Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КСР 1 часть.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
26.11.2019
Размер:
1.93 Mб
Скачать

Б.Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр

Жаночы праваслаўны манастыр у Полацку (Беларусь), адзін з найбольш шанаваных манастыроў РПЦ. Заснаваны святой князёўнай Еўфрасінняй Полацкай у 1125 г., калі яна пасялілася каля Праабражэнскай бажніцы ў Сельцы. З цягам часу тут былі пастрыжаныя ў манаства сёстры вялебнае Еўфрасінні: родная Еўдакія (Градзіслава) і стрыечная Еўпарксія (Звеніслава) — адзіная дачка полацкага князя Барыса Усяславіча.

У 1161 годзе намаганнямі св. Еўфрасінні быў узведзены мураваны Спаса-Праабражэнскі сабор — найбольш захаваны помнік старажытнаполацкага дойлідства. Яго будаўніком быў майстар Іаан.

У 1161 годзе на гэты храм Еўфрасіння ахвяравала пазалочаны напрастольны крыж (Крыж Еўфрасінні Полацкай) з часцінкамі мошчаў шматлікіх святых і Жыватворчага Крыжа Хрыстова. Крыж быў выразаны тутэйшым майстрам-ювелірам Лазарам Богшам.

У XIII ст. крыж быў вывезены з Полацку, аднак зноўку вернуты ў манастыр Іванам Жахлівым у 1563 годзн пасля паспяховай аблогі гораду.

У 1580 годзе манастыр пасля ўзяцця Полацка Стэфанам Баторыям быў адданы езуітам. У 1654 вернуты ў праваслаўе. У 1667 годзе зноў трапіў да езуітаў, у якіх заставаўся да 1820 г.

У 1820 годзе расійскія ўлады выгналі езуітаў з Полацку, манастыр перайшоў у дзяржаўную ўласнасць. У 1832 г. манастыр быў перададзены духоўнаму ведамству і ў 1840 г. адноўлены. У 1841 г. Крыж Еўфрасінні Полацкай быў зноў вернуты ў Спаса-Праабражэнскі сабор.

У 1840-х гадах старажытная мясціна была прылічаная да разраду першакласных. У манастыры размясцілася Спаса-Еўфрасіннеўскае духоўнае вучылішча. У 1847 г. пры ігуменні Клаўдзіі (Шчыпаноўскай) была пабудаваная Еўфрасіннеўская трапезная царква.

У 1897 годзе пры ігуменні Яўгеніі (Гаваровіч), паводле праекту архітэктара У. Ф. Коршыкава ў псеўдавізантыйскім стылі была ўзведзеная манументальная пяціглавая Крыжаўзвіжанская царква.

У 1921 г. манастыр быў зачынены, крыж рэквізаваны, у 1928 г. перавезены ў Мінск, у 1929 — у Магілёў. У 1941 падчас Вялікай Айчыннай вайны Крыж Еўфрасінні Полацкай бясследна знік і дагэтуль не знойдзены.

В . Полацкі езуіцкі калегіум

Быў заснаваны ў 1580 (у 1581 П. Скаргам)[1]) г. як сярэдняя навучальная ўстанова езуітаў.

У гэтым жа годзе на востраве Заходняй Дзвіны быў пабудаваны будынак калегіума. У 1-й палове XVII ст. пасля пажару быў пабудаваны драўляны касцёл Святога Стафана і будынкі калегіума і вучылішча на новым месцы паміж Верхнім замкам і пасадам. У 1750 годзе быў пабудаваны мураваны 3-павярховы будынак[1].

Калегіум паступова развіваўся да 1772 г., калі пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай усходняя частка Беларусі была далучана да Расійскай імперыі. У ліку далучаных да Расіі гарадоў быў і Полацк. Праз год пасля гэтай падзеі, гэта значыць у 1773 г., дзейнасць ордэна езуітаў была забаронена рашэннем папы рымскага. Аднак Кацярына II дадзенае рашэнне не падтрымала і на тэрыторыі імперыі езуіты працягнулі сваю дзейнасць. Полацк фактычна стаў іх сталіцай. Больш таго, з 1777 г. пры Полацкім калегіуме быў адкрыты адзіны ў тагачаснай Еўропе езуіцкі навіцыят (установа для падрыхтоўкі манахаў).

Пры калегіуме ствараўся і найбуйнейшы кнігазбор горада. Бібліятэка Полацкага езуіцкага калегіума стала адным з цэнтраў інтэлектуальнага жыцця Беларусі, была прадметам пастаяннага клопату полацкіх езуітаў. Пры калегіуме дзейнічала друкарня.

У 1812 г. калегіум быў ператвораны ў Полацкую езуіцкую акадэмію з правамі ўніверсітэта.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]