- •1. Предмет, ф-цыи и задачи исторической науки.
- •2. Формационная(стадыяльная) и цивилизационная теории исторического развития. Периодизация истории Беларуси.
- •3.Фарміраванне эйкумены ў палеаліце і мезаліце. Старажытныя цывілізацыі.
- •4. Доиндоевропейский период в истории Беларуси.
- •5. Расселение индоевропейцев. Бронзовый век на тэр-рыи Беларуси.
- •6. Хрысціянска-варварскія каралеўствы у Заходняй Еўропе. Утварэнне Кіеускай Русі.
- •7. Беларуския земли у складзе Старажытнарускай дзяржавы. Полацкае и Тураускае княствы у XI ст.
- •8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бел. Зямель Русі ў 6-13 ст. Фарміраванне феадалізму.
- •10.Паходжанне и распаусюджанне хрысциянства. Хрысциянизацыя беларуских зямель.
- •9. Першыя дзяржавы-княствы на тэррыторыи Беларуси у IX-XI ст.
- •11. Уплыў Візантыі на славянскія народы. Культура бел. Зямель у 9-13 ст.
- •13. Прычыны утварэня и пачатак вкл.
- •14. Дзяржаўны лад, сістэма судаводства і заканадаўства вкл.
- •15,17. Вкл у канцы 14-першай палове16 ст.
- •18. Рэнесанс у Еўропе і яго ўплыў на культуру беларускіх зямель у канцы 14-16 ст.
- •16. Сацыяльна-эканамічнае развіццё вкл ў 14-16 ст.
- •19. Рэфармацыя і Контррэфармацыя ў Заходняй Еўропе і Беларусі. Берасцейская царкоўная унія.
- •20. Фарміраванне бел. Народнасці.
- •21. Пачатак Новага часу ў сусветнай гісторыі. Утварэнне Рэчы Паспалітай.
- •24. Культура беларуских зямель у XVII – XVIII ст. Распаус. Асветництва.
- •25. Сац-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у 17-18 ст.
- •26. Пачатак мадэрнізацыі ў краінах Заходняй Еўропы. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове 19 ст.
- •30.Грамадска-палитычны рух на Беларуси у першай палове XIX ст.
- •27. Палітыка расійскага ўрада на Беларусі ў канцы 18-пачатку 19 ст. Беларусь у вайне 1812 г.
- •28. Буржуазныя рэформы 60-80-х гг. 19 ст. І асаблівасці іх правядзення на Беларусі.
- •37. Становишча Беларуи у перыяд Першай сусветнай вайны (1914-1918).
- •34. Грамадска-палітычны рух на тэрыторыі Беларусі ў канцы 19-пачатку 20 ст.
- •33. Паўстанне 1863 г. У Беларусі.
- •46. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939).
- •32. Культура Беларусі ў другой палове 19-пачатку 20 ст. Пачатак фарміравання бел. Нацыі.
- •35. Падзеі рэвалюцыі 1905-1907 гг. На тэр-рыі Беларусі.
- •36. Беларусь у 1906-1913 гг.
- •38. Падзеи Лютаускай рэвалюцыи 1917 года на Беларуси. Абвастрэнне палитычнай ситуацыи у красавику – верасни 1917.
- •39. Кастрычнiцкая рэвалюцыя на Беларусi. Устануленне Савецкай улады.
- •40. Беларусь ва умовах германскай акупацыи. Абвяшчэнне бнр.
- •43. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё бсср у 1920-я гг. Удзел бсср у стварэнні ссср.
- •41. Утварэнне бсср и ЛитБелСср. Савецка-польская вайна и яе выники.
- •42. Асноуныя тэндэнцыи развицця свету у мижваенны час. Нэп у Беларуси.
- •44. Индустрыялизацыя и масавая калектывизацыя с/г у бсср.
- •45. Усталяванне камандна-администрацийнай систэмы у бсср. Палитычныя рэпрэсии на Беларуси.
- •47. Культурнае жыццё бсср у 1930-я гады.
- •48. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны.
- •51. Грамадска-палитычнае жыццё бсср у сяр.50 – 80 XX
- •49. Беларусь у сярэдзине 40-х – сяр 50-х гг.
