Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
азарка прав 05_03_09.doc
Скачиваний:
78
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
1.72 Mб
Скачать

Пісьмовыя помнікі хі–хііі стст., створаныя на тэрыторыі сучаснай Беларусі

Пра шырокую распаўсюджанасць пісьменнасці на землях су­час­най Беларусі сведчаць асобныя помнікі матэрыяльнай культуры з надпісамі ХІ–ХІІ стст.: Барысавы камяні, Рагвалодаў камень, Вілейскі камень, надпіс (я)ро полчо віно на абломку глінянага гладыша, адкапанага ў Пінску ў 1955 г., прасліцы ХІ–ХVстст., знойдзеныя ў Гродна, Віцебскай вобласці, Віцебская і Мсціслаў­ская берасцяныя граматы ХІІІ ст.

Дакладна не вядома, дзе былі перапісаны знойдзеныя на нашых землях Супрасльскі рукапіс, Слуцкі псалтыр, Тураўскае евангелле, якія датуюцца ХІ ст.

Большасць помнікаў ХІІ ст. мясцовыя па сваім паходжанні. Сярод іх пераважаюць тэксты рэлігійнага зместу (як правіла, спісы) і справавыя помнікі (граматы, судзебнікі, дагаворы, пасоль­скія кнігі). Адметнае месца сярод помнікаў гэтага часу займае надпіс на крыжы Еўфрасінні Полацкай (1161 г), творы Кірылы Ту­раў­скага (казанні, павучанні, словы, малітвы), Клімента Смаляціча («Пасланне да Фамы прасвітара»), Аўрамія Смаленскага.

З ХІІІ ст. захавалася дастаткова многа помнікаў царкоўна-богаслужэбнай і рэлігійнай літаратуры, як перапісаных з больш ранніх твораў, так і арыгінальных. Сярод свецкіх помнікаў таго часу вылучаюцца гандлёвыя дагаворы і граматы, складзеныя ў Смаленску, Полацку, Віцебску – Дагаворная грамата смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча з Рыгаю і Гоцкім берагам ад 1229 г., Грамата князя Гердэня 1264 г., Грамата полацкага князя Ізяслава 1265 г., Грамата смаленскага князя Фёдара Расціслававіча 1281 г. і інш. Гэтыя дакументы каштоўныя тым, што ў найбольшай ступені адлюстравалі асаблівасці жывой гаворкі той пары.

Насычанасць пісьмовых помнікаў ХІІІ ст. мясцовымі рысамі (для смаленска-полацкіх помнікаў былі ўласцівы змешванне ціч,h іе, зменав//ўу закрытых складах) сведчыць аб тым, што стара­жытнаруская літаратурная мова перастае існаваць як агульная для ўсіх усходніх славян.

    • Заданні

1. Расказаць пра ўзнікненне пісьменнасці ва ўсходніх славян.

2. Ахарактарызаваць паўднёваславянскі, грэчаскі і заходні ўплывы на старажытнарускую пісьменнасць.

  • Літаратура

Успенский Б.А. История русского литературного языка (ХІ–ХVІІ вв.). М., 2002.

3. Растлумачыць значэнне тэрмінаў манускрыпт, паўустаў, пратограф, рэдакцыя, спіс, устаў.

4. Ахарактарызаваць погляд на прыроду старажытнарускай пісьмовай мовы А.А. Шахматава, І.І. Сразнеўскага, С.П. Абнор­скага, А.М. Селішчава, Л.П. Якубінскага, В.У. Вінаградава, М.А. Мяшчэрскага, Н.І. Талстога, М.С. Трубяцкога, Ф.П. Філі­на, Г.А. Хабургаева, Б.А. Успенскага (на выбар).

  • Літаратура

  1. Виноградов В.В. Избранные труды. История русского литературного языка. М., 1978.

  2. Горшков А.И. Теория и история русского литературного языка. М., 1984.

  3. Ларин Б.А. Лекции по истории русского литературного языка (X – середина XVIII в.). М., 1975.

  4. Мещерский Н.А. История русского литературного языка. Л., 1991.

  5. Ремнева М.Л. Пути развития русского литературного языка XI–XVII вв. М., 2003.

  6. Соболевский А.И. История русского литературного языка. Л., 1980.

  7. Толстой Н.И. История и структура славянских литературных языков. М., 1988.

  8. Филин Ф.П. Истоки и судьбы русского литературного языка. Мінск, 1981.

  9. Хабургаев Г.А. История русского языка в древнейший период. М., 1985.