Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Узор дакументацыі па азнаямл. практыцы.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
16.11.2019
Размер:
131.07 Кб
Скачать

Азнаямляльная практыка Вучэбная праграма па спецыяльнасці

1-02 03 03 Беларуская мова і літаратура.

Дадатковая спецыяльнасць тлумачальная запіска

Падрыхтоўка будучых настаўнікаў звязана з асваеннем студэнтамі філалагічных дысцыплін, а таксама такіх дысцыплін, як педагогіка, псіхалогія і прыватных методык выкладання вучэбных прадметаў. Трываламу засваенню ведаў па гэтых курсах спрыяе вучэбная практыка студэнтаў у школе. Гэта садзейнічае адначасовай выпрацоўцы практычных уменняў і навыкаў пасля асэнсавання метадычнай тэорыі. Азнаямляльная практыка студэнтаў педагагічных спецыяльнасцяў ажыццяўляецца ў восьмым семестры. У гэты час студэнты вывучаюць курсы “Методыка выкладання беларускай мовы” і “Методыка выкладання беларускай літаратуры”.

Мэта непрацяглай азнаямляльнай практыкі, па сутнасці, закладзена ў назве гэтага вучэбнага працэсу – азнаёміць студэнтаў, што выбралі на філалагічным факультэце спецыяльнасць педагагічнага профілю, са школай як тыпам навучальнай установы, ва ўмовах якой давядзецца выкладаць падчас педагагічнай практыкі і ў будучай прафесійнай дзейнасці. Менавіта такая практычная дзейнасць дазваляе студэнтам у рэальных школьных умовах зведаць, асэнсаваць усё тое, на што да гэтага траціўся значны час на педагагічнай практыцы.

Задачы азнаямляльнай практыкі ў сувязі з гэтым заключаюцца ў наступным:

- ажыццяўленне першай спробы сінхранізаваць для студэнтаў, якія асвойваюць курс методыкі як практыкаарыентаванай навукі, метадычную тэорыю і практыку выкладання;

- адаптацыя навучэнцаў універсітэта да школы як будучай базы правядзення пробных і кантрольных (заліковых) урокаў падчас больш складанай і адказнай педагагічнай практыкі;

- далучэнне студэнтаў да сучаснага вучэбнага працэсу, да разнастайных формаў і відаў правядзення заняткаў у агульнаадукацыйных сярэдніх установах;

- спрыянне маральнай падрыхтоўцы студэнтаў да няпростай працы па фарміраванні асобы сучаснага школьніка, далучэнне да педагагічгага вопыту настаўнікаў;

- спрыянне знаёмству студэнтаў з рэальным зместам і аб’ёмам настаўніцкай працы, найперш па беларускай мове і літаратуры, а таксама па дадатковай спецыяльнасці.

Безумоўна, што пры паслядоўным выкананні гэтых задач у значнай меры будзе адбывацца рэалізацыя практыкаарыентаванага і кампетэнтнаснага падыходаў да вышэйшай адукацыі, на якіх сёння справядліва акцэнтуецца ўвага выкладчыкаў ВНУ Рэспублікі Беларусь.

Азнаямляльная практыка дазваляе адаптыўна разледзець і прымяніць у школе тэарэтычныя часткі курсаў педагогікі, псіхалогіі, прыватных методык выкладання:

У працэсе азнаямляльнай практыкі студэнты змогуць шляхам назірання і аналізу адаптыўна разгледзець і асэнсаваць такія важныя для будучай прафесійнай дзейнасці пытанні:

  • заканамернасці засваення мовы і прынцыпы навучання;

  • метады, прыёмы навучання;

  • сродкі навучання;

  • вучэбна-метадычныя комплексы па вучэбных дысцыплінах для школы;

  • сучасны ўрок: структура, тыпы, патрабаванні;

  • кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка на ўроках;

  • асноўныя віды і формы працы, скіраваныя на развіццё творчых здольнасцяў школьнікаў;

  • фарміраванне культуры вуснага і пісьмовага выказвання;

  • праверка і ацэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці школьнікаў;

  • планаванне ўрокаў;

  • школьны кабінет, вучэбна-метадычная база;

У адпаведнасці з вучэбным планам спецыяльнасці азнаямляльная практыка праводзіцца на 4 курсе, яе працягласць – 2 тыдні.

Базай азнаямляльнай практыкі з’яўляюцца сярэднія школы і гімназіі г. Брэста, філіялы кафедры беларускага мовазнаўства і кафедры беларускага літаратуразнаўства.