Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КСР 1 часть.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
26.11.2019
Размер:
1.93 Mб
Скачать

Г. Барыса- глебская царква

Знаходзіцца ў Гродне на правым беразе р. Нёман, побач з Замкавай гарой, непадалёку ад Старога замка.

Аб царкве ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1183 г.: «Того же лета Городен погоре всь и церквы каменная от блистання молние и шибения грома». Назва царквы, верагодна, звязана з імёнамі яе заснавальнікаў князёў Барыса і Глеба Усеваладавічаў. Аднаўлялася ў пачатку 16 ст. дойлідам Богушам Багутовічам (Багувіцінавічам) пасля таго, як была разбурана крыжакамі. Пры царкве існаваў манастыр, якому вялікі князь Аляксандр Ягелончык у 1500 г. ахвяраваў маёнтак Чэшчэўляны з-за павагі да старажытнасці прыстанка. Наступныя ахвяраванні манастыру рабіў кароль Жыгімонт I Стары ў |1508 г. і 1538 г. На гравюры М. Цюндта 1568 г. бачна царква пасля гэтай перабудовы — страчаны рысы крыжова-купальнага храма, над дахам узведзены высокі шацёр, шчыпец апсіды завершаны невялікім крыжом, да паўднёва-заходняга боку далучана круглая ў сячэнні ярусная, завершаная купалам вежа-званіца. Пасля Брэсцкага сабора 1596 г. пры царкве створаны Каложскі базыльянскі кляштар. Была часткова разбурана ў 1853—59 гг. у выніку апоўзняў (абваліліся частка заходняй сцяны і скляпенні), у 1872—73 гг. рэканструявана (у апсідзе створана капліца ў імя святых Барыса і Глеба). Часткова абвалілася ў 1889 г. Упершыню помнік навукова апісаны і замаляваны мастаком В. В. Гразновым у 1860-я гг., адлюстраваны на малюнку Н. Орды 1869 г.

Царква з'явілася першым помнікам, пытанне пра захаванне якой разглядалася Імператарскай археалагічнай камісіяй у 1896 г.; у 1904 г. пры Сінодзе створана спецыяльная камісія па яе рэстаўрацыі; у 1914 г. архітэктар камісіі П. П. Пакрышкін падаў у сінодскую камісію праект рэстаўрацыі храма. Работы па кансервацыі праведзены ў 1910 г. і 1935 г., кансервацыйна-рамонтныя — у 1970 г. Захаваліся паўночная і частка заходняй сцяны, апсіда са скляпеннямі і 2 міжнефавыя слупы. Знаходзіцца ў стане рэстаўрацыі. Дзейнічае. 24.9.1995 г. храм наведаў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій II.

Выдатны помнiк старажытнарускага і візантыйскага царкоўнага дойлідства. Адносіцца да крыжова-купальных, 6-стоўпных, 3-нефавых, 3-апсідных базілік. Аб'ём храма завяршаўся адным купалам і меў пазакамарнае пакрыццё. Фасады крапаваны слаёнымі 3-ступеньчатымі лапаткамі (сярэднія ўступы скругленыя). Вуглавыя лапаткі з заходняга боку скошаныя. Сцены складзены з плінфы ў тэхніцы раўнарадавай муроўкі. Выкарыстоўвалі цагліны лякальныя, трапецападобныя, з паўкруглым шырокім бокам, са скошаным вуглом. На тарцах некаторых цаглін ёсць знакі. Раствор вапнавы з дамешкам цамянкі і вугалю. Падмуркі на глыбіні 1,5 м складзеныз камянёў сярэдніх памераў без раствору, Фасады ўпрыгожаны ўстаўкамі з паліраваных валуноў і маёлікавых плітак карычневага, зялёнага і жоўтага колерау, Памеры камянёў у сценах памяншаюцца ўгару, што візуальна яе аблягчае. 3 маёлікавых плітак набраны крыжы з закругленымі ці трапецападобнымі канцамі. На галоўным фасадзе ўваходны арачны праём.

Унутраная прастора расчлянёна круглымі слупамі (дыяметр каля 1,2 м) на прамавугольных цокалях, уверсе паступова набываюць крыжападобную форму: 4 усходнія падкупальныя, 2 заходнія пад хорамі, якія абапіраліся на корабавае скляпенне. У тоўшчы сцяны апсіды размешчаны вузкія лесвіцы, якія вялі на драўляныя бакавыя галерэі, аб'яднаныя з хорамі (не захаваліся). Асаблівасць інтэр'ера — мноства керамічных збаноў-галаснікоў, умураваных у верхнія часткі паўночнай, заходняй і паўднёвай сцен і скляпенні. У верхняй частцы сцен размяшчаліся вузкія аконныя праёмы з арачнымі перамычкамі. Сцены былі аздоблены фрэскавым жывапісам (не захаваўся; вядомы па малюнках В. В. Гразнова). Падлога была з квадратных маёлікавых плітак. Пад ёй захаваўся культурны пласт, які існаваў да будаўніцтва храма. Цэнтральная апсіда вылучана 2-ярусным драўляным іканастасам (створаны ў 1996—99, мастак-рэстаўратар з Рыгі А. Льянаў). Пад храмам мелася крыпта з пахаваннямі са славянскімі надпісамі; у 1857 г. на заходняй сцяне храма меўся камень з надпісам «Положен раб Божи Елизар лета от сотворения мира 6998 (1490)».

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]