Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КСР 1 часть.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
26.11.2019
Размер:
1.93 Mб
Скачать
  1. Мінск 20 стагоддзя

А. Дом урада

М есцам для будаўніцтва Дома ўрада ў канцы 1920-х спецыяльная камісія вызначыла участак «па Савецкай вуліцы, пачынаючы з Новамаскоўскай і заканчваючы Берсана». Пад знос пайшла ўся драўляная забудова, хаатычна размешчаная па ўсім месцы будучай будаўнічай пляцоўкі. Праект Лангбарда быў прызнаны самым лепшым на ўсесаюзным конкурсе ў 1929. Будоўля доўжылася чатыры гады (1930—1934). Перад галоўным фасадам быў усталяваны помнік Леніну. Пад час нямецкай акупацыі 1941—1944 у Доме ўрада быў размешчаны штаб СС, гестапа, люфтвафэ і харчовыя склады. Да будынку была праведзеная нават асобная чыгуначная галіна ад станцыі Мінск-Пасажырскі для падвозу грузаў. Пры адступленні будынак гарэў і быў замінаваны, аднак узарваны не быў. б. Оперны театр

Архітэктарам тэатра быў Лангбард. . Будаўніцтва тэатра пачалося ў 1933г., а завяршылася ў 1938г. У 1941 годзе ў тэатр трапіла бомба і пашкодзіла глядзельную залу. Падчас нямецкай акупацыі 1941—1944 гадоў тэатр быў пераўтвораны ў стайню і сховішча. Інтэр'еры і ўпрыгожванні былі разрабаваны. Па вяртанні ў Мінск пасля вызвалення яго ад нямецкіх акупантаў Лангбарда, ён распрацаваў практычна новае рашэнне інтэр'ераў. Рэканструкцыя доўжылася тры гады і скончылася 7 лістапада 1947 года. Пасля рэканстукцый 1967, 1977-1981 гадоў тэатр памяняў свае аблічча. У 2006—2009 гадах будынак мінскай оперы быў зачынены на рэканструкцыю, падчас якой адбылося вяртанне да першапачатковага варыянта Лангбарда. в. Тэатр імя М. Горкага

У 1906 годзе на вуліцы Серпухаўскай (Валадарскага) была пабудавана і адчыніла свае дзверы галоўная (харальная) сінагога Менску.Пасьля рэвалюцыі будынак сінагогі прыватызавалі і ў 1923 годзе сінагогу пераабсталявалі ў "Нацыянальны яўрэйскі тэатар БССР". Пасьля вайны 1941-1945 гг. будынак кінатэатра быў перабудаваны для Рускага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага. Цяпер гэта Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага. г. будынкі сталінскага класіцызму (пр. Незалежнасці, вуліца К. Маркса, Кастрычніцкая пл.)

Праспект Незалежнасці— галоўная магiстраль Мiнску, вядзе ад яго цзнтра на паўночны ўсход. Даўжыня праспекту — каля 15 км. Галоўная магістральная вуліца Мінска, пракладзеная яшчэ ў сярэдзіне XVI стагоддзя, як ўчастак Маскоўска-Венскага паштовага тракту, была перапланавана пры З. Я. Карнееве (першы грамадзянскі губернатар Мінска і Мінскай губерні) і названая ў яго гонар Захар'еўскай.

Пазней яна была пераназваная ў Савецкую.

Праспект таксама ўключаў Барысаўскі тракт (у 1937 пераназваны ў Пушкінскую вуліцу). Падчас акупаыі назва была Гаўбштрасэ.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны горад быў практычна цалкам разбураны (напрыклад, на вуліцы Савецкай ацалелі толькі 10 дамоў). Было прынята рашэнне аб карэннай рэканструкцыі горада, у тым ліку да 1952 года быў спраектаваны праспект Сталіна, які праходзіў па больш шырокай і выпрастаннай трасе. Пазней ён быў перайменаваны ў Ленінскі праспект.

