Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
бел яз III курс зима.docx
Скачиваний:
86
Добавлен:
24.09.2019
Размер:
49.82 Кб
Скачать

Варыянт 3

Калі я слухаў вучонага астранома,

Які выпісваў на дошцы геаметрычныя фігуры,

формулы і лічбы слупкамі,

Паказваў нам карты і дыяграмы:

складай, вымярай і вылічвай,

Калі я сядзеў і слухаў лекцыю астранома

(Ён чытаў яе з бляскам, упэўнена і меў

вялікі поспех),

Сам не знаю чаму, я адчуў сябе дрэнна,

вяласць і ўтома скавалі мяне.

Не дачакаўшыся канца, я выйшаў з аўдыторыі

На волю ў начную свежасць, у сіні прастор.

Як ціха! Якая невыказная гармонія!

Я глянуў угору, убачыў сапраўдныя зоркі,

і мне стала лягчэй.

Уолт Уітмен (Пераклад Юркі Гаўрука)

Заданне 7

Зрабіце сінтаксічны аналіз прыведзеных сказаў.

Узоры разбору

А ні ўдзень, ні ўначы не ўдалося нікому ад самога сябе ўцячы (Р. Барадулін)

Граматычная аснова – не ўдалося ўцячы, сказ просты, адмоўны, апавядальны, аднасастаўны, з галоўным членам выказнікам, безасабовы, развіты, членны, поўны, ускладнены аднароднымі членамі сказа (акалічнасцямі).

Не ўдалося ўцячы – састаўны дзеяслоўны выказнік, выражаны спалучэннем безасабовага дзеяслова ўдалося (ён мае мадальнае значэнне) з інфінітывам уцячы.

Састаў выказніка: ні ўдзень, ні ўначы не ўдалося нікому ад самога сябе ўцячы.

Ні ўдзень, ні ўначы – аднародныя акалічнасці часу, адказваюць на пытанне калі?, выражаны прыслоўямі ў спалучэнні з адмоўнымі часціцамі.

Нікому – ўскоснае дапаўненне, адказвае на пытанне каму?, выражана адмоўным займеннікам.

Ад самога сябе – ускоснае дапаўненне, адказвае на пытанне ад каго?, выражана сінтаксічна непадзельным словазлучэннем азначальнага (самога) і зваротнага займенніка (сябе).

І ад шчаслівай гінулі развязкі, і гора ўзнімае да вяршынь. (А. Грачанікаў)

Сказ складаны, злучнікавы, складаназлучаны, складаецца з дзвюх частак.

Часткі звязаны пры дапамозе размеркавальнага злучніка і, і і інтанацыі.

Паміж часткамі выражаюцца размеркавальныя адносіны (пералічваюцца падзеі і з’явы, аднолькава магчымыя). Гэтыя адносіны выражаюцца размеркавальным злучнікам і, і. Часткі складаназлучанага сказа раздзяляюцца коскай.

Схема сказа

І [ ], і [ ].

1 частка сказа: і ад шчаслівай гінулі развязкі

Граматычная аснова гінулі.

Сказ просты, сцвярджальны, апавядальны, аднасастаўны, з галоўным членам выказнікам, няпэўна-асабовы, развіты, членны, поўны, няўскладнены.

Гінулі – просты дзеяслоўны выказнік, выражаны дзеясловам.

Састаў выказніка – і ад шчаслівай гінулі развязкі.

Ад развязкі – акалічнасць прычыны, адказвае на пытанне чаму?, выражана спалучэннем назоўніка з прыназоўнікам.

Шчаслівай – дапасаванае азначэнне, адказвае на пытанне якой?, выражана прыметнікам.

2 частка сказа: і гора ўзнімае да вяршынь.

Граматычная аснова гора ўзнімае.

Сказ просты, сцвярджальны, апавядальны, двухсастаўны, развіты, членны, поўны, няўскладнены.

Гора – дзейнік, выражаны назоўнікам.

Састаў дзейніка – гора.

Узнімае – просты дзеяслоўны выказнік, выражаны дзеясловам.

Састаў выказніка – узнімае да вяршынь.

Да вяршынь – акалічнасць меры і ступені, адказвае на пытанне наколькі?, выражана спалучэннем назоўніка з прыназоўнікам.

