- •1. Предмет, ф-цыи и задачи исторической науки.
- •2. Формационная(стадыяльная) и цивилизационная теории исторического развития. Периодизация истории Беларуси.
- •3.Фарміраванне эйкумены ў палеаліце і мезаліце. Старажытныя цывілізацыі.
- •4. Доиндоевропейский период в истории Беларуси.
- •5. Расселение индоевропейцев. Бронзовый век на тэр-рыи Беларуси.
- •6. Хрысціянска-варварскія каралеўствы у Заходняй Еўропе. Утварэнне Кіеускай Русі.
- •7. Беларуския земли у складзе Старажытнарускай дзяржавы. Полацкае и Тураускае княствы у XI ст.
- •8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бел. Зямель Русі ў 6-13 ст. Фарміраванне феадалізму.
- •10.Паходжанне и распаусюджанне хрысциянства. Хрысциянизацыя беларуских зямель.
- •9. Першыя дзяржавы-княствы на тэррыторыи Беларуси у IX-XI ст.
- •11. Уплыў Візантыі на славянскія народы. Культура бел. Зямель у 9-13 ст.
- •13. Прычыны утварэня и пачатак вкл.
- •14. Дзяржаўны лад, сістэма судаводства і заканадаўства вкл.
- •15,17. Вкл у канцы 14-першай палове16 ст.
- •18. Рэнесанс у Еўропе і яго ўплыў на культуру беларускіх зямель у канцы 14-16 ст.
- •16. Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл ў 14-16 ст.
- •19. Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Заходняй Еўропе і Беларусі. Берасцейская царкоўная унія.
- •20. Фарміраванне бел. Народнасці.
- •21. Пачатак Новага часу ў сусветнай гісторыі. Утварэнне Рэчы Паспалітай.
- •24. Культура беларуских зямель у XVII – XVIII ст. Распаус. Асветництва.
- •25. Сац-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у 17-18 ст.
- •26. Пачатак мадэрнізацыі ў краінах Заходняй Еўропы. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове 19 ст.
- •30.Грамадска-палитычны рух на Беларуси у першай палове XIX ст.
- •27. Палітыка расійскага ўрада на Беларусі ў канцы 18-пачатку 19 ст. Беларусь у вайне 1812 г.
- •28. Буржуазныя рэформы 60-80-х гг. 19 ст. І асаблівасці іх правядзення на Беларусі.
- •37. Становишча Беларуи у перыяд Першай сусветнай вайны (1914-1918).
- •34. Грамадска-палітычны рух на тэрыторыі Беларусі ў канцы 19-пачатку 20 ст.
- •33. Паўстанне 1863 г. У Беларусі.
- •46. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939).
- •32. Культура Беларусі ў другой палове 19-пачатку 20 ст. Пачатак фарміравання бел. Нацыі.
- •35. Падзеі рэвалюцыі 1905-1907 гг. На тэр-рыі Беларусі.
- •36. Беларусь у 1906-1913 гг.
- •38. Падзеи Лютаускай рэвалюцыи 1917 года на Беларуси. Абвастрэнне палитычнай ситуацыи у красавику – верасни 1917.
- •39. Кастрычнiцкая рэвалюцыя на Беларусi. Устануленне Савецкай улады.
- •40. Беларусь ва умовах германскай акупацыи. Абвяшчэнне бнр.
- •43. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё бсср у 1920-я гг. Удзел бсср у стварэнні ссср.
- •41. Утварэнне бсср и ЛитБелСср. Савецка-польская вайна и яе выники.
- •42. Асноуныя тэндэнцыи развицця свету у мижваенны час. Нэп у Беларуси.
- •44. Индустрыялизацыя и масавая калектывизацыя с/г у бсср.
- •45. Усталяванне камандна-администрацийнай систэмы у бсср. Палитычныя рэпрэсии на Беларуси.
- •47. Культурнае жыццё бсср у 1930-я гады.
- •48. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •51. Грамадска-палитычнае жыццё бсср у сяр.50 – 80 XX
- •49. Беларусь у сярэдзине 40-х – сяр 50-х гг.
- •50. Сац.- эканам. Развиццё бсср у сяр. 50 – сяр. 80 гг.
- •52. Культурнае жыццё бсср у сяр 50 – 80 гг.
- •53. Выхад бсср на мижнародную арэну. Знешнепалитычнае становишча рэспублики у час халоднай вайны.
- •54. Беларусь у перыяд «перабудовы» (1985 – 1991). Дэмакратычныя перамены ва Усходняй Еуропе.
- •55. Набыццё дзяржаунай незалежнасци. Грамадска-палитычнае жыццё рб ва умовах суверэнитэту.
- •56. Сацыяльна-эканамичнае жыццё рб.
- •58. Культурнае жыццё Беларусі ў канцы 20-пачатку 21 ст.
48. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Беларусь напярэдадні вайны з`яўлялася савецкай рэспублікай з агульнай плошчай 225, 7 тыс. км квадр. з нас-вам 10,5 млн чалавек, у складзе якой было 10 абласцей: Брэсцкая, Баранавіцкая, Пінская, Беластоцкая, Вілейская, Мінская, Віцебская, Палеская, Магілёўская і Гомельская.
