Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя культуры тексты.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
26.09.2019
Размер:
235.01 Кб
Скачать

Станаўленне старажытнабеларускай мовы. Развіццё бел. Мовы ў XIV- XVII стст.

Беларуская мова пачала складвацца ў XIII ст. Яна ўвабрала ў сябе тыя дыялекты старажытнарускай мовы, якія развіліся з гаворак былых ўсходнеславянскіх плямёнаў – дрыгавічоў, крывічоў, раздзімічаў. У XIII - XIV ст. бел. землі ўвайшлі ў склад ВКЛ, дзе ў XIV – XV ст. сфарміравалася старабеларуская мова (- гэта мова беларускай народнасці ў XIV- XVIII ст. Яна існавала ў вуснай народна-дыялектнай і кніжнай літаратурна-дыялектнай формах). У аснову вуснай народна-дыялектнай старабеларускай мовы ляглі дыялектныя асаблівасці мовы той часткі старажытнарускага насельніцтва, якое ў XIII - XIV ст. увайшло ў склад ВКЛ. Дыферынцыяльныя рысы ў яе фанетыцы – аканне, яканне, дзеканне,цеканне, зацвярдзелыя зычныя, прыстаўныя гукі, доўгія зычныя, замена “ѣ” на “е” (дѣдъ – дзед, хлѣбъ - хлеб), пераход у акрэсленых пазіцыях “л” у “ў” (воўк, хадзіў). Распаўсюдзіліся канчатак –у (-ю) назоўнікаў у родным склоне адзіночнага ліку (веку, жалю), формы дзеяслова 3-й асобы без –ць (бярэ, ідзе), замацаваліся “ж” і “ч” у формах загаднага ладу (бяжы, пячы), дзеепрыслоўі на –учы(-ючы) і –ачы(-ячы) (беручы, ходзячы), будучы час пачаў утварацца з дапаможным дзеясловам “быць” (буду пісаць). У слоўнікавым складзе народна-дыялектнай старабеларускай мовы захаваліся некаторыя старажытныя словы, якія выйшлі з ужытку на большай частцы усходнеславянскай моўнай прасторы (багна, вежа, воўна, грэбля, жыта, збожжа, лазня). Асноўная колькасць менавіта бел. слоў утварылася ад агульнаславянскіх каранёў пры дапамозе характэрных для бел. мовы суфіксаў і прыставак (адпачынак, выхаванне, паслядоўнік). Пэўная колькасць слоў была запазычана з польскай, нямецкай, літоўскай моў (ватра, дах, дойлід, касцёл, ліхтар). Старабел. мова служыла агульным сродкам штодзённых зносін бел. насельніцтва. На ёй ствараліся фальклёрныя творы – песні, казкі, паданні, прыслоўі, прымаўкі, загадкі, замовы і інш. Самыя значныя фанетычныя і лексічныя рысы народна-дыялектнай старабеларускай мовы захаваліся і ў сучаснай бел. мове.

Літаратурна-пісьмовая старабел. мова развілася ў XIV – XV ст. са старажытнарускай мовы шляхам абагачэння яе бел. рысамі. У ВКЛ на старабел. літ. мове створаны помнікі дзелавой (юрыдычна-палітычнай), свецкай (мастацкай) і рэлігійнай пісьменнасці; яна выконвала функцыі дзяржаўнай мовы, з’яўлялася носьбітам усёй духоўнай культуры: філасофіі, мастацтва і рэлігіі, прычым назіралася жанравая блізкасць гэтых адгалінаванняў культуры. Старабел. мова той пары прыкметна вылучалася характарам узаемадзеяння з царкоўнаславянскай мовай, якая ў праваслаўных славян доўгі час выконвала ролю канфесійнай і літаратурнай. Пашырэнне на Бел. розных рэфармацыйных плыняў садзейнічала пранікненню старабел. мовы ў сферу канфесійнай літаратуры. Гэта абмяжоўвала выкарыстанне царкоўнаславянскай мовы і яе ўплыў на мову бел. пісьменнасці. Ф. Скарына, захаваўшы царкоўнаслав. аснову біблейскіх тэкстаў, карыстаўся бел. словам у такой вялікай меры, што мова яго кніг значна адышла ад традыцыйнай царкоўнаслав. мовы праваслаўнага ўжытку. У збліжэнні мовы рэлігійнай літаратуры з жывой народнай гутаркай яшчэдалей пайшлі С. Будны і В. Цяпінскі. У развіццё літ. старабел. мовы значны ўклад зрабілі Л.Зізаній, М.сматрыцкі, Л.Карповіч, А.Філіповіч і інш. Пашырэнне грамадскіх і культурных функцый старабел. мовы удасканальвала яе граматычную структуру і слоўнікавы склад. Значна ззбагачалі слоўнік і запазычанні з тых моў, з якімі старабел. мова кантактавала. Значны пласт старабел. мовы складалі царкоўнаславянізмы, русізмы, тюркізмы і літуанізмы. Асабліва цесна яна была звязана з укр. мовай. Маючы самастойныя жывыя народныя мовы бел. і украінцы ў пісьмовым ужытку карысталіся па сутнасці адзінай мовай, у якой бел. граматычныя і лексічныя элементы займалі значнае месца. Старабел. мова ўзаемадзейнічала і з польскай мовай, папаўняючыся яе лексікай, граматычнымі і словаўтваральнымі сродкамі. Праз польскую мову праніклі словы з нямецкай, чэшскай, лацінскай, а пазней італьянскай і франц. моў. У сваю чаргу бел. лексіку запазычвалі суседнія мовы, асабліва літоўская. У польскую праніклі бел-укр. словы і некаторыя словаўтваральныя сродкі.

Па умовам Люблінскай уніі Бел., як і астатнія часткі ВКЛ, была ўключана ў склад РП. У новых палітычных умовах вышэйшыя слаі бел грамадства, чые інтарэсы перш наперш і абслугоўвала пісьмовая старабел. мова, паступова паланізаваліся і пачалі карыстацца польскай мовай. З другой паловы XVII ст. літаратурную старабел. мову перасталі ўжываць спачатку ў справаводстве, а потым і інш. сферах культурнага жыцця. Рашэннем польскага Сейма 1696 года яна была забаронена для афіцыйнага ўжытку і існавала пераважна ў дыялектнай форме. Яе граматычныя і лексічныя здабыткі не перайшлі ў новую бел. літ. мову. Новая бел. літ. мова (XIX ст.) складвалася выключна на базе жывых народных гаворак, без выкарыстання пісьмова-моўных здабыткаў папярэдніх стагоддзяў, і стала свабоднай ад царкоўнаславянізмаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]