Каб у полымі свет не загінуў, пазірайце часцей на дзяцей (С. Законнікаў)

Сказ складаны, злучнікавы, складаназалежны: уключае дзве прэдыкатыўныя часткі (граматычныя асновы каб свет не загінуў, пазірайце). Галоўная частка – пазірайце часцей на дзяцей, даданая частка – каб у полымі свет не загінуў. Даданая частка далучаецца да галоўнай пры дапамозе злучніка каб. Злучнік не з’яўляецца членам сказа, яго нельга замяніць паўназначным словам, да злучніка нельга паставіць пытанне, ён не выдзяляецца лагічным націскам, зліваючыся ў вымаўленні са спалучэннем не загінуў. Даданая частка Каб у полымі свет не загінуў адносіцца да ўсёй галоўнай часткі, раскрывае мэту таго, пра што гаворыцца ў галоўнай частцы, адказвае на пытанне для чаго?. Даданая частка знаходзіцца перад галоўнай, з’яўляецца даданай акалічнаснай мэты. Паміж часткамі складаназалежнага сказа стаівцца коска.

Схема сказа

(Каб…), [ ].

Галоўная частка:

Пазірайце часцей на дзяцей.

Граматычная аснова пазірайце.

Сказ просты, сцвярджальны, пабуджальны, аднасастаўны, з галоўным членам выказнікам, абагульнена-асабовы, развіты, членны, поўны, няўскладнены.

Пазірайце – просты дзеяслоўны выказнік, выражаны дзеясловам загаднага ладу, ІІ асобы, адзіночнага ліку.

Састаў выказніка пазірайце часцей на дзяцей.

Часцей – акалічнасць спосабу дзеяння, адказвае на пытанне як?, выражана прыслоўем.

На дзяцей – ускоснае дапаўненне, адказвае на пытанне на каго?, выражана назоўнікам у спалучэнні з прыназоўнікам.

Даданая частка:

Каб у полымі свет не загінуў.

Граматычная аснова свет не загінуў.

Сказ просты, адмоўны, апавядальны, двухсастаўны, развіты, членны, поўны, няўскладнены.

Свет – дзейнік, выражаны назоўнікам.

Састаў дзейніка свет.

Не загінуў – просты дзеяслоўны выказнік, выражаны дзеясловам.

Састаў выказніка не загінуў у полымі.

У полымі – акалічнасць месца, адказвае на пытанне дзе?, выражана назоўнікам у спалучэнні з прыназоўнікам.

Чалавекі як ліхтары: у кожнага свечка душы ўнутры (Р. Барадулін)

Складаны бяззлучнікавы сказ, складаецца з дзвюх частак. Сказ з разнатыпнымі часткамі. Другая частка дае тлумачэнне прычыны таго, пра што гаворыцца ў першай. Да другой часткі можна паставіць пытанне чаму? чым іменна людзі падобныя да ліхтароў? Паміж часткамі складанага бяззлучнікавага сказа ставіцца двукроп’е.

Схема сказа

[] : []

1 частка: чалавекі як ліхтары.

Граматычная аснова чалавекі як ліхтары.

Сказ просты, сцвярджальны, апавядальны, двухсастаўны, неразвіты, членны, поўны, няўскладнены.

Чалавекі – дзейнік, выражаны назоўнікам.

Састаў дзейніка чалавекі.

Як ліхтары – просты іменны выказнік, выражаны назоўнікам.

Састаў выказніка як ліхтары.

2 частка: у кожнага свечка душы ўнутры.

Граматычная аснова свечка душы. Выказнік у сказе апушчаны, але прысутнічаюць акалічнасць і дапаўненне з саставу выказніка.

Сказ просты, сцвярджальны, апавядальны, двухсастаўны, развіты, членны, няпоўны, няўскладнены.

Свечка душы – дзейнік, выражаны спалучэннем назоўнікаў.

Састаў дзейніка свечка душы.

Састаў выказніка у кожнага, унутры.

Унутры – акалічнасць месца, адказвае на пытанне дзе?, выражана прыслоўем.

У кожнага – ускоснае дапаўненне, адказвае на пытанне у каго?, выражана спалучэннем азначальнага займенніка з прыназоўнікам.