Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя культуры тексты.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
26.09.2019
Размер:
235.01 Кб
Скачать

Развіццё кінематаграфіі ў бсср: другая палова 1940-х – 1991г.

У Айч. вайну аператары М.Сухава, М.Бераў, І.Вейняровіч, В.Цытрон, У.Цяслюк здымалі франтавыя рэпартажы, стварылі партыз. кіналетапіс рэспублікі. У 1942 у Алма-Аце выпусцілі альманах «Беларускі кіназборнік» (рэж. Корш-Саблін і Тарыч), у 1942—44 выходэіў кіначасопіс «Савецкая Беларусь», у 1944 зняты дакумент. фільм «Вызвалекне Савецкай Беларусі» і фільм-канцэрт «Жыві, родная Беларусь» (рэж. Корш-Саблін і М.Садковіч). У 1945 аднавіла дзейнасць кінастудыя «Савецкая Беларусь» (з 1946 “Беларусьфільм”). У 1961—68 дзейнічала Мінская студыя навукова-папулярных і хранікальна-дакумент. фільмаў, пераўтвораная ў аб'яднанне «ЛетапІс» кінастудыі «Беларусьфільм». 3 1975 працуе майстэрня мультыптлікацыйкага кіно. У 1962 створаны Саюз кінаматаграфістаў Беларусі.

Найб. поспехі бел. маст. і дакумент. кіно 1940—70-х г. звязаны з раслрацоўкай тэматыкі Айч. вайны: «Канстанцін Заслонаў» (рэж. Корш-Саблін, Файнцымер; Дэярж. прэмія СССР 1950), «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (рэж. М.Фігуроўскі), «Праз могілкі» (рэж В.Тураў), «Альпійская балада» (рэж. Б.Сцяпанаў), «Вянок санетаў» (рэж. В.Рубінчык), тэлевізійныя «Руіны страляюць...» (рэж. В.Чацверыкоў, Дэярж. прэмія Беларусі 1974), «Доўгія версты вайны» (рэж А. Карпаў). Значнымі былі і творы, прысвечаныя гіст. падзсям і асобам: «Чырвонае лісце» (рэж. Корш-Саблін), «Масква—Генуя» (Корш-Саблін і П. Арманд, Дзярж. прэмія Беларусі 1967), «Я, Францыск Скарына» (рэж. Сцяпанаў). У фільмах пра сучаснасць бел. кінематаграфісты імкнуліся паказаць складаныя працэсы грамадскага жыцця, узнімалі маральна-этычныя пра блемы: «Шчасце трэба берагчы» (рэж, І.Шульман), «Нашы суседзі» (рэж. Сплашноў), «Расклад на паслязаўтра» (рэж. І.Дабралю6аў) і інш. Прыкметнага ўзроўню дасягнуў кінематограф для дзяцей: «Дзяўчынка шукас бацьку» (Л.Голуб), «Горад майсгроў» (рэж. У.Бычкоў), «Прыгоды Бураціна» і «Пра Чырвоную Шапачку» (Л. Нячаеў, тэлевізійныя) і інш. Адметныя экранізацыі бел. кінематаграфістаў нац. літ. твораў і сусв. класікі: «Першыя вьпрабаванні» па матывах трылогіі Я Коласа «На ростанях» (рэж. Корш-Саблін), «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле У.Караткевіча (рэж. Рубінчык), «Хам» паводле Э.Ажэшкі (рэж. Дз. Зайцаў), «Людзі на балоце» паводлс I. Мележа (рэж. Тураў), «Бацькі і дзеці» паводле І.Тургенева (рэж. В.Нікіфараў) і інш. 3 канца 1980-х г. бел. кшематаграфісты імкнуцца больш глыбока асэнсаваць гіст. мінулае і складаныя працэсы сучаснасці: «Белыя росы» (рэж. Дабралюбаў), «Наш браняпоезд» (рэж. М.Пташук), «Аз воздам» (прысвечаны К.Лышчынскаму; рэж Сцяпанаў, М.Касымава, Б.Шадурскі).

Культура беларускіх земляў у IX-XIII ст.: дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

Усталяванне новага ладу, развіццё сацыяльна-эканамічных адносін, узнікненне і рост гарадоў садзейнічалі аддзяленню рамяства ад сельскай гаспадаркі і хуткаму развіццю рамёстваў: касцярэзнага, ліцейнага, кавальскага, ювелірнага, мастацкай апрацоўкі дрэва, ганчарства, шкларобства і інш. Сацыяльнае размежаванне грамадства наклала свой адбітак на характар развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, яго стылістыку і сюжэты. У асяроддзі сялянства і бяднейшай часткі гараджан яно развівалася на аснове традыцый. Прадметы хатняга ўжытку, зброя, упрыгожанні з шырокадаступных матэрыялаў (косці, дрэва, гліны, жалеза) аздабляліся геаметрычным арнаментам сімвалічнага характару. Сярод знаходак на вясковых паселішчах рэдка трапляюцца унікальныя творы, на выраб якіх патрабаваліся многія месяцы карпатлівай працы. Большасць прадметаў вызначаецца масавасцю, шырокадаступнасцю і таннасцю.

