Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя культуры тексты.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
26.09.2019
Размер:
235.01 Кб
Скачать

Графіка ў бсср (1920я – пачатак 1940-х гг.)

Развіццё беларускай графікі ў гады Грамадзянскай вайны і іншаземнай інтэрвенцыі адбывалася ў складаных умовах. Яны дыктавалі актуальнасць адпаведных відаў твораў, накладвалі адбітак на асаблівасці мастацкай мовы выконваемых работ. Час патрабаваў перш за ўсё дзейсных, ariтацыйнага характару накіраванасці форм. Дадзеныя абставіны абумовілі вялікую запатрабаванасць перш за ўсё плаката. Магчымасць лаканічна, з пэўнай доляй умоўнасці, абагульненняў данесці да гледача патрэбную інфармацыю, хуткасць і таннасць выканання пры вялікіх тыражах абумовілі яго шырокае распаўсюджанне. Плакаты былі актуальны яшчэ і таму, што значная частка тагачаснага мірнага насельніцтва і салдат была непісьменнай, a выразная даходлівасць плаката дазваляла вобразна і пераканаўча расказваць аб самым злабадзённым.

Першыя плакаты на Беларусі з'явілісяў 1918 г. Іх друкавалі ў Маскве і дастаўлялі агітцягнікамі. Але ўжо ў 1919 г. былі адкрыты Віцебскае і Гомельскае аддзяленні РОСТА, якія распачалі актыўную работу, адлюстроўваючы перш за ўсё сітуацыю і падзеі на беларускіх землях. Акрамя гэтага, выпускам друкаванай прадукцыі займаліся ў асобных майстэрнях, у рэдакцыях газет. 3 вялікай колькасці тагачасньгх плакатаў да нашых дзён захаваліся адзінкі, а аб змесце некаторых вядома толькі па апісаннях, паўторах у газетах. Характэрнымі творамі гэтагачасу з'яўляюцца плакаты «Пісьмо Леніна да рабочых і сялян» (Віцебскае аддзяленне РОСТА, 1919 г.), «Мы паднялі горда і смела сцяг барацьбы за рабочую справу» (Гомельскае аддзяленне РОСТА), «Клінам чырвоным бі белых» Л. Лісіцкага (1920 г.), «Тыдзень фронту і транспарту» Л. Фрындлендэра (1920 г.), «У кайданы рабства працу нашу імкнецца закаваць шляхта...» (выд. Рэўваенсавета Заходняга фронту, 1920 г.). Кожны з іх адрозніваецца выкарыстаннем разнастайных мастацкіх прыёмаў ад лаканічных геаметрычных форм да падрабязнай «раскадроўкі» сюжэта на некалькі ўзаемазвязаных фігурных кампазіцый.

Невысокім быў мастацкі ўзровень графічнага афармлення часопісаў і газет, якія выходзілі ў 1918-1919 гг. У пераважнай большасці на іх старонках размяшчалі выявы сатырычнага зместу, у якіх з плакатнай лаканічнасцю і пэўнай доляй умоўнасці параўноўваліся мінулае і новае савецкае жыццё, як, напрыклад, у часопісе «Заря Запада» (Мінск), газеце «Известия» (Віцебск). Мастакоў клапацілі таксама вырашэнні шрыфтоў, загалоўкаў, эмблем-заставак, яны імкнуліся распрацоўваць новую, савецкага характару сімволіку, якую можна было выкарыстоўваць для рознага зместу выяў. У ёй часам спалучаліся ўжо вядомыя абазначэнні-вобразы — сонца, зорак, дрэў, кветак, птушак. Так, Я. Драздовіч на вокладцы «Бюлетэня Вышэйшага Савета народнай гаспадаркі Літоўска-Беларускай ССР» (Вільня, 1919 г.) паказвае ў промнях сонца і ў абрамленні дрэў аратага, а на вокладцы часопіса «Дыямент» (Кіеў, 1919 г.) нават герб Вялікага княства Літоўскага — «Пагоню», паабапал якога змяшчае выявы рабочага і селяніна. Шэраг цікавых рашэнняў мела афармленне часопіса «Рунь» (Мінск, 1919 г.), над якім таксама працаваў Я. Драздовіч, работы, створаныя для розных выданняў П. Гуткоўскім, К. Урублеўскім, С. Юдовіным.

У 1920- 1930х гг., калі разгарнулася актыўнае будаўніцтва савецкага грамадства, больш разнастайнымі сталі віды графікі. Мастакамі афармляліся газетныя і часопісныя выданні, кнігі шэрагу выдавецтваў, выконваліся плакаты, ствараліся станковыя работы. Ужо ў 1920х гг. пачалося заснаванне рознага зместу дзяржаўных часопісаў: «Полымя» (1922 г.), «Маладняк» (1923 г.), «Беларускі піянер» (1924 г.), «Работніца і сялянка» (1925 г.), сталі выходзіць агульна рэспубліканскія і рэгіянальныя газеты. Кожнае з такіх выданняў гуртавала пэўнае кола мастакоў, мела свой характар у афармленні, змесце ілюстрацый.

