Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Народнае адзенне в. Пескі.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
19.11.2019
Размер:
1.65 Mб
Скачать

ВЫКАНАЛІ:

Шульга Анастасія Уладзіміраўна

Яцкевіч Павел Анатольевіч

вучні 7 класа

Пескаўскай СШ

Навуковы кіраўнік

Бярынчык Ірына Іванаўна

Змест

Уводзіны ................................................................................................. 3

Раздзел I. Жаночая вопратка ................................................................. 6

1.Склад касцюма ........................................................................... 6

2. Пасавая адзежа .......................................................................... 7

3. Жаночы святочны ўбор ............................................................ 8

4. Жаночы сезонны ўбор ........................................................ 9

5. Святочны ўбор для дзяўчыны ................................................ 10

Раздзел II. Мужчынскі касцюм ............................................................. 12

Раздзел III. Абрадавае (вясельнае) адзенне ......................................... 13

1.Вясельны ўбор маладой ........................................................... 13

2.Вясельны ўбор маладога .......................................................... 13

Раздзел IV. Сцэнічны касцюм ............................................................... 14

Раздзел V. Словы-тэрміны ................................................................... 15

Заключэнне ............................................................................................ 16

Літаратура ............................................................................................. 17

Дадатак ................................................................................................... 18

Уводзіны

Ад роднае зямлі, ад гоману бароў,

Ад казак вечароў, ад песен дудароў,

Ад светлых воблікаў закінутых дзяцей,

Ад шолаху начэй, ад тысячы ніцей,

З якіх аснована і выткана жыццё

І злучана быццё і небыццё, -

Збіраўся скарб...

Я. Колас

Людзі са старажытных часоў рассяляліся па берагах рэк і азёр. Адна з легенд пра паходжанне назвы вёскі Пескі сведчыць аб тым, што быццам бы першыя пасяленцы прыплылі да нас па рацэ Жыгулянцы (прытоку Ясельды). Месцы тут былі балоцістыя, таму выйсці маглі толькі на грудок. Адзін з пасяленцаў, убачыўшы сухую мясціну, крыкнуў: “Глядзі, пяскі!” Вось так і з’явілася вёска Пескі. З цягам часу ў жыхароў склаўся свой пэўны жыццёвы ўклад, традыцыі, звычаі, абрады. Развівалася і народная творчасць, адным з накірункаў якой з’яўляецца стварэнне і ўпрыгожванне нацыянальнай вопраткі.

Мал. 1 Мал. 2

Адзенне мінулых часоў – гэта вобразны летапіс жыцця нашых продкаў. У ім мовай колеру, формы, арнаменту раскрываюцца таямніцы хараства народнага мастацтва.

Беларускае народнае адзенне жыхароў вёскі Пескі (мал. 1) цесна звязана з яе гісторыяй і яскрава адлюстроўвае нацыянальную спецыфіку рэгіёна.

Дадзеная даследчая праца прысвечана вывучэнню народнага касцюма вёскі Пескі (мал. 2). У вобразах адзення, вышыўкі арнамента беларускі народ сцвярджаў свой эстэтычны ідэал, у які ўкладаў тонкі густ і высокае майстэрства. Узоры народнай творчасці – гэта паэма жыцця беларускага народа, трапяткое люстэрка яго душы, невычарпальная крыніца творчага натхнення і мастацкіх вобразаў. У дадзенай працы мы абапіраліся на ідэю цеснай сувязі мовы і культуры. Вывучаючы народны касцюм, мы не можам не пранікнуцца адчуваннем таго, што з’яўляемся нашчадкамі старых майстроў, пераемнікамі і прадаўжальнікамі традыцый беларускага народа.

Асноўная мэта ўсёй працы – знайсці натуральную вопратку жыхароў роднай вёскі пачатку ХХ стагоддзя і вывучыць асаблівасці касцюма нашай мясцовасці, яго састаўных частак і элементаў дэкору.

Для рэалізацыі мэты нам неабходна было рашыць наступныя задачы:

1) прааналізаваць тэарэтычныя крыніцы па дадзенай праблеме;

2) даведацца, якой была вопратка жыхароў нашай вёскі ў канцы ХІХ-пачатку ХХ стст.;

3) супаставіць сучасны сцэнічны касцюм выканаўцаў народнай песні калектыва “Пескаўскія весялухі” з адзеннем мінулых часоў.

Метады даследавання:

- праблемны;

- даследчы;

- аналітычны;

- інфармацыйны.

Форму адзення вызначалі асаблівасці побыту, заняткаў жыхароў вёскі Пескі (мал. 3). Што датычыць колеру, то найчасцей сустракаюцца спалучэнні пераважна чырвонага і белага, радзей чырвонага і чорнага. Паўсядзённая вопратка была пашыта з даматканага палатна.

Мал. 3 Мал. 4

Успамінаецца размова з вядомай вышывальшчыцай вёскі Валошчык Вольгай Сцяпанаўнай (мал. 4).

– Цётачка, адкажыце, калі ласка, што гэта вы вышываеце сцяблінкі чорным колерам. Здаецца, не так трэба, – запыталі мы.

– Ой, маладыя вы, неразумныя. Слухайце. Вось чорны колер – гэта Зямля. Толькі яна ў нас адзіная і нязменная, на ёй мы працуем, час надыдзе – паміраем. Чырвоны колер – гэта жыццё, самі павінны здагадацца. А жоўты – гэта надзея, яе чалавек нясе ў сэрцы праз усё жыццё.

– Ого! Дык гэта ж цэлая грамата, і пішацца яна на белым палатне.

– Так, правільна, на белым палотнішчы, бо белы колер – колер Хрыста.

Вазьму я сонечны прамень

І вільгаць ад крыніц.

Паўдзённую спякоту

І звонкі шчэбет пціц.

Зары вячэрні свет, яе красу,

На кветачцы – дрыжачую расу.

Духмянае паветра луга і стагоў.

І не забуду прыгажосць садоў.

Складу ў ручнік я восені дары,

Подых зямлі, яе пары.

Укладу часціцу сэрца я свайго…