Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя культуры тексты.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
26.09.2019
Размер:
235.01 Кб
Скачать

Манументальны жывапіс XIV – XVIII ст.

Аб манументальным жывапісе XIV-XVI ст. больш вядома з літаратурных і архіўных крыніц. Іх даныя сведчаць, што фрэскавымі роспісамі былі упрыгожаны княжацкія палацы ў Вільні, Троках, Крэве, Гродне, Віцебску, Полацку, цэрквы і касцёлы. Гэты жывапіс не захаваўся да нашага часу, таму вялікую мастацкую і гістарычную каштоўнасць маюць роспісы, выкананыя беларускімі мастакамі ў будынках на тэрыторыі Польшчы.

Самым значным помнікам манументальнага жывапісу XV ст., удзел у стварэнні якога прымалі беларускія мастакі, з’яўляюцца роспісы капліцы св. Тройцы ў Люблінскім замку. Сцены яе пакрываюць сюжэтныя кампазіцыі, арнаментальныя выявы. Па сваіх мастацкіх, стылістычных якасцях яны нагадваюць больш ранні жывапіс. Гэта дае падставы сцвярджаць, што яе фрэскавае ўбранне было выканана беларускімі жывапісцамі, якімі кіраваў майстар Андрэй. Большасць сцэн у роспісах, прысвечаны сюжэтам Новага запавету. Прыкметная рыса фрэсак: наяўнасць партрэтных выяў. Роспісы вызначаюцца выразным колеравым рашэннем. Агульны каларыт фрэсак мажорны, святочны.

Аб характары і высокім узроўні беларускага манументальнага жывапісу XIV-XVI ст. сведчаць таксама роспісы Дабравешчанскай царквы Супрасльскага манастыра, створаныя ў 1557 г. Да нашых дзён фрэскі дайшлі толькі ў фрагментах. Сцены царквы ўпрыгожвалі евангельскія сюжэты, якія расказваюць аб розных падзеях з жыцця Маці Боскай і Хрыста. Колеравая гама вытанчаная, з мяккімі пераходамі вохрыстых, сера-сініх і карычнева-вішнёвых тонаў. У графічна-лінейнай манеры жывапісу, у выяўленні лёгкіх, некалькі выцягнутых, фігур, у прапрацоўцы складак адзення і архітэктурных форм адчуваецца ўплыў як візантыйскага, так і заходнееўрапейскага мастацтва.

Развіццё манументальнага жывапісу, як і станковага, у XVII ст. адбывалася ў межах некалькіх стыляў. У пачатку XVII ст. назіраюцца змяшэнні гатычных і рэнесансных уплываў. З 30-х гг. ст. набывае моц стыль барока. Ён вызначаў беларускі жывапіс да канца XVIII ст. і прайшоў у сваім развіцці некалькі этапаў: ранні, сталы і позні. Уласцівыя асаблівасці беларускага манументальнага жывапісу XVII ст.: бурны працэс авалодання новымі выяўленчымі сродкамі, узрастае цікавасць да анатоміі чалавека, этнаграфічных дэталяў, да спіхалагічных характарыстык герояў выяўляемых сцэн. У асноўным гэта былі падзеі Старога і Новага запаветаў Бібліі. Але ў параўнанні з папярэднімі перыядамі ў іх пабудове вядучая роля належыць лінейнай перспектыве, рэалістычным святлоценявым і колераым вырашэнням. Жывапісцаў усё больш клапоцяць магчымасць перадаць рэчаіснасць ва ўсёй разнастайнасці яе з’яў. З сярэдзіны XVII ст. мастакі пачынаюць працаваць у манеры, тыповай для заходнееўрапейскага манументальнага жывапісу. Прыкладамі манументальнага жывапісу разглядаемага перыяду з’яўляюцца роспіс царквы Куцеінскага Богаяўленскага манастыра каля Оршы, роспісы мураванага богаяўленскага сабора ў Магілёве.

Манументальны жывапіс другой паловы XVII ст. працягвае асноўныя дасягненні першай паловы стагоддзя. Яго развіццё ішло ў межах сталага барока. Найбольш яркі помнік новага перыяду – роспіс драўлянай Троіцкай царквы Маркава манастыра ў Віцебску (1691). Сцены царквы былі рапісаны поўнасцю ад купала да апдлогі. Кожная з выяўленых сцэн акаймоўвалася чатырохвугольнай маляванай рамай і мела таксама подпіс на стараславянскай мове. Уплыў барока адчувальны ў дынаміцы кампазіцый, ускладненай пластыцы фігур, у пільнай увазе да акружэння.

Галоўны ўплыў на развіццё манументальнага жывапісу XVIII ст. аказала барока. Уплыў ракако і класіцызму на яго ў разглядаемы перыяд не быў дамінуючым. Роспісы XVIII ст., нават праваслаўных храмаў, ужо не будуюцца па кананізаванай схеме, як гэта было ў папярэднія гады. У іх больш свабодна трактуюцца біблейскія і евангельскія сюжэты, уключаюцца сцэны, дзе апавядаецца аб гістарычных падзеях, даюцца партрэты вядомых гістарычных асоб. Гэта прыкметы часу, але разам з тым і прыкметы беларускага манументальнага жывапісу XVIII ст. Прыкладамі з’яўляюцца роспісы Кармеліцкага касцёла ў Мсціславе (1765-1767), найбольш выдатным прыкладам з’яўляюцца роспісы Нясвіжскага езуіцкага касцёла божага цела, датуемыя 1751-1753 гг. Іх выканала група майстроў пад кіраўніцтвам прыдворнага мастака Радзівілаў Ксаверыя Дамініка Гескага-старэйшага. Фрэскі касцёла адпавядаюць стылю барока. Тут шмат алегарычных фігур, сімвалаў, сцэны напоўнены рухам, яны дынамічныя і выразныя. Роспісы дэманструюць пільную ўвагу да бытавых дэталяў, у іх шмат трапна заўважаных і перададзеных момантаў рэальнага жыцця. Да значных твораў манументальнага жывапісу XVIII ст. адносяцца таксама роспісы касцёла Святога Андрэя ў Слоніме (апошн. чв. XVIII ст.), сінагогі ў Слоніме (2 пал. XVIII ст.), царквы Раства Багародзіцы ў Слаўгарадзе (кан. XVIII ст.) і інш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]