакун, 1997. – 288 с.

Сямешка, Л. І. Курс беларускай мовы : падручнік / Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба, З. І. Бадзевіч. – Мінск : Універсітэцкае, 1996. – 654 с.

Чалюк, Н. М. Сінтаксіс беларускай мовы. Словазлучэнне. Просты сказ : вучэб. дапам. / Н. М. Чалюк ; пад рэд. Г. М. Малажай. – Мінск : Тэтрасістэмс, 2004. – 208 с.

Шуба, П.П. Сучасная беларуская мова : Марфаналогія. Марфалогія : вучэб. дапам. / П.П. Шуба. – Мінск : Універсітэцкае, 1987. – 334 с.

Яўневіч, М. С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы : падручнік / М. С. Яўневіч, П. У. Сцяцко. – Мінск : Аверсэв, 2006. – 286 с.

Дацэнт Бут-Гусаім С.Ф.

Кантрольная праца

для студэнтаў ІІІ курса спецыяльнасці

Журналістыка (Друкаваныя СМІ)

Частка І

Творчае заданне

Напішыце творчую працу (на выбар):

1. Партрэтны нарыс пра вядомага земляка.

2. Нарыс “Падзвіжнікі і іх святыні” пра вядомага рэлігійнага дзеяча берасцейскай зямлі: Андрэя Баболю, Афанасія Філіповіча, Іпація Пацея, Плацыда Янкоўскага і інш. Граматычнае заданне: выкарыстаць у творы формы цяперашняга гістарычнага часу.

3. Нарыс “Камяніцы і таямніцы”, прысвечаны помніку старажытнай архітэктуры вашага горада ці вёскі. Граматычнае заданне: выкарыстаць у творы формы цяперашняга гістарычнага часу.