Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел яз III курс зима.docx
Скачиваний:
86
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
49.82 Кб
Скачать

Заданне 2

Выпішыце з тэксту назоўнікі ІІ скланення, якія ў родным склоне маюць канчатак -у, (-ю). Запішыце гэтыя назоўнікі ў родным і месным склонах, акрэсліце іх семантыку.

Мінулае тоіцца ў змроку, будучыня – у светлыні (А. Разанаў).

Змрокзмроку, у змроку – назва з’явы прыроды.

Варыянт 1

Радавод – міфалагічны Бог адзінства роду, племені. Лічыўся адным з галоўных багоў, асацыіраваўся з парадзіхамі – жаночымі персанажамі, прадаўжальніцамі роду. Радаводу і парадзіхам свята пакланяліся, прыносілі ахвяры і паднашэнні (ежу, мёд), пры гэтым згадвалі сваіх продкаў (вялі радавод). Гэты культ на першапачатковым этапе развіцця чалавецтва быў звязаны з мноствам жаночых персанажаў, якія ўвасаблялі сабой жаночае асяроддзе, працяг радаводу і памяць пра яго, лёс кожнага нованароджанага, якому парадзіхі давалі будучае. Радавод – гэта таксама пералік пакаленняў аднаго роду, які ўстанаўліваў паходжанне і ступень роднасці. У народзе лічылася, што шляхціцы вялі свой радавод ад дня выдачы і зацвярджэння прывілеяў князем, а бедныя – ад “сёмага калена”, г.зн. яны павінны былі ведаць вусна сваіх продкаў ажно да сёмага калена.

(А. Ненадавец)

Варыянт 2

Узгадаем, што елі старажытныя людзі.

Егіпцяне варылі сабе бабы, гарох, чачавіцу, якія запраўлялі цыбуляй, часнаком, парэем і алеем. Многа елі пшанічнага і ячменнага хлеба, які выпякалі з прэснага цеста, таму хлеб быў цвёрдым і сухім, а таксама ўжывалі праснакі і ласаваліся пернікамі. Звычайнымі для іх ужытку былі дыні, салаты, гуркі, а таксама фінікі, арэхі і гранаты.

Жыхары Месапатаміі (Блізкі Усход) з пшаніцы і ячменю гатавалі поліўкі, кашы і праснакі. Цвёрдыя праснакі пяклі з мукі, замешанай на алеі і мёдзе. Садавіна (вішні, абрыкосы, персікі) таксама была ў іх штодзённым ужытку.

Грэкі аддавалі перавагу розным заціркам і поліўкам з фасолі або бабоў, а таксама кашам. Адну з каш, якая называлася маза, гатавалі з мукі, мёду, солі і вады, другую кашу, пад назвай турон,– з мукі, цвёрдага сыру і мёду. Часта ўжывалі розныя сыры і малако, якое разбаўлялі вадой, як і віно.

Калі даводзілася захварэць і трэба было лячыцца, людзі дабаўлялі ва ўсе свае стравы змельчаныя лекавыя сродкі, іншы раз аздабляючы ежу з лекамі мёдам або садавіной. Або змешвалі парашкі з раслін, залоз жывёл ці розных мінералаў з алеем, тлушчам жывёл, смалой, каб потым гэтымі сумесямі змазаць пашкоджаную скуру.

(Паводле Г. Шэршаня)

Варыянт 3

Часам найвышэйшага ўздыму Полацкага княства сталася ХІ стагоддзе, калі на чале дзяржавы быў князь Усяслаў Чарадзей. Трывалы падмурак гэтага росквіту быў закладзены ягоным бацькам – Брачыславам, які перадаў у спадчыну сыну моцную дзяржаву, што здолела выстаяць у нялёгкім змаганні з Кіевам. Колькі высілкаў прыклаў Усяслаў, каб уладкаваць сваю Бацькаўшчыну! Імпэту князя дзівіліся сучаснікі і нашчадкі. У сваёй сталіцы – Полацку ён пабудаваў новы магутны замак, велічны Сафійскі сабор.

Полацкае княства было марской дзяржавай: пад яго кантролем знаходзіліся землі ўздоўж усёй Дзвіны да Варажскага (Балтыйскага) мора. Тут паўсталі гарады Герсіка і Кукенойс (зараз на тэрыторыі Латвіі) – фарпосты Полацка на шляху да Балтыкі.

Усяслава як удалага і таленавітага ваяра паважалі і баяліся суседзі. У славутай рыцарскай песні “Слова пра паход Ігараў” пра яго сказана: “Усяслаў-князь людзям чыніў суды, радзіў князям гарады, а сам уначы ваўком рыскаў, з Кіева паспяваў да пеўняў да Тмутараканя, Хорсу вялікаму шлях перацінаў”. Нейкі час Усяслаў з волі простых людзей быў нават кіеўскім князем. Але неўзабаве пакінуў гэты пасад, каб вярнуцца ў Полацак.

Народ лічыў Чарадзея за ваўкалака-пярэваратня. Не толькі таму, што той дзіўным чынам мог схавацца ад ворага і нечакана напасці на яго (як, напрыклад, на Нямізе пад Менскам 3 сакавіка 1067 года), але і таму, што прыязна ставіўся і да хрысціянства, і да паганства-язычніцтва. Князь шукаў згоду ў веравызнаннях, а праз іх – адзінства народа і дзяржавы.

(Паводле С. Тарасава)