Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИБ шпоры .docx
Скачиваний:
102
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
153.56 Кб
Скачать

11. Уплыў Візантыі на славянскія народы. Культура бел. Зямель у 9-13 ст.

Прыкметы бел. культуры сфарміраваліся яшчэ на 1-ай стадыі этнагенезу Беларусі(5-9 ст.). У эпоху станаўлення ранніх феад. адносін узніклі першыя бел. гарады як апорныя цэнтры слав. каланізацыі. Пасля прыняцця хрысціянства сфарміраваліся тыповыя прыкметы ранняй сярэднявечнай культуры – нераздзельнасць быцця і культуры, рамяства і маст. творчасці, міфалагічнага, мастацкага і навуковага пазнання. Дамінантам мастацкай культуры ў гэты пер-яд з`яўл. архітэктура. На яе аснове сінтэзаваліся ўжытковае і выяўленчае мастацтва: музыка, элементы літ-ры, тэатра і красамоўства. У пер-яд хрысціянізацыі сцвярджаліся новыя хрысціянскія каштоўнасці. Маст. творчасць характарызавалася спалучэннем паганства і візантыйскай культуры. У 12 ст. на Беларусі склаліся 2 школы дойлідства: полацкая і гродненская. Полацкая была вынікам сінтэзу візантыйскіх каланічных узораў і мясцовых традыцый дойлідства. Архітэктура гродненскай школы складвалася пад уплывам Візантыі і зах.-еўрап. раманскай архітэктуры(каложская царква, Ніжняя царква і інш.). Мастацтва беларусаў 9-13 ст. было прадстаўлена фрэскамі, мазаікамі, іконамі і кніжнай графікай. Пасля прыняцця хрысціянства развівалася пісьменнасць. Адбывалася станаўленне маст. літ-ры, рукапіснай кніжнай культуры. Асноўнай крыніцай літ. мастацкіх сюжэтаў была Біблія. У 4-13 ст. з`явіліся рэгіянальныя пераклады біблейскіх кніг. У тым ліку пераклад на царкоўна-слав. мову асветнікамі Кірылам Тураўскім і Міфодзіем(9 ст.). Пра сталую біблейскую традыцыю сведчаць тураўскае “Евангелле”(11 ст.) і 1-е і 2-е полацкае “Евангелле”(12-13 ст.). Пераходныя жанры ад царкоўнай літ-ры – гэта жыціе святых, патрыстыка. Вяршыняй маст. сярэднявечнай літ-ры з`яўляецца “Слова пра паход Ігаравы”(80-я гг.12 ст.). У ім змешчаны звесткі пра полацкіх князёў і інш. Першы гіст. твор бел. літ-ры – гэта “Жыціё Ефрасіні Полацкай”. У 12 ст. Е. Полацкая стварыла кніжна-асветніцкі цэнтр ў Полацку. З яе імем звязана творчасць Лазара Богшы, які ў 1161 г. для Ефрасіні зрабіў напрастольны крыж. Адкрыццём усходнеслав. хрысціянск. культуры былі летапісы. Самы ранні – “Полацкі летапіс”(11-13 ст.). Сярод іншых летапісаў можна адзначыць “Аповесць мінулых гадоў”, “Іпацьеўскі летапіс” і інш. Пра высокі ўзровень адукацыі сведчаць імёны царк. дзеячаў:К.Смаляціча, А.Смаленскага і К.Тураўскага.

12. Феадальная раздробленасць у Зах. Еўропе і Беларусі. Барацьба бел. зямель з іншаземнымі захопнікамі ў канцы 12-пачатку 13 ст.

Пасля смерці Усяслава ў ХІІ ст. у гісторыі старажытнай Русі пачаўся перыяд феадальнай раздробленасці. Феадальная раздробленасць і бясконцая варожасць князёў аслаблялі Полацкую зямлю. На пэўны час Менск стаў значным адміністрацыйна-палітычным, вайсковым і культурным цэнтрам Беларусі(дынастыя Глебавічаў). У 12 ст. узмацняецца актыўнасць народных мас і знаці. Прычыны: слабыя эканам. і камунікац. стасункі паміж рознымі рэгіёнамі, рост мясцовых эканомік і жаданне ўдзельных князёў адасобіцца ад цэнтральнай улады. Першае распалася Полацкае княства. У другой палове ХІІ ст. распалася Тураўскае княства. У выніку на пачатку ХІІІ ст. на беларускіх землях існавала больш за 20 незалежных дзяржаўных утварэнняў. Феадальная раздробленасць мела станоўчыя і адмоўныя бакі. Яна давала больш шырокія магчымасці для развіцця розных зямель. Улада мясцовага князя была больш аператыўнай. Ён быў вымушаны абапірацца на мясцовых баяр, раздаючы ім землі і прывілегіі, што, несумненна, спрыяла развіццю феадальных адносін. Але з разбурэннем цэнтралізаванай дзяржавы парушаліся сувязі між рэгіёнамі. Паміж удзельнымі князямі ўсё часцей успыхвалі ваенныя канфлікты. Вядома, што такое становішча значна аслабіла палітычную моц беларускіх княcтваў, і яны сталі ахвярай іншаземных захопнікаў. З канца ХІІ ст. нямецкія крыжакі пачалі планамерны захоп Прыбалтыйскіх зямель, частка якіх знаходзілася ў залежнасці ад Полацкага княcтва. Крыжакі ўрываліся на беларускія землі, сеячы смерць і спусташэнне. У 1203 і 1206 гг. полацкі князь Уладзімір рабіў паходы на крыжакоў, але яны былі няўдалыя. У выніку Полацк быў вымушаны ў 1210 г. падпісаць першы мірны дагавор з Рыгай. Праз шэсць гадоў Уладзімір здолеў стварыць моцную кааліцыю супраць рыцараў-мечнікаў. Але падчас падрыхтоўкі да паходу князь нечакана памёр. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што ён быў атручаны крыжакамі. У 1236 г. пад Шаўлямі нямецкія крыжакі пацярпелі моцнае паражэнне ад літоўскіх плямён. У 1237 г. яны былі разбіты пад Драгічынам валынскім князем Данілам. У другой палове 30-х гг. ХІІ ст. многія землі Усходняй Еўропы сталі ахвярай мангола-татарскага нашэсця. У 1238 г. мангола-татары разрабавалі і спустошылі Смаленскае княства. У 1239 г. іх атрады спустошылі значную частку паўднёва-ўсходняй Беларусі. У 1240 г. флангавыя атрады на чале з ханамі Гуюнкам і Кайданам уварваліся ў паўднёвую Беларусь, захапілі і разрабавалі Мазыр, Тураў, Пінск, Бярэсце. Аднак спроба Кайдана прасунуцца далей на поўнач скончылася яго паражэннем у бітве каля мястэчка Крутагор’е (зараз Дзяржынск). Пасля вяртання з Заходняй Еўропы ў 1242 г. правадыр мангола-татар Батухан (Батый) заснаваў у Паволжы дзяржаву Залатая Арда, якой выплачвалі даніну ўсходнія і паўднёвыя рускія землі. У 1275-1338 гг. залатаардынскія ханы рабілі паходы і на беларускія землі, але падпарадкаваць іх сабе не здолелі.