Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КСР 1 часть.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
26.11.2019
Размер:
1.93 Mб
Скачать

Д. Кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя

Неафіцыйна завецца таксама Фарны касцёл — каталіцкі сабор у горадзе Гродна, кафедральны сабор Гродзенскага дыяцэзіі, помнік архітэктуры і дэкаратыўна-манументальнага мастацтва барока і ракако.

Комплекс калегіума раней займаў адзін з кварталаў каля Рыначнай плошчы. Будаўніцтва езуіцкай рэзідэнцыі пачалося пасля 1664 года пры гродзенскім пробашчы Ф.Д. Ісакоўскім, мураванага касцёла – у 1678 годзе (фундатары Самуэль і Канстанцыя Лозы). 6 снежня 1705 касцёл асвечаны ў імя Францішка Ксаверыя. У 1725 годзе на вежу-званіцу касцёла перанесены гадзіннік з вежы калегіума. Кляштар быў скасаваны ў 1773 годзе, таму касцёл ўжо ў 1788 годзе стаў фарным (прыходскім), а іншыя будынкі калегіума перайшлі да Камісіі нацыянальнай адукацыі, якая размясціла тут ваяводскія школы.

Першапачатковы выгляд касцёла можна ўявіць паводле карціны, якая знаходзіцца ў касцёле. Касцёл арыентаваны алтаром на ўсход, галоўным фасадам павернуты да плошчы.

Е. Касцёл Дабравешчання і Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак.

Помнік архітэктуры ранняга барока, (так званага любельскага тыпу рэнесансавага касцёла) з элементамі готыкі і адраджэння быў пабудаваны ў 1634—1642 гадах на вуліцы Язерскай (пазней вул. Скідзельская, Купецкая, Брыгіцкая), забудова якой на той час была драўлянай.

Ансамбль з'яўляецца адной з дамінант горада. Размешчаны ў гістарычным цэнтры горада Гродна па адрасе: горад Гродна, Вуліца Карла Маркса, 27. Ансамбль былога кляштара брыгітак уключае ў сабе касцёл, жылы корпус, драўляны лямус і каменную агарожу з брамай. Ансамбль з'яўляецца помнікам архітэктуры другой катэгорыі.

У архітэктурных дэталях брыгіцкага касцёла і кляштара бачна прыметнае адхіленне ад класічных барочных формаў. Гэта праявілася ў досыць вольнай трактоўцы капітэлей пілястраў карынфскага ордэна, у дэкаратыўным аздабленні парталаў і асабліва — ва архітэктурных матывах брамаў, якія ўжо толькі аддалённа нагадваюць формы заходнееўрапейскай архітэктуры. У іх невядомы беларускі майстар, атрымаўшы некаторую свабоду ад фундатара, праявіў сваё самабытнае выяўленчае дараванне.

На думку даследчыкаў, касцёл брыгітак з'яўляецца аднім з найбольш ранніх аўтэнтычных узораў барочнага двухвежавага фасада ў сакральным дойлідстве Беларусі, а спалучэнне ў ім рэнесансных і барочных рыс надае яму асаблівую пераканаўчасць і адметнасць.

Ва двары комплекса захаваўся ўнікальны і самы старажытны драўляны будынак Беларусі — лямус, у архітэктуры і канструкцыіях гэтай пабудовы нашлі сваё прамое адлюстраванне традыцыі беларускага народнага дойліцтва.

Ансамль прадстаўляе вялікую архітэктурную цікавасць, таму што захаваўся да нашых дзён амаль без перабудоў.

Ж . Драматычны тэатр

Прафесійны тэатр горада Гродна.

Утвораны ў верасні 1947 на аснове трупы Бабруйскага абласнога драматычнага тэатра, які ў той час быў пераведзены ў Гродне. Галоўным рэжысёрам стаў М. Кавязін.

З 1950 мастацкім кіраўніком тэатра быў рэжысёр Ю. Юроўскі, з 1950 па 1951 С. Рахманаў. Рэжысёрамі тэатра таксама былі І. Парамонаў з 1951 па 1952, А. Міронскі з 1953 па 1955, І. Папоў з 1952 па 1953, а затым з 1955 па 1963, А. Струнін з 1963 па 1975 год, У. Караткевіч з 1975 па 1981, А. Шалыгін з 1982 па 1984, І. Пятроўскі з 1985 па 1990, М. Разцоў з 1991 па 1994, Г. Мушперт з 1994 па 1998, С. Палешчанкоў з 2000 па 2001. У 2002-2003 гг. галоўным рэжысёрам быў А. Жугжда, з 2008 В. Мацулевіч. У цяперашні час галоўны рэжысёр тэатра - Генадзь Мушперт.

Галоўныя мастакі тэатра: А. Марыкс, Б. Малкін, М. Гафт, Н. Якунін, К. Чамякоў, Ф. Розаў і Т. Сакалоўская. Адкрыўся тэатр 20 кастрычніка 1947 года спектаклем А. М. Астроўскага "Праўда добра, а шчасце лепш".

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]