Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КСР 1 часть.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
26.11.2019
Размер:
1.93 Mб
Скачать

Б. Палац Рэспублікі

Ідэя будаўніцтва такога палаца паўстала ў пачатку 1980-х гадоў. Аднак распад СССР і пагаршэнне эканамічнай сітуацыі, прывялі да фактычнага замарожвання будаўніцтва ў 1990-х гадах. Адкрыццё Палаца Рэспублікі адбылося 31 снежня 2001. У яго склад уваходзяць: вялікая глядзельная зала на 2700 месцаў; малая глядзельная амфітэатральная зала на 500 месцаў; канферэнц-залы на 200 і 100 месцаў; прэс-цэнтр; урадавы комплекс з канферэнц-залай на 30 месцаў. в. Нацыянальная бібіліятэка Рэспублікі Беларусь 7 сакавіка 2002 г. прэзідэнт Беларусі А. Р. Лукашэнка падпісаў загад «Аб будаўніцтве будынка дзяржаўнай установы „Нацыянальная бібліятэка Беларусі“». Закладка падмурка новага будынка бібліятэкі адбылася 1 лістапада 2002 г. 16 чэрвеня 2006 г. новы будынак Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыўся для карыстальнікаў. Ён вылучаецца яскравым архітэктурным рашэннем, сваёй формай нагадвае агранены дыямент, які сімвалізуе каштоўнасць ведаў, прыгажосць і разнастайнасць свету.

в ) Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь

Галоўная ўніверсальная навуковая бібліятэка Беларусі, скарбніца культурных здабыткаў народа, яго нацыянальнай памяці. Дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з'яўляецца прафесар, доктар педагагічных навук Р. С. Матульскі.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ) была заснавана Пастановай Савета Народных Камісараў БССР ад 15 верасня 1922 г. як Беларуская дзяржаўная і ўніверсітэцкая бібліятэка. Яна ўваходзіла ў склад Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ), але выконвала ўсе функцыі галоўнай бібліятэкі рэспублікі. Першым дырэктарам бібліятэкі стаў Іосіф Бенцыянавіч Сіманоўскі, які ўзначальваў яе амаль 40 гадоў.

На момант адкрыцця фонды бібліятэкі налічвалі ўсяго 60 тыс. экзэмпляраў, якімі карысталіся 1,1 тыс. чалавек. Але ўжо ў 1926 г. 5,5 тыс. чытачоў маглі скарыстацца 300-тысячным фондам, што ўяўляў сабой найбуйнейшы ўніверсальны бібліятэчны збор па ўсіх галінах ведаў, і ў першую чаргу па беларусазнаўчай тэматыцы. Пастаяннымі карыстальнікамі бібліятэкі сталі дзеячы мастацтва і навукі БССР, прадстаўнікі дзяржаўных, партыйных і грамадскіх арганізацый. Бібліятэка становіцца актыўным удзельнікам культурна-нацыянальнага будаўніцтва, працэсаў беларусізацыі, развіцця дзяржаўнай структуры.

Такое пашырэнне функцый, рост фондаў, павелічэнне актыўнасці чытачоў патрабавалі змены статусу бібліятэкі. Пастановай СНК БССР ад 14 мая 1926 г. бібліятэка была выведзена са складу БДУ і рэарганізавана ў Беларускую дзяржаўную бібліятэку.

Першы будынак Нацыянальнай бібліятэкі — Юбілейны дом. У 1932 г. бібліятэка атрымала новы будынак, што стаў яе тварам на наступныя 70 гадоў. Аўтарам праекта быў вядучы беларускі архітэктар Г. Лаўроў, які прапанаваў цікавае рашэнне ў модным тады канструктывісцкім стылі. У складзе бібліятэкі быў арганізаваны Бібліяграфічны інстытут БССР.

1.Полацк:

А. Сафійскі сабор

Сафійскі сабор у Полацку быў пабудаваны ў XI ст. Яго ўзводзілі з арыентацыяй на візантыйскія ўзоры і на такія ж храмы ў Кіеве і Ноўгарадзе. У плане сабор уяўляў сабой чатырохвугольнік з пяццю нефамі і трыма апсідамі гранёнай формы. Тры сярэднія нефы вылучаліся, што стварала ўражанне выцягнутасці і набліжала крыжова-купальны храм да базілікальнага тыпу. Памеры Полацкай Сафіі з поўначы на поўдзень — 26,2 м, з захаду на ўсход — 25,5 м. Сцены храма былі выкладзены з цэглы ў тэхніцы візантыйскай кладкі «са схаваным радам». Аснову яе складала чаргаванне радоў цэглы (плінфы) — адзін супадаў знадворку з плоскасцю сцяны, другі ўтопліваўся на невялікую глыбіню адносна верхняга і ніжняга. Ніша, якая ўтваралася, запаўнялася вапняковым растворам з цагляным крошывам (цамянкай). Такі спосаб кладкі надаваў будынку маляўнічы выгляд. У некаторых месцах сістэмная кладка «са схаваным радам» чаргавалася ўстаўкамі з апрацаваных камянёў.

Сабор быў значна перабудаваны. Ад будынка XI ст. захаваліся фрагменты слупоў, апсіды і сцен. У выніку работ, праведзеных у саборы ў сярэдзіне XVIII ст., з паўднёвага боку была прыбудавана новая апсіда, на поўдні размешчаны ўваход і дзве вежы. Гэта прывяло да пераарыентацыі падоўжнай восі храма перпендыкулярна першапачатковаму выгляду.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]