Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел яз III курс зима.docx
Скачиваний:
86
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
49.82 Кб
Скачать

Варыянт 3

Самы вялікі мост знаходзіцца ў ЗША, штат Луізіяна. Ён злучае берагі возера Панігартрэн. Яго даўжыня складае 39 кіламетраў.

Самая вялікая вуліца Рывадавія знаходзіцца ў сталіцы Аргенціны Буэнас-Айрасе. Яна цягнецца на 30 кіламетраў.

Самы высокі манумент – гэта зробленыя са сталі вароты ў горадзе Сент-Луіс, штат Місуры, ЗША. Вышыня іх 192 метры.

Самы высокі рост меў фін Каянус – 2, 83 метра.

Самая высокая з жанчын – кітаянка Сан Туян Лін. Яе рост – 2, 42 метра.

Самую вялікую трускаўку змог вырасціць у сваім садзе ў ліпені 1983 года Д. Андэрсан з Фалістана (Англія). Яна важыла 232 грамы.

Самую вялікую вінаградную гронку вырасціў чылійскі садавод Бозала з Сант’яга. Яе вага была 9 кілаграмаў.(Паводле І. Шпадарука)

Заданне 5

Выпішыце з тэксту 6-7 дзеяслоўных форм. Зрабіце іх сінтаксічны аналіз у наступным парадку. 1) пачатковая форма (інфінітыў); 2) асновы дзеяслова: цяперашняга (простага будучага) часу, інфінітыва (прошлага часу); 3) марфалагічныя прыметы: пераходны ці непераходны, зваротны ці незваротны, стан, трыванне, спражэнне, асабовы ці безасабовы, лад, лік, род (для формаў прошлага часу і ўмоўнага ладу); 4) сінтаксічная функцыя.

Пакуль са мною плачуць вочы друга над цяжкай стратай – ёсць яшчэ жыццё (У. Караткевіч).

Узор выканання:

Плачуць – дзеяслоў, пачатковая форма плакаць, аснова цяперашняга часу плач-, аснова інфінітыва плак-, непераходны, незваротны, незалежны стан, незакончанае трыванне, І спражэнне, асабовы, абвесны лад, цяперашні час, множны лік, ІІІ асоба, у сказе з’яўляецца выказнікам.

Варыянт 1

У славутым Тураве, у ХІІ стагоддзі ў заможнай сям’і нарадзіўся хлопчык, якому суджана было стаць вядомым пісьменнікам-прапаведнікам пад імем Кірыла Тураўскі. Ужо ў маладыя гады Кірыла вырашыў прысвяціць сваё жыццё служэнню Богу і быў пастрыжаны ў манахі. Каб замаліць людскія грахі, ён добраахвотна зачыніўся ў стаўпе́ – высокай драўлянай вежы на беразе Прыпяці, непадалёку ад манастыра. Многія месяцы яму прыносілі туды толькі ваду і хлеб. Сам жа манах маліўся за людзей і пісаў свае неўміручыя творы. Стаўшы тураўскім епіскапам, Кірыла яшчэ болей рупіўся, каб данесці да людзей Слова Божае, каб навучыць іх дабру і любові. Горад Тураў стаў асяродкам веры Хрыстовай, адукацыі і культуры.

(С. Тарасаў)

Варыянт 2

Вобразы птушак у міфапаэтычнай мадэлі свету беларусаў абумоўлены перадусім прыродна-геаграфічнымі ўмовамі. Фальклорная інтэрпэтацыя гэтых вобразаў захавала старажытныя бессмяротныя матывы. Універсаліяй выступае размяшчэнне птушкі на вяршыні Сусветнага дрэва. Часцей гэтая птушка судачыняецца з богам Грымотнікам, пазней – з хрысціянскім богам. Сувязь Сусветнага дрэва, яго вяршыні, з выраем – месцам знаходжання душаў памерлых – абумовіла універсальную міфалагему “птушкі – душы”. У вераваннях беларусаў памерлая маці птушкай прылятае да свайго дзіцятка, на Дзяды на могілках кармілі птушак, а тых, хто павесіўся, паміналі два разы на год: рассыпалі на ростані для птушак зерне.

У беларусаў, як і ў іншых народаў, птушкі выступаюць як сімвалы божай існасці, верху, неба, сонца, грому, ветру, воблака, свабоды, росту, жыцця, урадлівасці, багацця, узыходжання, прадказання, сувязі паміж касмічнымі зонамі, душы, духа жыцця.

Мае месца пазначэнне праз сімволіку птушак сацыяльных, узроставых і полавых катэгорый жыцця. Найбольш папулярнае і вядомае ў мностве варыянтаў замяшчэнне вобразамі птушак дзяўчыны / нявесты, хлопца / жаніха. Вядомае беларусам і разуменне птушак як сродкаў магічнага ўздзеяння прадукавальнага ці абарончага характару. Даўней шырока практыкаваліся прадказанні па палёце птушкі лёсу, долі, здароўя, дабрабыту, надвор’я.

(Т. Валодзіна, Я. Сахута)