- •50. Сац.- эканам. Развиццё бсср у сяр. 50 – сяр. 80 гг.
- •52. Культурнае жыццё бсср у сяр 50 – 80 гг.
- •53. Выхад бсср на мижнародную арэну. Знешнепалитычнае становишча рэспублики у час халоднай вайны.
- •54. Беларусь у перыяд «перабудовы» (1985 – 1991). Дэмакратычныя перамены ва Усходняй Еуропе.
- •55. Набыццё дзяржаунай незалежнасци. Грамадска-палитычнае жыццё рб ва умовах суверэнитэту.
- •56. Сацыяльна-эканамичнае жыццё рб.
- •58. Культурнае жыццё Беларусі ў канцы 20-пачатку 21 ст.
7. Беларуския земли у складзе Старажытнарускай дзяржавы. Полацкае и Тураускае княствы у XI ст.
Да сярэдзiны IX ст. на ўсей тэрыторыi, заселенай усходнiмi славянамi, пачалi фармiравацца раннефеадальныя княствы. У канцы IX ст. тут узнiкла палiтычнае ўтварэнне – Старажытнаруская дзяржава (Кiеўская Русь) з цэнтрам у Кiеве. Землi крывiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў увайшлi ў склад Старажытнарускай дзяржавы. Кiеўская Русь з`яўлялася раннефеадальнай дзяржавай, на чале якой стаяў вялiкi кiеўскi князь. У склад дзяржавы ўваходзiлi асобныя землi на чале са сваiмi князямi. Мясцовыя князi знаходзiлiся ў васальнай залежнасцi ад вялiкага кiеўскага князя. Яны павiнны былi з`яўляцца з дружынай па патрабаваннi вялiкага князя з мэтай ажыццяўлення ваенных паходаў. Падуладнае мясцовым князям насельнiцтва плацiла данiну вялiкаму князю кiеўскаму. У той жа час мясцовыя князi карысталiся амаль неабмежаванай уладай у сваiх княствах.
На тэрыторыi Беларусi склалася два раннефеадальныя княствы – Полацкае i Тураўскае, якiя ўваходзiлi ў склад Старажытнаруская дзяржавы. Геаграфiчнае становiшча Полацкага княства стварала спрыяльныя ўмовы для развiцця эканомiкi, перш за ўсе гандлю, а таксама абумовiла значэнне княства як аднаго з ваенных фарпостаў Русi. У Полацку iснавала мясцовая княжацкая дынастыя. Полацкiя князi iмкнулiся праводзiць незалежную ад Кiева палiтыку. У пачатку XII ст. Полацкае княства ўступiла ў перыяд феадальная раздробленасцi i распалася на шэраг удзельных княстваў: Полацкае, Мiнскае, Вiцебскае, Друцкае, Iзяслаўскае, Лагойскае i iнш. Другое раннефеадальнае княства на Беларусi – Тураўскае – утварылася ў канцы IX ст. Тураўскае княства належала то Полацку, то Кiеву ў якасцi часткi вялiкакняскiх уладанняў.
У другой палове XII ст. тут усталявалася самастойная княская дынастыя, аднак ужо ў канцы XII – пачатку XIII ст. на тэрыторыi тураўскага княства ўтварыўся шэраг мелкiх феадальных княстваў: Тураўскае, Пiнскае, Слуцкае, Клецкае, Дубровiцкае.
У пачатку XIII ст. пачынаецца экспансiя нямецкiх рыцараў-крыжаносцаў у Прыбалтыку. Рыцары захапiлi вусце ракi Дзвiны i такiм чынам паставiлi пад свой кантроль важны для Полацка гандлёвы шлях. Полацкае княства ўступiла ў барацьбу з крыжакамi, абапiраючыся на дапамогу лiтоўскiх плямен i Ноўгарада. У пачатку XIII ст. з усхода на рускiя землi накiравалiся татара-манголы. Беларускiя землi засталiся ў баку ад асноўнага напрамку руху татара-манголаў. Летапiсы ўпамiнаюць аб разбурэннi захопнiкамi Брэста i асобных бiтвах з татара-манголамi на Беларусi.