Для задавальнення патрэбаў дружынна-баярскай знаці вырабляліся рэчы, якія адрозніваліся не толькі прымяненнем дарагіх матэрыялаў — срэбра, золата, каш-тоўных камянёў, але і стылістыкай дэкору. Колішнія амулеты-абярэгі саступілі месца вырабам чыста дэкаратыўнага характару, хоць сувязь з міфалогіяй, старажытнымі павер'ямі прасочваецца яшчэ вельмі выразна.

Значны ўплыў на характар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва заходнерускіх земляў аказалі гандлёвыя сувязі, якія сталі наладжвацца з краінамі Заходняй Еўропы. У выніку сюды сталі трапляць заходнееўрапейскія вырабы з металу, косці, каменю і іншых матэрыялаў. Напрыклад, пры раскопках дзядзінца ў Ваўкавыску знойдзена наверша ад трона, выразанае з маржовай косці ў выглядзе аб'ёмнай галавы льва. Паходзіць яно з Паўднёвай Германіі.

Звяртае ўвагу шырокі дыяпазон вырабаў сярэднявечных майстроў-рамеснікаў. Жаночыя ўборы з дарагіх, нярэдка прывазных тканін дапаўняліся мастацкімі вырабамі, часта з каштоўных металаў. Разнастайныя бранзалеты, пацеркі, падвескі, лунніцы, крыжыкі, колты, аздобленыя найтанчэйшым зярненнем, завіткамі скані, гравіраваннем, эмалямі, чарненнем, вызначаюцца надзвычайнай вытанчанасцю дэкору, дасканаласцю формаў, філіграннасцю апрацоўкі. Багата арнаментаваліся зброя, воінскі рыштунак, конская вупраж. Касцяныя накладкі, гравіраваныя геаметрычным і раслінным арнаментам, упрыгожвалі калчаны і ручкі нажоў. Залатым і срэбраным шыццём аздабляліся літургічныя тканіны. Чаканкай і каштоўнымі камянямі ўпрыгожваліся шаты абразоў, кніжныя абклады.

Стылістыка і матывы дэкору вырабаў адлюстроўвалі размежаванне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў адпаведнасці з класавым дзяленнем грамадства. У асяроддзі сялян і значнай часткі гараджан пераважаў старажытны геаметрычны арнамент сімвалічнага характару. У той жа час у дружынна-баярскім побыце ўсё большае месца стаў займаць дэкор з раслінных і зааморфных формаў рэальнага і фантастычнага характару. Бытаваў і геаметрычны арнамент, але ён ускладніўся і ўзбагаціўся новымі матывамі і формамі.

Адно з вядучых месцаў сярод рамёстваў у старажытных гарадах на тэрыторыі Беларусі займала мастацкая апрацоўка косці. Тонкай работы грабяні, ручкі нажоў, накладкі на калчаны, шахматы і іншыя прадметы бытавога і мастацкага прызначэння знойдзены пры раскопках старажытнага Мінска, Полацка, Гродна, Навагрудка, Турава, Ваўкавыска, Пінска і іншых гарадоў і паселішчаў. З'яўленне ў XI-XII стст. такарнага станка садзейнічала як пашырэнню асартыменту вырабаў, так і павышэнню іх мастацкага ўзроўню. Арнамент часцей за ўсё «вочкавы», размяшчаецца ў адзін ці некалькі радоў на плоскай паверхні вырабу. Часам такі арнамент акаймаваны зігзагападобнай лініяй ці двума зігзагамі, што ўваходзяць адзін у адзін («воўчы зуб»). Вядомы яшчэ з часоў жалезнага веку вочкавы арнамент ілюструе ўстойлівасць старажытных язычніцкіх вераванняў, характэрную для дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва XI-XIII стст. Кружок з кропкай у цэнтры, што сімвалізаваў сонца, святло, агонь - адзін з самых распаўсюджаных элементаў салярнай арнаментыкі. Вочкавы арнамент наносілі спецыяльнымі цыркульнымі разцамі, для чаго больш прыдатнай была плоская паверхня. На вырабах з выпуклай паверхняй (лыжках, вухачыстках, муфтах, ручках нажоў) часцей сустракаецца дэкор у выглядзе паяскоў, косай штрыхоўкі і пляцёнкі накшталт раменнага пляцення. Цікавыя знаходкі такога тыпу выяўлены ў Ваўкавыску. Часцей за ўсё пляцёнка мела выгляд паласы з дзвюх стужак. 3 XII ст. пляцёнка сустракаецца і на тэрыторыі Бел. Выдатным прыкладам такога дэкору з'яўляюцца касцяныя пласціны для калчана з Мсціслава. Дасканала выкананая пляцёнка і іншы дэкор геаметрычнага характару выразаны нізкім рэльефам. На адной з пласцін, акрамя ўжо згаданай пляцёнкі, выгравіравана нейкая двух-галовая пачвара - характэрны ўзор тэраталагічнага («звярынага») стылю, які набыў пашырэнне ў XI—XIII стст. у дэкоры прадметаў побыту пануючых класаў. Адлюстраванне розных пачвар, жывёл і птушак было асаблівай адзнакай храбрасці, моцы і сілы ўладальніка, таму і атрымала такое распаўсюджанне.

