Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя культуры тексты.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
26.09.2019
Размер:
235.01 Кб
Скачать

Нясвіжскі замак

Нясвіж, паводле летапісаў, вядомы з XIII ст. Адзін з яго князёў - Юрый Нясвіжскі - y 1224 г. браў удзел у бітве з татарамі на Калцы. Пасля таго, як землі Беларусі ўвайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага, нясвіжскія князі валодалі сваім удзелам з XIII па XV ст. на падставе ленных адносін. У 1492 г. вялікі князь Аляксандр перадаў горад князям Кішкам, a ў 1513 г. князёўна Ганна Кішчанка ўзяла шлюб з Янам Радзівілам («Барадатым»), да якога і перайшоў Нясвіж.

Пакуль што не ўдалося высветліць, якія прычыны прымусілі нясвіжскага князя Мікалая Радзівіла «Сіротку» загадаць у маі 1583 г. на месцы колішняга драўлянага замка ўзвесці фартэцыю найноўшага тыпу. Зусім верагодна, што прычынаю паслужыў раптоўны пажар. Аднак хутчэй за ўсё на князя зрабілі ўражанне дасягненні заходнееўрапейскай фартыфікацыі. Здаецца, на карысць гэтага сведчыць і тое, што зіму 1580-1581 гг. Радзівіл правёў у Італіі, дзе мог на ўласныя вочы бачыць і належным чынам ацаніць тагачасныя дасягненні італьянскай фартыфікацыі.

Збудаваць новы замак даручылі італьянскаму архітэктару Джыавані Марыя Бернардоні. Нясвіжскі замак узвялі на паўвостраве на правым беразе р. Ушы, падпёртай плацінаю. Акаймаваны шырокім вадзяным ровам, дзе ўзровень вады рэгуляваўся, Нясвіжскі замак фактычна быў астраўным, з двума воднымі рубяжамі. Трапіць у замак з горада можна было толькі па доўгім драўляным мосце, які ішоў цераз возера і ў выпадку небяспекі легка разбіраўся. Гэты мост даводзіў да абарончага рова з перакінутым цераз яго пад'ёмным мостам. Па ім падыходзілі да масіўнай двухпавярховай мураванай брамы, прыстасаванай да абароны.

Замак меў у плане форму чатырохкутніка памерам 170X120 м, вакол якога ішоў высокі земляны вал з бастыёнамі. Вал быў абмураваны каменем да самага верху і пераходзіў у такі ж бруствер. За брустверам былі зроблены стралковыя ячэйкі, акопы і ішла дарожка, якою карысталася войска ў час аблогі. 3 боку замкавага двара лінія агню баранілася яшчэ адной мураванай сцяной. Прасторны замкавы падворак утваралі тры будынкі. Насупраць брамы, на восі ўезду, стаяў галоўны корпус з княжаскімі пакоямі. У кутах прамавугольнага будынка высіліся традыцыйныя для Беларусі 8-гранныя вежачкі, але яны ўжо не мелі абарончага значэння. Цэнтр фасада вылучаўся аздобленым рызалітам.

Справа ад уваходу стаяў масіўны трохпавярховы корпус з высокай гадзіннікавай вежай. Тут, відаць, месціліся казармы і асобныя гаспадарчыя службы. Трэці будынак замка, двухпавярховы гаспадарчы корпус, стаяў на падворку злева ад уезду.

Характэрна, што валы Нясвіжскага замка засланялі ад абстрэлу ўвесь першы паверх будынкаў. У сярэдзіне валаў, пад скляпеннямі, былі стайні, розныя падсобныя памяшканні, а таксама чатыры патаемныя выхады.

3 вонкавага боку вадзянога рова ішла шырокая дарога, якая баранілася невысокім земляным насыпам. 3 захаду і з поўначы ад насыпу знаходзіўся роў, а з астатніх бакоў - глыбокія ставы.

3 захаду падыход да замкавай брамы ўмацоўваўся трохкутным шанцам, ад якога адыходзілі дзвс дарогі. Каб абараніць подступы да замка з паўночнага боку, насупраць яго, на левым беразе р. Ушы, быў вялікі бастыён, які кантраляваў подступы да моста.

Усе вышэй сказанае дазваляе сцвярджаць, што Нясвіжскі замак стаў родапачынальнікам новага, бастыённага тыпу новаітальянскай сістэмы ўмацаванняў на Беларусі.

Некалі Нясвіжскі замак лічыўся адным з самых магутных і дасканалых на Беларусі. У ім заўсёды быў вялікі гарнізон. У 1654 і 1659 гг. гэта дазволіла вытрымаць доўгія аблогі рускіх войск. Толькі ў 1706 г. войскі шведскага караля Карла XII пасля працяглай аблогі штурмам узялі замак, абрабавалі і ўзарвалі яго магутныя бастыёны.

Адбудаваны зноў у 20-я гады XVIII ст., Нясвіжскі замак паступова страчваў першапачатковыя рысы, істотна змяніўшы сістэму сваёй фартыфікацыі. Мураваныя бастыёны, узарваныя шведамі, саступілі месца новым, земляным.