22 чэрвеня 1941 г. германскія войскі атакавалі дзярж. граніцу СССР на працягу ад Чорнага да Баранцавага мораў. Пачалася Вялікая Айчынная вайна, якая з`явілася 2-гім этапам Другой сусветнай вайны. У ліку першых савецкіх рэспублік БССР атрымала моцны ўдар ворага. У выніку ў першыя тыдні вайны на тэр-рыі Беларусі разыгралася трагедыя савецкіх войскаў. У чэрвені 1941 г. на грані катастрофы апынулася Заходняя асобая ваенная акруга, перайменаваная пазней у Заходні фронт. Насмерць стаялі на сваіх рубяжах байцы пагранічных застаў А. Кіжаватава, В. Усава і інш. З 3 па 26 ліпеня савецкія войскі гераічна абаранялі Магілёў. Але ўжо ў канцы жніўня гітлераўцамі была акупіравана ўся тэр-рыя Беларусі. На акупіраванай тэр-рыі Беларусі гітлераўцы ўстанавілі акупацыйны рэжым – сістэму паліт., ідэалагічных, эканам. і ваен. мер, накіраваных на ліквідацыю існуючага грамадскага і дзярж. ладу, рабаванне нацыян. багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне нас-ва. На захопленых землях фашысты ўводзілі так званы “новы парадак” – рэжым беззаконня, гвалту, грабяжу і крывавага тэрору. Галоўныя прынцыпы каланізацыі і германізацыі Усходняй Еўропы былі прадстаўлены ў выглядзе агульнай праграмы, якая атрымала назву – план “Ост”. Згодна яму на бел. землях меркавалася пакінуць не больш за 25 % беларусаў, ды і то з мэтай анямечвання. У адносінах да грамадзянскага нас-ва акупацыйнымі ўладамі праводзілася палітыка генацыду – масавага планамернага знішчэння мірных жыхароў. У межах рэспублікі было створана 260 лагераў смерці. Пры стварэнні органаў акупацыйнай улады немцамі таксама выкарыстоўваліся і беларускія нацыянальныя дзеячы – калабрацыяністы, якія актыўна супрацоўнічалі з гітлераўцамі. Найбольш адчувальным для вермахта і паліцэйскіх сіл стаў партызанскі рух. Адначасова на захопленай ворагам тэр-рыі ствараліся падпольныя арганізацыі і групы. Значны ўплыў на развіццё народнага руху супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў аказала перамога Чырвонай Арміі ў бітве пад Масквой. Контрнаступленне савецкіх войскаў, якое пачалося 5-6 снежня 1941 г., перайшло ў агульнае наступленне па ўсім фронце і працягвалася да красавіка 1942 г. Значны ўплыў на далейшае развіццё партыз. руху аказалі перамога Чырвонай Арміі пад Сталінградам(лістапад-люты 1943 г.), якая палажыла пачатак карэннаму пералому ў ходзе ВАВ. Да восені 1943 г. часці Чырвонай Арміі шчыльна наблізіліся да бел. зямель. Восенню-зімою 1944 г. праходзіў першы этап вызвалення Беларусі. У пасатку кастрычніка 1943 г. пачалося савецкае наступленне на Віцебскім напрамку. 10 лістапада савецкія давізіі пачалі наступленне на поўдзень ад Гомеля і змаглі прарваць абарону ворага, перарэзаць чыгунку Гомель-Калінкавічы. У выніку 18 лістапада 1943 г. была вызвалена Рэчыца, 26 лістапада – Гомель, куды адразу ж пераехалі ЦК КП(б)Б, урад Беларусі і БШПР. 14 студзеня 1944 г. быў вызвалены Мазыр. У выніку восеньска-зімовай кампаніі 1943-1944 гг. войскі Беларускага фронту прасунуліся больш як на 200 км у глыб варожай абароны, вызвалілі 36 раёнаў Магілёўскай, Віцебскай, Гомельскай і Палескай абласцей. У 1944 г. пачаўся завяршальны этап ВАВ, які характарызаваўся поўным выгнаннем акупантаў з савецкай зямлі і пачаткам вызвалення народаў Еўропы ад фашызму. Ён стаў годам канчатковага вызвалення бел. зямель. У красавіку-маі 1944 г. Генеральны штаб Чырвонай Арміі дэталёва распрацаваў Беларускую наступальную аперацыю па вызваленню рэспублікі, якая атрымала назву “Баграціён” і працягвалася з 23 чэрвеня па 29 жніўня 1944 г. У ходзе прадаўжэння наступлення савецкія войскі 4 ліпеня вызвалілі Полацк, 5 Ліпеня – Маладзечна, 8 ліпеня – Баранавічы, 9 ліпеня – Навагрудак, 10 ліпеня – Слонім, 14 ліпеня – Пінск і Ваўкавыск, 16 ліпеня – Гродна. Вызваленнем Брэста 28 ліпеня 1944 г. закончылася выгнаннем нямецка-фашысцкіх акупантаў з тэр-рыі Беларусі. 16 красавіка 1945 г. Чырвоная Армія пачала Берлінскую аперацыю, акружыла і завяршыла разгром ворага. 8 мая 1945 г. Германія падпісала акт ад безумоўнай капітуляцыі. 9 мая 1945 г. быў аб`яўлены Днём Перамогі.