Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Народнае адзенне в. Пескі.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
19.11.2019
Размер:
1.65 Mб
Скачать

4. Жаночы сезонны ўбор

Мужчынскае і жаночае верхняе адзенне асаблівага адрознення не мела (мал.12).

Жаночы сезонны ўбор складаецца з шарсцяной спадніцы, шэрай суконнай світкі. Світка прыталеная, двубортная, з двума радамі буйных гузікаў. Галаўны ўбор – хустка. Абутак – лазовыя лапці.

С тарыя жанчыны бралі ў дарогу з сабой яшчэ і вялікую тканую хустку-апынанку (мал. 13)

Мал. 13

Жаночыя світкі ўпрыгожвалі больш старанна. Святочныя світы адрозніваліся вялікімі кpуглымі, вышытымі каўнярамі і лацканамі, a таксама багатым дэкорам, выкананым з каляровай тканіны, дадаткова ўпрыгожанай ваўнянымі шнурамі, рознакаляровымі шарыкамі ("пампонамі", "кветкамі", кутасамі"). Паўсюдна шырока распаўсюджаны світы з невялікімі каўнярамі-стойкамі.

Мал. 14

Зімовую адзежу ("кажухі") ўпрыгожвалі вышыўкай і аплікацыяй (мал.14). Часцей за ўсё полы кажуха і нагрудную частку дэкаравалі вертыкальнымі арнаментальнымі палосамі.

5. Святочны ўбор для дзяўчыны

Святочны ўбор дзяўчат уключае кашулю, спадніцу, фартух, хустку (мал.15). Кашуля і фартух з бялюткага саматканага льнянога палатна, упрыгожаны тканымі палосамі. Спадніца пашыта з шарсцяной тканіны ў палосы з рознага колеру. На шыі пяцеркі. Галаўны ўбор – квяцістая хустка. Абутак – лазовыя лапці. Ногі абмотаны беленькімі анучкамі.

Дзяўчаты валасы расчэсвалі на прабор і запляталі ў адну ці ў две касы з каляровымі стужкамі – каснікамі (мал. 16) або ўскладвалі дзве касы ў прычоску, якая мела назву "кошык".

Касцюм дапаўнялі яркімі, маляўнічымі паясамі, a таксама аднатоннымі (чырвонымі, радзей зялёнымі) (мал. 17). Найболей распаўсюджаным з'яўляецца арнамент, які запаўняе пояс палосамі ў розным іх спалучэнні. Пояс з'яўляецца выдатным дэкаратыўным акцэнтам на пераважным белым фоне касцюма.

Вельмі распаўсюджанымі ўпрыгожваннямі ў дзяўчын былі жывыя і папяровыя кветкі, каралі (“пацеркі”) з каліны, рабіны, яблычнага насення, якія выконвалі тую ж функцыю, што і металічныя або іншыя дарагія ўпрыгожванні (мал. 18).

Мал. 15

Мал. 16 Мал. 17 Мал. 18

Такім чынам, у народным касцюме вёскі Пескі дасягнута вялікая дэкаратыўнасць шляхам умелага спалучэння ў арнаменце кантрасных колераў з агульным белым фонам адзення, дзяленнем вялікіх формаў на дробныя і дакладным акцэнтаваннем пераважнага колеру, які аб'ядноўвае ўвесь касцюм у адзіную мастацкую выяву.

Раздзел II. Мужчынскі касцюм

Мужчынскае адзенне ў параўнанні з жаночым было больш сціплае і аднастайнае. Мужчыны насілі белую льняную кашулю і нагавіцы (мал. 19). Кашуля была доўгая, мела адкладны каўнер або каўнер-стойку. Аздабляў кашулю арнамент, які размяшчаўся на пазусе, падоле, каўняры, радзей на плячах, версе, нізе рукавоў. Кашулю падпярэзвалі ўзорыстым поясам.

Мужчынскую поясную адзежу (“нагавіцы”) ў нашай мясцовасці не ўпрыгожвалі (мал. 20).

Галаўным уборам была летам шапка з казырком (брылем) (мал. 21), зімой – шапка-аблавушка. Абуткам служылі лыкавыя лапці, скураныя пасталы, боты.

Верхняй вопраткай былі шэрыя світы з самаробнага сукна, аўчынныя кажухі і паўкажухі, якія аздабляліся шнурамі, нашыўкамі (мал. 22).

Мал. 19 Мал. 20

Мал. 21 Мал. 22