Што ж да ўнутрызамкавых жылых і гаспадарчых пабудоў, то ix на працягу XVII і XVIII ст. не раз перараблялі, надбудоўвалі і дапаўнялі новымі архітэктурнымі ўстаўкамі. Так, галоўны палацавы корпус у сярэдзіне XVIII ст. перарабілі і надбудавалі, дадаўшы да яго новыя 3-павярховыя аб'ёмы. Разам з двума іншымі перабудаванымі карпусамі яны ўтварылі адкрыты двор. Ускладнілася аздабленне фасадаў, сцены пачалі чляніцца пілястрамі. Вельмі прыгожа выглядаў рызаліт, павышаны на чатыры з паловай паверхі і завершаны франтонам. Яго ўдалае архітэктурна-мастацкае вырашэнне яшчэ больш падкрэсліваецца пластыкай пілястраў, багатым рэльефным дэкорам і скульптурнымі ўстаўкамі ў стылі позняга барока.

У XVIII ст. браму замка перабудавалі, а крылы палаца злучылі двухпавярховай галерэяй.

У агульнай планіроўцы і аб'ёмнай пабудове замка прыкметна тэндэнцыя сіметрычнасці. Яна ў значнай ступені паўплывала на ідэю стварэння палацава-замкавага ансамбля з вялікім адкрытым дваром, абкружаным манументальнымі гмахамі. Сілуэт ансамбля, узмоцнены стройнымі вежамі і вежачкамі, набыў рамантычную прывабнасць, а вада ставоў і маляўнічая зеляніна ландшафтнага парку завяршылі станаўленне палацава-замкавага комплексу — аднаго з найлепшых ва Усходняй Еўропе.

Расказ пра Нясвіжскі замак быў бы няпоўны без характарыстыкі ўмацаванняў прыватнаўласніцкага Нясвіжа, горада, дзе задачы абароны мелі дамінуючае значэнне, і дзе кожны жыхар меў на валах свой участак абароны.

Аснову абароны горада складаў высокі зем-ляны вал, абмураваны з вонкавага боку. Ен меў выгляд 5-кутніка з 7 бастыёнамі і 4 брамамі (Слуцкая, Клецкая, Віленская, Замкавая). Вакол гарадской фартыфікацыі ішоў роў, які жывіўся вадою з р. Ушы. Перад кожнай брамай цераз гэты роў ляжаў пад'ёмны мост.

Да нашых дзён у Нясвіжы ацалела адна толькі Слуцкая брама, перабудаваная ў 1700 г. Яна ўяўляе сабою тып масіўных бязвежавых брам, з падоўжанай (10,3 м) праезджай часткай, якія з другой паловы XVII ст. шырока распаўсюдзіліся ў Беларусі. У першым ярусе Слуцкай брамы знаходзіўся праезд, які зачыняўся падвойнымі палотнішчамі, каморка вартаўніка і лесвіца, што вяла на другі паверх. Збудаванне ўмацавана магутнымі контрфорсамі. Масіўнасць падкрэсліваецца неглыбокім рэльефам дэкору.

Нясвіжскі замак, родавае гняздо тутэйшых Радзівілаў, у свой час быў не толькі вялікасвецкім замкам, але і багатым цэнтрам сярэдневяковага мастацтва. У 12 велічных залах месціліся бібліятэка на 20 тысяч тамоў, партрэтная і карцінная галерэі, што налічвалі звыш 1000 палотнаў, выкананых рознымі вядомымі мастакамі, багатыя калекцыі старажытнай зброі, слуцкіх паясоў, карэліцкіх і нясвіжскіх шпалераў і іншых рэчаў, створаных у асноўным талентам і рукамі запрыгоненых беларускіх сялян і рамеснікаў...

Культурная жизнь Гомеля в советское время и на современном этапе

Архитектура.

Для 20-30-х гг. характерно массовое жилое и промышленное строительство. Возведены здания ф-к «Полеспечать», «Труд», «8 Марта», «Спартак», з-дов «Гомсельмаш», станкостроительного им. Кирова, стекольного им. Ломоносова, первые секционные многоквартирные дома (Гомельский дом-коммуна), Дворец железнодорожников. По новым генпланам (30-40-е гг.) город развивался на основе радиально-кольцевой системы планировки с сохранением историч. части города с лучевой планировкой (пр-т Ленина, Советская, Кирова, Пролетарская). В 1940-60-е гг. построены здания пед., лесотехнического, учительского ин-тов, Гом.обл.драм. театра, обл. б-ки, ресторана «Беларусь», пешеходный мост через реку Сож и др. В 70-90-е гг. город развивался (генплан 1977) в северо-вост. и юго-западном направлениях. Застраивались жилые районы Волотова, Осовцы. Среди значит. обществ. построек – гл.корпус ун-та (арх. С.Певный), Дворец молодежи (В.Комар, А.Панин), кинотеатр «Юбилейный»(Тихова), Гом.гос.цирк и др. В 80-90-е гг. на основе поекта детальной планировки (1980, арх. Кривошеев, Рак) формируется полицентрическая, звездчатая композиция, предусматривающая активный выход центра к реке и его совмещение с водно-зеленым диаметром. Пл. Ленина преобразуется в пешеходную зону. Генплан 2003 г. (арх. М.Шумячер) предусматривает градостроительное развитие Гом. до 2015 г. с сохранением гл. композиционной основы – р. Сож и водно-зеленого диаметра. Перспективный генплан включает 7 планировочных районов: Центральный, Новобелицкий, Советский 1, Советский 2, Ж/д 1, Ж/д 2 и район новой застройки – Северо-Западный.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]