Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел яз III курс зима.docx
Скачиваний:
86
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
49.82 Кб
Скачать

Заданне 3

Выпішыце з тэксту 10 прыметнікаў разам з назоўнікамі. Зрабіце марфалагічны разбор прыметнікаў. Парадак разбору: 1) пачатковая форма; 2) лексіка-граматычны разрад; 3) поўная або кароткая форма; 4) форма ступені параўнання; 5) форма ацэнкі і меры якасці; 5) род, лік, склон; 6) да якога назоўніка адносіцца, спосаб сінтаксічнай сувязі з назоўнікам; 7) сінтаксічная функцыя.

Чалавек – гэты глыбокі і цёмны вір, дна якога не відаць (М. Зарэцкі).

Глыбокі (вір) – прыметнік, п.ф. – глыбокі, якасны, ужыты ў поўнай форме, у мужчынкім родзе, адзіночным ліку, назоўным склоне, дапасуецца да назоўніка вір, у сказе з’яўляецца азначэннем.

Варыянт 1

За шырокаю бліскучаю дугою Піны ляжыць, як мора, неабсяжны прастор балотных зараснікаў, дзе ўсё згладжваецца, закрываецца роўнаю сцяною высозных чаротаў з бурымі мяцёлкамі. І ўвесь гэты зараснік, гэтая жывая коўдра вісіць-хістаецца над дрыгвяною багнаю бяскрайніх балот, дзе не пройдзе чалавек, дзе толькі можа з трудом прасунуцца лёгкі човен або чайка-душагубка, угінаючы балотную покрыўку, на якую набягае вада. Незнаёмаму з тутэйшымі балотамі чалавеку небяспечна забірацца ў гэтыя нетры: заедзеш, ашаломішся, заблудзіш і не патрапіш выбрацца, бо, апроч густых чаротаў ды неба над галавою, нічога не ўбачыш. Прападзеш, калі не выратуюць людзі. На гэтым балотным прасторы пападаюцца вузкія, чорныя, як растопленая смала, пакосы вады, страшныя сваёй маўклівасцю і глыбінёй. Тут праходзяць рэчкі Струмень, Стаход і Стыр, дзесь па той бок балотнай роўнядзі.

А надвор’е на здзіўленне ціхае, яснае, цёплае. Сіняватая смуга звісае над зарэччам. Журботна-ласкавая ўсмешка восені разлітая па знямелых, як бы заснуўшых далях. Вынікае, далёка-далёка, белаваты дымок рачных параходаў. Здаецца, ён стаіць на адным месцы – так павольна, здалёк вызначаецца лінія яго руху. І доўга трэба сачыць, углядацца, каб заўважыць рух белаватага дыму над пабурэлымі ад часу чаротамі.

(Паводле Я. Коласа)

Варыянт 2

Калі праехалі рудую грэбельку, шлях пачаў паволі ўздымацца, і неўзабаве не так ужо і далёка забялела юравіцкая цэркаўка. Цэркаўка гэта, як звычайна, абудзіла ў Ганне чулую, бесклапотную згадку пра маленства. Даўно-даўно, дробненькай дзяўчынкаю, убачыла яе ўпершыню, убачыла быццам незвычайнае, недасяжнае, дзівоснае. І з той пары, хоць ужо вырасла, пасталела, кожны раз, як убачыць зноў, той дзіўна чулы ўспамін нібы вяртае чароўнасць маленства. Тады, першы раз, таксама ехалі на кірмаш. Які цудоўны быў ён ёй, той кірмаш! Царква, спуск з юравіцкай гары, якая здавалася высачэзнай, страхотнай, радасць, што, нарэшце, спусціліся, што конь не панёс, вір столькіх людзей на плошчы, салодкая боязь застацца адной без бацькоў, загубіцца. А вакол цуды цудныя: хусткі адна за другую прыгажэйшыя, каснікі, белыя-прабелыя булкі, пернікі, абаранкі. Адзін абаранак прынёс ёй бацька, яна толькі трошкі паспытала і схавала за пазуху: шкада было адразу застацца без такога дзіва.

(І. Мележ)

Варыянт 3

ХТО ТАКІЯ ЯЦВЯГІ?

Ецвязь – адно з чатырох плямёнаў заходне-балтыйскай групы, вядомае па старажытнарускіх летапісах з Х стагоддзя. Першае ўпамінанне этноніма “яцвяг” сустракаецца ў дагаворы 944 г. Сярод паслоў Русі часоў князя Ігара, якія заключалі дагавор з грэкамі, фігуруе “ятвяг Гунарев”, г. зн. прадстаўнік яцвяжскага князя Гунара.

Як паказваюць матэрыялы археалогіі, гідраніміі, тапаніміі, лінгвістыкі, амаль усю тэрыторыю Беларусі да VІ-VІІ стст. н. э. засялялі балцкія плямёны, у тым ліку і яцвягі. З VІІ ст. пачалася славянская каланізацыя і асіміляцыя карэннага насельніцтва. Граніца Заходняга і Усходняга Палесся працяглы час была мяжой славян і балтаў, пакуль, нарэшце, у І тыс. н.э. Палессе не стала цалкам славянскім. Некаторыя даследчыкі ўключаюць у яцвяжскія землі Падляшша, частку Берасцейшчыны з гарадамі Берасце, Кобрын, Камянец, якія былі заснаваны ўжо славянамі. Другія вучоныя прытрымліваюцца думкі, што яцвягі ніколі не жылі паўднёвей ракі Нараў і не валодалі Берасцейскай зямлёй. Трэція называюць прарадзімай яцвягаў раён Белавежскай пушчы і землі, якія да яе прымыкаюць. Сучасныя энцыклапедычныя даведнікі паведамляюць, што яцвягі жылі на тэрыторыі паміж сярэднім цячэннем Нёмана і Заходняга Буга.

Мова, на якой гаварылі яцвягі, была пераходнай паміж балтыйскімі і славянскімі мовамі і стаяла бліжэй да прускай мовы.

(І. Сацута)