Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
азарка прав 05_03_09.doc
Скачиваний:
78
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
1.72 Mб
Скачать

Іі. Стараславянская мова Паходжанне стараславянскай мовы

Стараславянская мова – гэта самая ранняя літаратурная мова ста­ражытных славян. Народна-дыялектнай асновай стараславян­скай мовы з’явіліся македонскія гаворкі старабалгарскай мовы ІХ ст.

Курс стараславянскай мовы – своеасаблівыя ўводзіны ў вывучэнне сучасных славянскіх моў. Ён забяспечвае навуковае пазнанне мовы, дазваляе зразумець заканамернасці развіцця славянскіх моў, асаблівасці іх сучаснага стану.

Гісторыя стараславянскай мовы налічвае два стагоддзі. Вучоныя вылучаюць тры асноўныя перыяды яе развіцця:

1. Кірыла-мяфодзьеўскі перыяд (60–80-я гг. ІХ ст.) – станаў­ленне і першапачатковае распаўсюджанне стараславянскай мовы.

2. Сімяонаўскі перыяд (Першае Балгарскае царства, канец Х – пачатак ХІ ст.).

3. Перыяд царкоўнаславянскай мовы (другая чвэрць Х–ХІ ст.).

    • Заданні

1. Ахарактарызаваць кожны з перыядаў развіцця старасла­вянскай мовы: растлумачыць назву перыяду, указаць асноўныя падзеі, якія адбыліся ў гэты час, назваць помнікі [1; 14].

2. Растлумачыць сутнасць тэрмінаў праславянская мова,стараславянская мова,царкоўнаславянская мова,старабеларуская мова.

3. Расказаць пра заслугі асветнікаў Кірылы і Мяфодзія ў гісторыі славянскага пісьменства.

4. Вызначыць, які тэрмін найбольш правільна выражае сутнасць паняцця: старажытнабалгарская мова, старажытна­царкоўнаславянская мова, стараславянская мова. Указаць вартасці і недахопы кожнага з іх.

Славянскія азбукі

Стараславянскія помнікі напісаны дзвюма азбукамі – глаголіцайікірыліцай.

Кірыліца паводле свайго паходжання звязана з грэчаскім устаўным, або ўнцыяльным, пісьмом. З 43 літар кірыліцы 24 запазычаны з грэчаскай мовы, 19 створана для перадачы славянскіх гукаў (б, ж, ш, m, ъ, ыі інш.).

Паходжанне глаголіцы звязваюць з некалькімі алфавітамі: большасць літар азбукі ўтворана на аснове грэчаскага мінускула з некаторымі элементамі скорапісу, частка літар – на аснове старажытнаяўрэйскага (самаранскага) і копцкага (коптаўскага) пісьма. Шэраг глагалічных літар мае прыкметы свядомай індыві­дуальнай творчасці. Асноўнай стылёвай асаблівасцю глаголіцы з’яўляецца петлепадобны характар абрысаў яе літар.

Большасць вучоных мяркуе, што Кірыла склаў менавіта глагалічную азбуку, а пазней вучні Кірылы і Мяфодзія стварылі другую славянскую азбуку – кірыліцу.

Пра большую даўнасць глаголіцы сведчыць шэраг фактаў. Самыя старажытныя помнікі напісаны пераважна глаголіцай; мова глагалічных помнікаў больш архаічная ў параўнанні з мовай помнікаў, напісаных кірыліцай. Парадак літар глаголіцы адпавядае парадку лічбаў, у кірыліцы гэта паслядоўнасць парушана. Глаголіца менш дасканалая паводле складу літар. У кірыліцы ўжываюцца запазычаныя з грэчаскага алфавіта k (ксі) іj (псі), што абазначаюць гукавыя спалучэнні, якія маглі з’явіцца ў славян толькі з канца ІХ – пачатку Х ст. Тэрыторыя пашырэння глаголіцы (Македонія, Маравія, Панонія) супадае з землямі, дзе праходзіла дзейнасць Кірылы і Мяфодзія.

Літары глаголіцы і кірыліцы

Кіры­ліца

Глаго­ліца

Назва літары

Гукавое значэнне

Кіры­ліца

Глаго­ліца

Назва літары

Гукавое значэнне

А

азъ(аз)

[а]

Ф

фрьть(ферт)

[ф]

Б

боукы

(букі)

[б]

Х

хhръ

(хер)

[х]

В

вhди

(ведзі)

[в]

W

отъ (амега)

[о]

Г

глаголи

(глаголь)

[г]

Ц

ци

(цы)

[ц’]

Д

добро

(дабро)

[д]

Ч

чрьвь

(чэрв)

[ч’]

Е

~стъ

(есць)

[е]

Ш

ша

(ша)

[ш’]

Ж

живhте

(жывеце)

[ж’]

m

шта

(шта)

[ш’т’]

½

¾hло (зяло)

[д’з’]

Ъ

~ръ

(ёр)

[ъ]

Z

земл"

(зямля)

[з]

ЪІ, ЪИ

~ры

(еры)

[ы]

И

ижеи

(іжэ)

[и]

Ь

~рь

(ер)

[ь]

І

иже

(і)

[и]

h

"ть

(яць)

[æ]

Ћ

г'’ервь

[г’]

Ю

– (ю)

[‘у],[]

К

како

(кака)

[к]

"

– (я)

[‘а],[]

Л

люди~

(людзі)

[л]

~

– (е)

[‘е],[]

М

мыслите

(мыслеце)

[м]

¤

юсъ малыи

(юс малы)

[ę]

Н

нашь

(наш)

[н]

±

(ётаваны юс малы)

[‘ę],[]

О

онъ

(он)

[о]

@

юсъ большии

(юс вялікі)

[Q]

П

покои

(пакой)

[п]

\

(ётаваны юс вялікі)

[‘Q],[j Q]

Р

рьци

(рцы)

[р]

K

кси

(ксі)

[кс]

С

слово

(слова)

[c]

£

пси

(псі)

[пс]

Т

тврьдо

(тверда)

[т]

F

fита

(фіта)

[ф]

ОУ, U

оукъ

(ук)

[у]

V, У

ижица

(іжыца)

[и], [в]