Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
азарка прав 05_03_09.doc
Скачиваний:
78
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
1.72 Mб
Скачать

1. Указаць слабыя і моцныя пазіцыі рэдукаваных:

Брьвьно, вы", вьсьма, въбьрати, възьм@, въздъхъ, въньмл\, жьньць, змии, зъло, кры\, кънигы, кън#жьскъ, къ мънh, къ немоу, людии, мои, мъкн@ти, мъхъ, ногъть, ор@жие, отрочии, правьдьнъ, прьвыи, пътичии, рьвьнивъ, ръпътъ, синии, срьдьчьныи, събьравъ, тельць, тъкъмо, тьмьница, тьсть, хрьбьтьныи, шьдъши, шьпътъ.

Узор:льстú– у абсалютным канцы слова рэдукаваныú знаходзіцца ў слабой пазіцыі, рэдукаваныь знаходзіцца ў моцнай пазіцыі, бо стаіць перад складам з рэдукаваным у слабой пазіцыі.

2. Напісаць па-стараславянску словы:

Вада, вецер, год, госць, дагнаць, дзень, дом, конь, леў, лёд, мора, нага, нос, неба, пасол, пень, песень, печ, рот, рубель, сон, сотня, стол.

Узор: замок – для таго, каб аднавіць слова, трэба яго змяніць: замок – замка. У корані слова адбываецца чаргаванне гука [о] з нулём гука. Значыць, на месцы гука [о] знаходзіўся рэдукаваны, у першым складзе чаргавання не адбываецца, значыць, на месцы галоснага [а] быў гук поўнага ўтварэння. Паколькі ў стараславянскай мове не было закрытых складоў, на канцы слова таксама быў рэдукаваны: замúкú.

3. У прыведзеных словах вызначыць чаргаванне галосных, даць ім гістарычнае тлумачэнне:

Годити – жьдати – ожидати, греб@ – гробъ –= грабити, дер@ – дьрати – съдирати, зовъ – зъвати – созывати, плет@ – плотъ – съплhтати, позоръ (зрелище) – зазьрети – зазирати, плететъ – плотъ, посълъ – посълати – посылати, рек@ – рокъ – рьци – нарицати, съпоръ – пьрhти – прhпирати с#, вити – вhньць – ви\ – повои, ж#ти – жьм@ – пожимати, забыти – забъвенъ, им# – имене, клю~ши – клевати, кроушити – кръшити – кръха, крыти – кровъ – съкръвенъ – закрывати, лити – ли\ – слои, пити – поити – пи\ – напа"ти, ръдhти – рыждь – роуда, сноувати – основа, зьдь (глина) – зьдьчии – созидати, кл#тва – проклbинати – прокл#ти – прокльн@.

Узор:съборъ  бер@  бьрати  събирати. У каранях слоў чаргуюцца [о] (о) // [е] (е) // [ь] (ь) // [и] (и), што абумоўлена колькаснымі і якаснымі чаргаваннямі ў праславянскай мове. У аснове чаргавання [о] // [е] знаходзіцца якаснае чаргаванне [ŏ] // [ĕ]. Чаргаванне гэтых гукаў з гукам [ь] і [и] абумоўлена колькаснымі чаргаваннямі галосных.

4. Запісаць стараславянскія словы, якія ўзыходзяць да слоў праславянскай мовы. Ахарактарызаваць змяненні:

*bjĕstĕ, *bjĕdŏd, *brŭĭs, *dosītĕ, *gēlītĕ, *zvŏnŏs. *kĕnstĭs, *lĕbjŏn,*mŏsētĕ, *mŏsŏs, *slŏsŏs, *sŏhītĕ, *stŏkētĕ, *tĕsīnā, *tūsĕntjā.

Узор: *pŏtĕ– на месцы дыфтонга ŏз’явіўся гук [ě] (h), на месцы дыфтонга ĕ– гук [и] (è):пhтè.

Спалучэнне плаўных з галоснымі

У сярэдзіне слова.Праславянскія спалучэнні тыпу *tort, *tolt, *tert, *telt(дзе*tлюбы зычны гук) у становішчы паміж галоснымі змяняліся ва ўсіх славянскіх мовах, бо супярэчылі тэндэнцыі да ўзыходнай гучнасці склада («закону адкрытага склада»). Аднак вынікі змянення былі рознымі ў розных славянскіх мовах:

Паўднёваславянскія мовы

Заходнеславянскія мовы

Усходнеславянскія мовы

перастаноўка гукаў з падаўжэннем галоснага *trōt, *tlōt, *trēt, *tlēt

(няпоўнагалоссе паўд-нёваславянскага тыпу)

перастаноўка гукаў без падаўжэння галоснага *trоt, *tlоt, *trеt, *tlеt

(няпоўнагалоссе заход­неславянскага тыпу)

з’яўленне поўнагалос­ных спалучэнняў -оро-, -оло-, -ере, -ело- (-оло-)

праслав. *bergъ, старасл. брhгъ, чэшск. breh, польск. brzeg, бел. бераг, рус. берег

У пачатку слова

пры ўзыходнай інтанацыі

змяніліся на пачатковыя - (ра-), - (ла-): праслав. *olkomсмачны’, літ. alktiбыць галодным’, старасл. лакомь, сербск. лàком, чэшск. lakati, польск. łakomy, рус. лакать

пры сыходнай інтанацыі

паўднёваславянскія мовы

заходнеславянскія мовы

усходнеславянскія мовы

- (ра-),- (ла-)

- (ро-),- (ло-)

праслав. *olkъtь, старасл. лакъть, балг.лакът, польск.łokieć, чэшск.loket, бел.локаць

Спалучэнні плаўных з рэдукаванымі.Адрозніваюцца два тыпы спалучэнняў*trъt, *trьt, *tlъt, *tlьt. У першым склад утвараў рэдукаваны: праслав. *brъvь, старасл. бръвь. У такіх спалучэннях у слабой пазіцыі рэдукаваныя пераўтварыліся ў галосныя поўнага ўтварэння: рус.бровь, а ў беларускай мове – супалі зы (і): бел.брыво.

У другім тыпе спалучэнняў плаўных з рэдукаванымі склад утвараў плаўны: праслав. *gъrdlo, старасл. гръло; праслав. *pьlnъ, старасл. плънъ. Ва усходнеславянскіх мовах гэтыя спалучэнні змянішіся ў търт, тьрт, тълт, тьлт: гърло (горло), пълнъ (полнъ).