Літаратурна-мастацкі часопіс «Маладняк» у гэтым плане займаў выключнае месца. Аб яго папулярнасці сведчыць той факт, што ён не толькі выпускаўся ў Мінску, але і меў філіялы ў Віцебску, Полацку, Бабруйску, Барысаве, Оршы, дзе выходзіў пад рознымі назвамі. Для часопіса выконвалі малюнкі многія тагачасныя беларускія мастакі. Але найбольш плённай была дзейнасць П. Гуткоўскага, В. Дваракоўскага, А. Ахола-Вало, Г. Змудзінскага, творы якіх адрозніваліся разнастайнай тэматыкай, вылучаліся дастаткова высокім тэхнічным узроўнем. У полі ўвагі графікаў перш за ўсе траплялі сучасныя ім падзеі, яны выконвалі сатырычныя малюнкі, па-ранейшаму іх хвалявала стварэнне новай, савецкай сімволікі, што выкарыстоўвалася не толькі ў застаўках, загалоўках, але і ў сюжэтных выявах, якія звычайна насілі абагульнена-сімвалічны характар. Важнае месца ў перыядычных выданнях займалі партрэты палітычных дзеячаў, кіраўнікоў урада.

У дадзены час актуальным і запатрабаваным заставаўся плакат. Захоўваючы ранейшыя рысы вобразна-пластычнай пабудовы, у 1920я гг. ён становіцца болып разнастайным па сваёй тэматыцы, але набывае вызначаную апавядальнасць. Акрамя злабадзённых па змесце выяў, звязаных з пераўтварэннямі ў савецкім грамадстве, многія майстры звярталіся да больш шырокіх тэм, напрыклад, адлюстроўваючы ў вобразнай форме саюз рабочых і сялян, неабходнасць культурна-асветніцкай работы, новыя савецкія адносіны да працы (плакаты П. Гуткоўскага «Здавайце натуральны падатак», «У братэрскім яднанні рабочых і сялян - залог вытворчасці краіны», Г. Змудзінскага «Бандыты - зло нашых дзён», А. Быхоўскага «Ліквідаваць непісьменнасць», (усе 1921 г.). У 1920я гг. заканчваецца развіццё беларускага плаката. 3 прыняццем пастановы ЦК КП(б) з 1931 г. ix пачынаюць друкаваць толькі ў Маскве і Ленінградзе.

Новыя вырашэнні ў кніжнай графіцы, адпаведныя савецкай рэчаіснасці, мелі цесную ўзаемасувязь з работамі мастакоў, што працавалі для тагачасных газет і часопісаў. Многія з іх выконвалі афармленне і ілюстрацыі ў беларускіх кнігах, якія выходзілі ў заснаваным першым дзяржаўным выдавецтве «Адраджэнне», пераўтвораным пазней у «Савецкую Беларусь» (з 1925г.- у «Беларускае дзяржаўнае выдавецтва»). Тут на працягу 1920-1930х гг. друкавалася асноўная колькасць кніг, брашур, у выдавецтве супрацоўнічалі найбольш значныя ў галіне кніжнай графікі аўтары. Асартымент прадукцыі выдавецтва складала не толькі мастацкая літаратура, якая была самай масавай і разнастайнай ў мастацкім вырашэнні, але і падручнікі, календары, кнігі пэўнага дапаможнага прызначэння.

Баявой ідэалагічнай зброяй з'явіўся палітычны плакат у гады Вялікай Айчыниай вайны: ён заклікаў у бой і натхняў на подзвігі воінаў і партызан. Нельга не ўспомніць шматлікіх публікапый сатырычных плакатаў на старонках ілюстраваных выданпяў «Раздавім фашысцкую гадзіну» і «Партызанская дубінка», дзе нярэдка свае плакаты друкавалі вядучыя маскоўскія і ленінградскія майстры: Кукрыніксы, Б. Яфімаў, В. Гараеў, М. Чарамных, Д. Шмарынаў, В. Мінаеў, а таксама беларускія мастакі 3. Азгур, I. Ахрэмчык, Я. Зайцаў, Б. Звінагродскі, А. Шаўчэнка, Д. Красільнікаў, самадзейны мастак і паэт В. Букаты і іншыя.

Першы нумар агітплаката «Раздавім фашысцкую гадзіну» быў выпушчаны ў Гомелі ў 1941 годзс. Затым гэтае выданне працягвала рэгулярна выходзіць у Маскве, a пачынаючы з ліпеня 1944 года — y Miнску.

На акупіраванай тэрыторыі Беларусі выдаваўся часопіс «Партызанская дубінка», у якім шырока друкаваліся сатырычпыя плакаты прафесійных і самадзейных беларускіх мастакоў. Яны адыгрывалі важную агітацыйную ролю ў мабілізацыі насельніцтва на барацьбу з ворагам, засылаліся ў партызанскія атрады і падраздзяленні фашысцкай арміі. 3 гэтымі выданнямі актыўна супрацоўнічалі вядомыя беларускія пісьменнікі Янка Купала, Якуб Колас, Кандрат Крапіва, Кузьма Чорны, Пятрусь Броўка, Пятро Глебка, Максім Танк, Васіль Вітка, Анатоль Астрэйка. Максім Лужанін і іншыя. Бадай, не было ніводнага партызанскага атрада, две б не выходзілі «баявыя лісткі» з сатырычнымі плакатамі. Напрыклад, самай галоўнай зброяй для партызана-мастака М. Гуціева ў час вайны была палымяная антыфашысцкая публіцыстыка. Гэта ў перш. чаргу - шматлікія плакаты, якія вырэзваліся ім непасрэдна на лінолеуме і тыражыраваліся ў партызанскай друкарні.

Тэматыка плакатаў самая разнастайная: тут і подзвігі савецкіх воінаў і партызан, заклікі да насельніцтва і нямецкіх салдат павярнуць сваю зброю супраць крывавага фашызму.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]