Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя культуры тексты.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
26.09.2019
Размер:
235.01 Кб
Скачать

Перыядычны друк на Беларусі (канец XVIII ст.- пачатак XX ст.)

Перыядычныя выданні на тэрыторыі Бел. З’явіліся ў 2 пал. XVI-пач. XVII ст. У ВКЛ выдаваліся так званыя газеты-аднаднеўкі, якія паведамлялі аб найбольш важных палітычных падзеях у ВКЛ і іншых краінах Еўропы: “Новіны грозные а жалостлівые…” (1563), “Новіна іста а правдіва о добытьі тыраном московскім места Полоцкого” (1571), “Эдыкт з замку Полоцкого” (1597) і інш. Першыя друкаваныя выданні былі на польскай мове: інфармацыйны бюлетэнь “Авізы Гродзеньске”(Гродзенскія весці, 1678-пач. XVIII ст.) і “Газета літэрацка Віленьска” (Віленская літаратурная газета, 1760-1794), выходзіўшая затым пад назвай “Кур’ер Літэвскі” (Літоўскі веснік, 1796-1840, з 1834 на польскай і рускай мовах). У 1776 г. па ініцыятыве А. Тызенгаўза заснавана першая перыядычная газета на тэр.суч. Бел. – “Газета Гродзеньска”, выдавалася да 1783. У ёй асвятляліся найбольш важныя падзеі ў РП і ВКЛ, Расіі і краінах Еўропы. У Гродна выходзіла таксама газета Таргавіцкай канфедэрацыі “Вядомосьці Гродзеньске”(1792). Пасля 3 падзела РП і далучэння ВКЛ да Расіі на тэр Бел. распаўсюджваліся толькі “Літоўскі веснік” і рас. перыядычныя выданні.

У кан. 1830-х гг. у Вільні, Мінску, Віцебску, Гродна, Магілёве пачалі выдавацца афіцыйныя газеты губернскіх праўленняў “Губернскія ведамасці”. Яны змяшчалі пастановы цэнтральных і мясцовых улад, рэкламу і аб’явы, мастацкія творы, матэрыялы па гітсорыі і краязнаўству. З 1860-х гг. выходзілі перыядычныя выданні рускай праваслаўнай царквы “Епархіяльныя ведамасці” ў Вільні, Мінску, Віцебску, Магілёве, Гродна. Яны знаёмілі з гісторыяй хрысціянства і праваслаўя, апавядалі аб рабоце духоўных акадэмій і семінарый, царкоўна-прыходскіх школ, аб выдавецкай дзейнасці Рускай праваслаўнай царквы, друкавалі мастацкую літаратуру рэлігійнай тэматыкі, вялі палеміку з прадстаўнікамі іншых канфесій.

У 1860-я гг. К.Каліноўскі і яго паплечнікі выдавалі беларскамоўную газету “Мужыцкая праўда” (1862-1863, дракавалася латініцай) і польскамоўныя “Знамя свабоды”(1863) і “Голас з Літвы” (1864), якія прызывалі бел. народ аб’яднацца пад лозунгам нацыянальна-вызваленчай барацьбыза незалежную Беларусь. Рэвалюцыйныя погляды К.Каліноўскага падхапілі бел. народнікі. Яны выпусцілі 2 нумары часопіса “Гоман”(1884, на рускай мове), друкавалі іншую агітацыйную літаратуру. Развіццю друку ў Беларусі садзейнічала першая прыватная грамадска-палітычная газета “Мінскі лісток” (1886-1902, у 1902-1905 “Северо-Западный край”), якая паздзяляла праграму РСДРП(б). У ёй асвятляліся палітычныя, эканамічныя і культурныя працэсы, якія адбываліся ў Бел і Рас. У канцы XIX ст у Бел. выдавалася 14 газет, з іх 3 прыватныя.

На далейшае развіццё перыядычнага друку у Бел. у пач. 1990х гг. значна паўплывалі падзеі рэвалюцыі 1905-1907 гг. у Рас. і актывізацыя нацыянальна-вызваленчага руху. У гэты перыяд з’явілася вялікая колькасць новых перыядычных выданняў. У 1904-1907 падпольна выдаваліся газеты Паўночна-Заходняга (Мінск) і Палесскага (Гомель) камітэтаў РСДРП(б): “Палесскі лісток” (1904-1905), “Лятучы лісток Палесскага камітэта”, “Лісток Паўночна-Заходняга саюза” (абодва 1905), “Труд” (Гомель, 1906) і інш. У 1905-1907 гг. шэраг газет і часопісаў друкавалі Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы, Польская сацыял-дэмакратыя ў Літве, эсэры, Бунд і інш. Выходзілі газеты ў многіх губернскіх і павятовых цэнтрах, у т.л. у Гомелі – “Гомельскі веснік”, “Палессе”, “Гомельскае слова”, “Гомельская капейка”, “Водгукі”. Рэвалюцыя 1905-1907 паклала пачатак легальнаму бел. перыядычнаму друку. У Вільні выйшлі першыя прагрэсіўныя легальныя газеты на бел. мове “Наша доля” (1906) і “Наша ніва” (1906-1915). Яны павялі барацьбу за аб’яднанне бел. народу, нац. ідэю, бел. дзяржаўнасць. У 1910-1916 выдаваліся часопісы розных напрамкаў: сатырычны “Крапіва” (1912), сельскагаспадарчы “Саха”(1912-1915), дзіцячыя і для моладзі “Маладая Беларусь”, “Лучынка”, “Раніца”. У Вільні на бел мове выходзілі газеты “Беларус”(1913-1915, латініцай), “Гоман” (1916-1918, латініцай і кірыліцай). Усяго у 1817-1916 гг. у Беларусі выходзіла 249 перыядычных выданняў, з іх 13 беларускамоўных.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]