Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИБ шпоры .docx
Скачиваний:
102
Добавлен:
18.02.2016
Размер:
153.56 Кб
Скачать

58. Культурнае жыццё Беларусі ў канцы 20-пачатку 21 ст.

З мэтай стварэння спрыяльных умоў для далейшага развіцця нацыянальнай адукацыі ў 1991 г. быў прыняты Закон аб адукацыі. Ён гарантаваў стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця асобы, задавальнення адукацыйных запатрабаванняў кожнага чалавека, арыентаваў на агульначалавечыя каштоўнасці. З 1998 г. пачалася рэформа 4, 5 тыс. агульнаадукацыйных школ. Яе асноўныя рысы: дэмакратызацыя сістэмы адукацыі, стварэнне ўмоў для гарманічнага развіцця асобы, павышэнне якасці і эфектыўнасці адукацыі. У 90-я гг. пашыралася сетка ВНУ. Тэмпы розвіцця навуковага патэнцыялу знізіліся. Колькасць супрацоўнікаў, занятых у навуцы, паменшылася ў 2 разы, а фінансаванне з дзяржбюджэту – у 4 разы. Аднак і ў гэтых умовах у стр-ры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з`явіліся новыя навук. установы: Інстытут праблем вык-ня прыродных рэсурсаў і экалогіі, радыебіялогіі, сацыялогіі, малекулярнай і атамнай фізікі, прыкладной оптыкі і тэхналогіі металаў і інш. У 90-я гг. бел. культура значна папоўнілася значнымі творамі літ-ры, мастацтва. У выяўленчым мастацтве выразна пашырыліся нефармальныя тэндэнцыі. Адкрыліся недзяржаўныя галерэі “Арт-творчасць”, “Віта-нова”, “Жыльбел” і інш. Апошнім часам адраджаецца і актыўна развіваецца каля 40 відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дзейнічае больш за 50 клубаў і дамоў рамёстваў, творчых майстэрняў народных майстроў. Такім чынам, час эканамічных і сацыяльна-паліт. перамен у грамадстве быў цесна звязаны з пошукамі і здабыткамі ў галіне адукацыі, навукі і культуры краіны, нацыянальна-культурным адраджэннем.

.