Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Народнае адзенне в. Пескі.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
19.11.2019
Размер:
1.65 Mб
Скачать

Раздзел I. Жаночая вопратка

1. Склад касцюма

Ж аночы касцюм складаўся са спадніцы, кашулі, фартуха. Галаўны ўбор – хустка. Абутак – лазовыя лапці (мал. 5).

Мал. 5

Мал.6

Вельмі прыгожа аздаблялася кашуля. Узор тканы або вышываны размяшчаўся на рукавах, плечавых устаўках, на каўняры (мал 6).

Асаблівай маляўнічасцю вызначаліся спадніцы – папярэчкі. Былі яны рознага колеру, з тканымі па іх рознакаляровымі палосамі (мал.6).

Белы льняны фартух аздабляўся тканымі ці вышытымі ўзорамі рознай формы.

Мал. 7

Завяршалі касцюм галаўныя ўборы (мал. 7). Яны строга адпавядалі сямейнаму становішчу жанчыны. Замужнія жанчыны хавалі валасы пад галаўны ўбор. Гэта былі наміткі, хусткі – шаліноўкі, чапцы. Шыю ўпрыгожвалі пацеркамі, насілі на пальцах рук пярсцёнкі.

2. Пасавая адзежа

П асавая адзежа складалася са спадніц і белых палатняных фартухоў. Палатняныя фартухі (запаскі) (мал. 8) і характэрныя спадніцы арнаментавалі палосамі ў ніжняй частцы або па ўсёй плоскасці выраба, памяншаючы шырыню палос знізу ўверх (мал.9). Уключэнне ў пасавую адзежу матэрыялу натуральнага колеру (льна, канопляў) надавала гарнітуру своеасаблівы серабрысты каларыт, які арганічна пераплятаўся з насычаным цёмна-чырвоным арнаментам.

Мал. 8 Мал. 9

Спадніца ("бурка") была з узорнай цяжкай і тоўстай ваўнянай тканіны ў бела-шэрыя гарызантальныя палосы, затканыя арнаментам чырвона-карычневага колеру, часта аздобленыя некалькімі вузенькімі палосамі па падоле.

Такім чынам, адным з асноўных прынцыпаў, якім кіраваліся мясцовыя жанчыны ў дэкарыраванні пасавай адзежы, з'яўляецца свядомае падначаленне арнаменту, функцыянальнаму прызначэнню рэчы.

Спадніцы для паўсядзённага нашэння амаль не ўпрыгожваліся, бо цалкам прыкрываліся фартухамі. І наадварот, святочныя спадніцы, якія насіліся з кароткай камізэлькай, запаўнялі ўзорам зверху да долу.

Мастацкая выразнасць дэкору дасягалася за кошт рытму палос. У кашулях вытканыя або вышытыя наборам арнаменту густа-чырвонага колеру дробныя геаметрычныя элементы (ромбы, квадрацікі, зубчыкі і зорачкі) сабраны ў вузкія палосы звычайна аднолькавай шырыні. Праз роўныя прамежкі яны пакрывалі паверхню рукава ўздоўж або ўпоперак (мал. 10).

Мал. 10

Такім чынам, у ХIХ – сярэдзіне ХХ стст. назіраем цвёрда выпрацаваную, замацаваную шматвяковай традыцыяй сістэму мастацка-дэкаратыўных прыёмаў аздаблення кашуль незалежна ад таго, тканнем ці вышываннем выконваўся ўзор.

3. Жаночы святочны ўбор

З ыходзячы з прызначэння, найбольш дбайна ўпрыгожвалі святочную адзежу (мал. 11). У камплект адзення ўваходзіць белая льняная кашуля, шарсцяная спадніца, фартух, хустка. Кашуля і фартух аздоблены тканымі палосамі чырвонага колеру. Галаўны ўбор – хустка. Абутак – лапці.

Мал. 11 Мал. 12

У дэкоры святочнай вопраткі спалучаліся розныя віды рамяства: ткацтва, вышыўка, карункапляценне, аплікацыя, набіванка. Кожны элемент святочнага народнага гарнітура (кашуля, спадніца, камізэлька, світа, кажух, галаўныя ўборы) ўяўляў сабой закончаны мастацкі твор, які сялянкі-майстрыхі кампанавалі з вялікім густам у адзінае цэлае – касцюмны ансамбль.

У мастацкай характарыстыцы касцюма важную ролю адыгрывае ўпрыгожванне кашуль. Традыцыйны дэкор сарочкі (кашулі) абмяжоўваўся тканым ці вышытым арнаментам чырвонага колеру, часам з дабаўленнем чорнага, сіняга. Нескладаныя геаметрычныя матывы: ромбы, крыжыкі, зорачкі, квадрацікі – камбінаваліся ў розныя ўзоры, размешчаныя звычайна палосамі. У першай палове ХХ ст. некаторае распаўсюджанне атрымалі і раслінныя матывы. У 30-40-я гады бытавала таксама вышыўка гладдзю.