Характэрныя ўзоры тэраталагічнага стылю - касцяныя накладкі XII ст. з Ваўкавыска і Лукомля. На першай з іх - выявы жывёл, якія нагадваюць аленя, рысь і ваўка. Накладка з Лукомля аздоблена ў падобным стылі. Абрысы жывёл нагадваюць сабак, якія бягуць адзін за адным. Праўда, у адрозненне ад плоскіх схематычных сілуэтаў на ваўкавыскай пласціне фігуры тут выразаны больш упэўнена, з перадачай аб'ёму і дынамікі. Абодва вырабы адлюстроўваюць ранні этап развіцця тэраталагічнага стьлю, бо знаходкі XII ст. дэманструюць значна больш высокі ўзровень касцярэзнага мастацтва. Фантастычныя істоты трапляюцца часцей, чым рэальныя вобразы жывёл і птушак. Дэкор складаецца з выяваў розных пачвар, птушак з чалавечымі галовамі, крылатых звяроў. Часта сустракаецца матыў звера накшталт ільва, у якога хвост заканчваецца двума завіткамі.

3-за недаўгавечнасці матэрыялу меншай колькасцю ўзораў прадстаўлена мастацкая апрацоўка дрэва. Але можна не сумнявацца, што на заходнерускіх землях, багатых лесам, дрэва было адным з самых распаўсюджаных матэрыялаў, у тым ліку і для мастацкай творчасці. Раскопкі даюць не толькі рэшткі збудаванняў, прылад працы, прадметаў хатняга ўжытку, але і шматлікія інструменты для апрацоўкі дрэва: сякераў, долатаў, пілаў, нажоў, скобеляў, разцоў, свярдзёлкаў. Не-каторыя з гэтых прылад прызначаны для выканання тонкіх разьбяных работ.

У XI-XIII стст. у многіх гарадах (Полацк, Гродна, Навагрудак, Тураў) шырокаразвітым мясцовым рамяством было ўжо, відаць, шкларобства, пра што сведчыць вывучэнне шматлікіх знаходак з раскопак гэтых гарадоў і паселішчаў. Да XI ст. адносяцца пацеркі і бранзалеты, з XII ст. масава вырабляліся пярсцёнкі, скроневыя колцы, сталовы, аптэчны і літургічны посуд.

Шматлікімі знаходкамі прадстаўлена мастацкая апрацоўка металу. Шырокае развіццё набыло ювелірнае мастацтва, якое аб'ядноўвала розныя віды мастацкай апрацоўкі каляровых і каштоўных металаў: ліццё, чаканку, гравіраванне, філігрань, чарненне, зярненне, эмалі. Калі ліццё па васковай мадэлі, вядомае ў папярэдні перыяд, давала магчымасць ствараць толькі адзінкавыя рэчы, то ў XII - XIII стст. пашырылася ліццё ў каменныя раз'ёмныя формы, што дазволіла наладзіць масавы выраб рэчаў.

Распаўсюджанне ў X ст. на заходнерускіх землях ганчарнага круга дало магчымасць наладзіць масавы рамесніцкі выраб глінянага посуду, адначасова аказала ўплыў на яго мастацкія якасці. Ганчарны посуд набыў больш зграбныя і разнастайныя формы, яго паверхня часам даводзілася да бляску, а дэкор стаў больш упарадкаваны і рытмічны. Асартымент і формы ганчарнага посуду, што склаліся ў тыя часы, практычна без зменаў захаваліся да нашых дзён. Да тых жа часоў адносіцца і развіццё архітэктурна-дэкаратыўнай керамікі.

У цэлым дэкаратыўна-прыкладное мастацтва IX—XIII стст. адлюстроўвае, з аднаго боку, прадаўжэнне традыцый, закладзеных яшчэ ў язычніцкія часы, з другога - запазычанні дасягненняў візантыйскай і еўрапейскай культуры. Яно набыло самастойны характар, стала прафесійным заняткам рамеснікаў. Пашырыўся і ўзбагаціўся асартымент вырабаў, з'явіліся новыя галіны мастацкай творчасці. Больш разнастайнай стала арнаментыка. Фактычна ўжо ў Сярэднявеччы склаліся формы і дэкор многіх вырабаў, якія амаль без змяненняў дайшлі да нашага часу.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]