Две тэорыи паходжання дзяржаунасци: НАРМАНСКАЯ І АНТЫНАРМАНСКАЯ.
8. Сацыяльна-эканамічнае развіццё бел. Зямель Русі ў 6-13 ст. Фарміраванне феадалізму.
У 6-8 ст. грамадскае жыццё і гаспадарчая дзейнасць на тэр-рыі Беларусі характарызавалася нараджэннем і саіснаваннем шматукладнай эканомікі(першаб.-абшчыннага, рабаўладальніцкага і феад. ладу). У сувязі з гэтым працэсам у грам-ве выразна вылучаюцца і адпаведныя слаі нас-ва:1. вольныя абшчыннікі-сяляне; 2. рабы(нявольнікі, чэлядзь); 3. знаць(лепшыя людзі, правадыры). На Беларусі як і ўвогуле на тэр-рыі пражывання ўсх. славян праца рабоў не знайшла масавага прымянення і не стала асновай вытворчасці. Такім чынам у працэсе разлажэння першаб.-абшчын. ладу ўсх. славяне да феадалізму. Паняцце феадалізм можна вылучыць як грамадска-паліт., эканамічны лад, які існаваў у Еўропе з сяр. 1 тысячаг. н.э. да сяр. 19 ст. і характарызаваўся наступным: панаваннем аграрнай вытворчасці; спалучэннем права землеўладання з паліт. уладай і васальнымі абавязкамі; панаваннем іерархіі ваеннага саслоўя; асабістай залежнасцю сялян ад гэтага саслоўя; натуральным характарам гаспадаркі. Эканам. узаемаадносіны сялян з феадаламі рэгуляваліся феад. рэнтай, якая выступала ў 3-х асн. відах: 1. натуральная(даніна(дзякла)); 2.адпрацовачная(паншчына); 3. грашовая. Асноўныя гаспадарчыя работы вяліся сялянск. сям` ёй(верв, рала), якія станавіліся і адзінкай падатка абкладання. У гэты час з`явілася двухколле і нават трохколле, што павысіла якасць земляробства. Сярод збожжавых культур на 1-ым месцы былі жыта і пшаніца. Вырошчвалі амаль усю і зараз вядомую агародніну і садавіну, акрамя бульбы і таматаў. Гаспадарка стараж. селяніна была комплекснай. Неапошняе месца ў стараж. эканоміцы займалі і хатнія промыслы, такія як бортніцтва, харчовае і футравае паляванне, ткацтва, ганчарства і г.д. З працэсам развіцця рамяства і аддзяленнем яго ад с/г звязаны і працэс узнікнення і росту гарадоў. Большасць бел. гарадоў узнікае ў 11 ст. У галіне апрацоўваючага жалеза з`явілася не менш 16 прафесій. Вылучаецца ювелірная справа, развіваецца ганчарства і кераміка. Свае прадукты рамеснікі выраблялі не для рынка, а пад заказ. Гэта тлумачылася слабым развіццём таварна-рынкавых адносін. У аснове ўзнікнення гарадоў былі феадальныя і княжавыя замкі або пагранічныя крэпасці і сельскія пасяленні. У 12 ст. на суч. тэр-рыі Беларусі налічвалася 33 гарады. Горад складаўся з 2-х частак: умацаванага дзядзінца і рамесна-гандлёвага пасаду. Гарады адначасова з`яўляліся адміністр. і ваен. Цэнтрамі. Аддзяленне рамяства ад земляробства выклікала развіццё гандлю. Важнае значэнне меў водны шлях з варагаў у грэкі. З бел. зямель вывозілі футра, воск, лён, мёд, зброю.З Блізк. Усходу і Візантыі на Беларусь паступалі прадметы раскошы. Грашовае абарачэнне было даволі стракатым. Самай буйнай грашовай адзінкай была грыўна(арабская дырхема, рымск., ням., польскія і грэчыскія манеты). Працэс развіцця феадалізму ў гэты пер-яд суправаджаўся фарміраваннем буйн. землеўладання. Вярхоўным уласнікам зямлі з`яўлялася дзяржава ў асобе князя.