Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КСР 1 часть.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
26.11.2019
Размер:
1.93 Mб
Скачать

Б. Ніжняя царква.

Рэшткі царквы знойдзены падчас земляных прац 1932—1933, якімі кіраваў Ю. Ядкоўскі. Ен выявіў заходнюю і паўднёвую сцены храма. Над выяўленымі помнікамі архітэктуры быў зроблены драўляны павільён. У 1949 на раскопках Ніжняй царквы працаваў М. Вароні. Лічыцца, што царква была пабудавана каля 1116 ці ў 1128—1141.

Каменны саборны храм быў узведзены на поўнач ад палаца ў цэнтры дзядзінца. Па рэштках сцен, якія ў асобных месцах дасягаюць вышыні 3,5 м, можна меркаваць, што храм быў невялікіх памераў (18,4x11,7 м), шасцістаўповы, трохнефавы. Усходняя частка цэнтральнага нефа мела вялікую паўкруглую апсіду. Дзве другія апсіды схаваны ў тоўшчы сцен бакавых нефаў. Фасады царквы былі аздоблены значна больш, чым у княжацкім палацы. Гэта быў прыгожы будынак для свайго часу. У прыватнасці, захаваўся ўнікальны дывановы набор у цэнтральным нефе. Падлога царквы была выкладзена жоўтымі, зялёнымі і карычневымі пліткамі, што размяшчаліся ў шахматным парадку. . Гама “дывана” тонка кантраставала са светла-ружовай вымасткай астатняй часткі храма. Такія падлогі — рэдкая знаходка археолагаў, яшчэ толькі Дабравешчанскі сабор XII ст. у Чарнігаве мае падобную падлогу з выявай паўлінаў. Маёлікавы дыван падкупальнай часткі падлогі па прыгажосці і складанасці пакуль не ведае сабе роўных у помніках іншых абласцей XII ст.

Пасля пажару 1183 Ніжняя царква была разбурана, але яе рэшткі захаваліся да нашага часу. Пазней яе сцены служылі своеасаблівай агароджай замкавых могілак. Верагодна ў другой палове XIII ст. на яе месцы была ўзведзена замкавая капліца, сёння вядомая як Верхняя царква

В. Новы замак у Гродна

Адзін з буйнейшых помнікаў палацава-сядзібнай архітэктуры сярэдзіны ХVIII ст. Размешчаны ў цэнтры Гродна, на правым беразе Нёмана. Пабудаваны як рэзiдэнцыя караля i месца правядзення сеймаў. З'яўлецца па сваёй архітэктуры прататыпам цэлай тыпалагічнай групы палацаў і сядзіб у Беларусі 2-й паловы XVII ст.

Будаўнiцтва пачалося ў 1737 г. па праекце дрэздэнскага архiтэктара Матэвуша Даніэля Пёпельмана. Скончана будаўнiцтва ў 1751 г. Iаганам Фрэдэрыкам Кнобелем. Узводзілі палац мясцовыя муляры. Пазней у рэканструкцыях палаца прымалi ўдзел I.Х. Яўх, Рыбенька, А. Рашкевiч. У 1780-я гг. рэканструкцыю праводзiў Дж. Сака. Разбураны нямецка-фашысцкiмi акупантамi ў 1941–1944 гг., адбудаваны ў 1952 г. па праекце архiтэктара У. Вараксiна ў стылі савецкага неакласіцызму. У ім размяшчаўся абласны камітэт КПСС. Цяпер у замку размяшчаецца Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей. У 2009 годзе двор замка ўпрыгожвалі некалькі 50-гадовых акацый, а ля ўваходу стаялі блакітныя елкі. Але ў 2010 годзе па ініцыятыве дырэктара гісторыка-археалагічнага музея Юрыя Кетурка, была праведзена высечка 9 акацый і блакітных елак ля ўваходу. Кетурка матываваў сваё рашэнне тым, што "У горадзе павінна быць архітэктура, а не дрэвы". Тым самым гродзенцы былі пазбаўленыя яшчэ аднаго месца адпачынку.

Будаўнічае вырашэнне палацавага ансамбля было звязана з прынцыпамі палацава-замкавага феадальнага будаўніцтва тагачаснай эпохі. У структуры гарадской забудовы палац займаў адасобленае становішча. Аднак выключна ўдалы рэльеф мясцовасці надаў яму значэнне адной з апорных кампазіцыйных кропак сілуэтнай лініі правабярэжнай часткі горада. Умовы берагавога рэльефу вызначылі кампактнасць палацавага ансамбля, згрупаванага на невялікім плато. У ансамбль уключаны і службовыя мураваныя пабудовы, якія ствараюць за левым крылом палаца гаспадарчае карэ. Палацавы ансамбль быў створаны паводле барочнай планіровачнай схемы, з самастойнымі службовым і парадным дварамі.

Буйнамаштабны двухпавярховы аб’ём палаца мае П-падобную ў плане кампазіцыю. Тыповы для палацавых ансамбляў сярэдзіны XVII ст. парадны двор стваралі бакавыя флігелі і ажурная агароджа з цэнтральнай брамай. Да цэнтральнага корпуса прымыкала палацавая капліца, вылучаная ў самастойны аб’ём. Да нашага часу капліца не захавалася. Палац меў мансардавы дах з фігурнымі слыхавымі вокнамі. Цёмна-карычневая чарапіца ў спалучэнні з зялёнай афарбоўкай будынка стварала маляўнічую, каларытную кампазіцыю. Рытм праёмаў фасада ўскладняўся міжпаверхавым пасам квадратных філёнгаў. Павышаная пластыка і дэкаратыўная насычанасць характэрныя толькі для цэнтральнага і бакавых уваходаў. Тут вылучаюцца раскрапоўка спаранымі пілястрамі, тонка прарысаваная арнаментальная ляпніна з гірляндамі, фамільнымі гербамі. Цэнтральны рызаліт галоўнага фасада раскрапаваны спаранымі пілястрамі з капітэлямі, што дэкарыраваны ляпнымі арнаментальнымі гірляндамі ў стылі ракако. Шырокае выкарыстан- не асіметрыі, адсутнасць ордэрных элементаў характарызуюць будынак як цікавы помнік архітэктуры.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]