Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИБ шпоры .docx
Скачиваний:
102
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
153.56 Кб
Скачать

35. Падзеі рэвалюцыі 1905-1907 гг. На тэр-рыі Беларусі.

Асноўнымі прычынамі рэвалюцыі былі: 1. незадаволенасць царызмам(манархічнай формай кіравання); 2. крызіс у аграрных адносінах; 3. імкненне прыгнечаных народаў да пашырэння сваіх правоў. Разлік царскага ўрада на тое, што вайна Расіі з Японіяй 1904 г. можа быць пераможнай і супакоіць грамадства, даў адваротны вынік. Жорсткае паражэнне расійскага войска толь абвастрыла эканамічны крызіс і прыспешыла рэвалюцыю. Растрэл шэсця пецярбургскіх рабочых з сем`ямі да цара 9 студзеня 1905 г. ускалыхнуў імперыю. Хваля стачак і мітынгаў пратэсту ахапіла ўсю краіну, у тым ліку і беларускія гарады. Так пачалася расійская рэвалюцыя, якая ў Беларусі ў сваім развіцці прайшла некалькі этапаў. 1-ы, пачатковы, этап працягваўся са студзеня па верасень 1905 г. У выніку веснавых забастовак рабочыя Беларусі дамагаліся павышэння заробкаў і скарачэння рабочага дня да 9-10 гадзін. Актыўна ўдзельнічалі яны і ў паліт. выступленнях салідарнасці з працоўнымі Расіі(мітынгаг, дэманстрацыях).Хваляванні перакінуліся і ў вёску. Сяляне ахвотна збіраліся на паліт. сходы і мітынгі. З пачаткам рэвалюцыі актывізавалася дзейнасць паліт. партый. Дзеячы БСГ разгортвалі працу найперш у вёсцы. Яны даводзілі вяскоўцам аб неабходнасці звяржэння царызму сумеснымі намаганнямі з сялянствам Расіі і заклікалі па прыкладу замежных краін дамагацца дэмакрат. свабод. 2-гі этап, ці ўздым рэвалюцыі, прыпадаў на кастрычнік-снежань 1905 г. У кастрычніку краіну ахапіла Усерасійская палітычная стачка. У Беларусі першымі ў барацьбу ўключыліся чыгуначнікі. Іх падтрымалі фабрычныя і рамесныя рабочыя. Снежаньскае ўзброенае паўстанне ў Маскве стала кульмінацыяй падзей рэвалюцыйнага 1905 г. і суправаджалася Усерасійскай чыгуначнай стачкай. У Беларусі блізкім да паўстання было становішча ў Баранавічах, Гомелі, Мінску. У жніўні 1905 г. быў створаны эсэраўскі Усерасійскі сялянскі саюз. 3-ці этап, ці адступленне рэвалюцыі, працягвалася са студзеня 1906 г. да чэрвеня 1907 г. Яго адметнасцю сталі 2 тэндэнцыі: затуханне рэвалюцыйных выступленняў і нарастанне парламенцкіх метадаў барацьбы за дэмакратызацыю Расіі. Што тычыцца рэвалюцыйнай плыні, то колькасць сял. выступленняў у Беларусі 1906 г. набліжалася да ўзроўню мінулага года. Асноўнай формай барацьбы зноў з`яўляліся забастоўкі. Яны праводзіліся больш накіравана, бо кіраваліся сялянскімі групамі рэвалюцыйных партый, якія ствараліся па бел. вёсках. Рэвалюцыя дала магчымасць сябрам БСГ прыступіць да выдання першай легальнай бел. газеты “Наша доля”. Яна выходзіла ў Беларусі з 1 верасня да 18 лістапада 1906 г. На сюмым нумары была забаронена за рэвалюцыйную прапаганду. Але па даручэнню віленскіх кіраўнікоў БСГ(найперш братоў І і А. Луцкевічаў) А. Уласаў адразу ж у лістападзе пачаў выдаваць новую штотыднёвую легальную газету “Наша ніва”, якая ўжо заклікала не да рэвалюцыі, а да парламенцкай барацьбы. У выбарах ІІ Думы(1907 г.) левыя сілы, якія адмовіліся ад тактыкі байкоту, не правялі ад Беларусі ніводнага дэпутата. Сяляне дамагаліся не адмены, а карэннага пераразмеркавання прыватнага землеўладання. Перад ІІ Думай, якая адкрылася ў лютым 1907 г., паўсталі тыя ж праблемы, што і перад І Думай – знайсці выхад з аграрнага і нацыянальнага крызісу. Але ўрэшце Дума зайшла ў палітычны тупік і 3 чэрвеня, як і яе папярэдніца, была разагнана ўрадам. Спадзяванні на веснавы ўздым сялянства не спраўдзіліся. Рэвалюцыя пацярпела паражэнне. Кансерватыўныя, манархічныя сілы аказаліся мацнейшымі.