У 1991 годзе пасля распаду Савецкага Саюза праспект быў пераназваны ў праспект Францыска Скарыны, у 2005 годзе - у праспект Незалежнасці.

Па характары планіроўкі і забудовы праспект Незалежнасці дзеліцца на 3 часткі:

1-я (цэнтральная) — ад плошчы Незалежнасці да плошчы Перамогі;

2-я — ад плошчы Перамогі да плошчы Калініна;

3-я — ад плошчы Калініна да ўезду ў горад з боку Маскоўскай шашы.

Вуліца Карла Маркса, вуліца ў Ленінскім раёне Мінска, адна з цэнтральных вуліц горада. Названа ў гонар Карла Генрыха Маркса (1818—1883), нямецкага філосафа, эканаміста, палітычнага журналіста. Да 1922 года звалася вуліцай Свярдлова, раней таксама звалася Падгорнай і вуліцай Новы Рынак.

Уся забудова адрозніваецца высокім архітэктурна-мастацкім узроўнем, а 25 будынкаў з ліку размешчаных на вуліцы ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Кастрычніцкая плошча — плошча ў цэнтры Мінска.

Плошча размешчана ў Цэнтральным раёне паміж праспектам Незалежнасці, вуліцамі Энгельса і Інтэрнацыянальнай. З усходу плошча абмежавана будынкамі Палаца культуры прафсаюзаў і музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Акрамя гэтых будынкаў, на плошчы размешчаны будынак РУП «Белтэлекам», Мінскага абласнога выканаўча камітэта, Палаца Рэспублікі. На плошчы ўстаноўлены знак «Нулявы кіламетр» і вялікі тэлевізійны экран. З боку праспекта Незалежнасці да Кастрычніцкай плошчы прылягае Цэнтральны сквер з былымі ўрадавымі трыбунамі, у цэнтры якога ўстаноўлены старадаўні фантан са скульптурай «Хлопчык з лебедзем». Вакол сквера размешчаны Цэнтральны Дом афіцэраў, рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. На плошчы размешчаны выхады станцый метро «Кастрычніцкая» і «Купалаўская».

Першапачатковая назва плошчы — Цэнтральная. Плошча праектавалася і забудоўвалася ў 1949—1950 гг. Аўтарамі праекту забудовы былі Г. П. Баданаў, У. Кароль, Л. Мацкевіч, М. Асмалоўскі, М. Паруснікаў[1]. У верасні 1952 г. на плошчы быў устаноўлены помнік І. В. Сталіну вышынёй 10 м. У 1957 г. паміж Цэнтральнай плошчай і Цэнтральным скверам Былі пабудаваны ўрадавыя трыбуны, з якіх партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва БССР прымала парады і вітала дэманстрацыі. Такім чынам, Цэнтральная плошча набыла статус галоўнай плошчы горада. 3 лістапада 1961 г. манумент Сталіна быў знішчана (узарваны). У 1966 г. адкрыўся пабудаваны на плошчы музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У 1984 г. плошча была перайменавана ў Кастрычніцкую, на ёй пачалося будаўніцтва Палаца Рэспублікі, якое зацягнулася на 17 гадоў, у выніку чаго статус цэнтральнай плошчы вярнуўся да плошчы Леніна. У 1998 г. быў усталяваны памятны знак «Нулявы кіламетр».

У цяперашні час плошча часта становіцца месцам правядзення канцэртаў, гулянняў, а таксама грамадска-палітычных акцый.

Мінск сучасны а. Рэзідэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Будынак рэзідэнцыі прэзідэнта пабудавана ў 1939-1941 гг. (Скончана ў 1947 г.) Будынак пастаўлена ў 40 м ад чырвонай лініі, перад ім разбіты зеленыйй газон. У 1976 з паўднёва-захаду дабудавана правае крыло, рашэнне якога паўтарае архітэктуру галоўнага фасада.На восі будынка і цэнтральнага сквера створана цэнтральная плошча горада. У рэзідэнцыі размешчаецца адміністрацыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]