Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история.doc
Скачиваний:
49
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
678.91 Кб
Скачать

31. Рэвалюцыя 1905-1907 гг у Pacеі I на Беларусі.

Пачаткам першай расейскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі з’явіліся падзеі 9 студзеня 1905г. у Пуцярбургу, калі была расстраляна 140-тысячная дэманстрацыя на чале з папом Гапонам. Загінула 1200 чалавек і было паранена каля 5 тыс.чалавек. Гэтая падзея ўвайшла ў гісторыю як “Крывавая нядзеля”. Вера ў добрага цара была развеяна.

Магутная, нябачная раней хваля выступленяў пратэсту – стачак, вулічных дэманстрацый і маніфестацый рабочых пракацілася па ўсёй Расейскай імперыі. Забастоўкі салідарнасці 11-15 студзеня 1905г. прайшлі ў Мінску, Магілёве, Гомеле, Гродне, Смаргоні – усяго прыкладна ў 30 гарадах і мястэчках Беларусі. Рабочы рух змыкаўся з сялянскім. Так, у студзені-красавіку 1905г. адбыліся сялянскія выступленні, многія з якіх мелі палітычны напрамак. Ініцыятарамі выступленняў былі партыі дэмакратычнага напрамку – РСДРП, эсэры, Бунд, ППС, БСГ.

Улетку і ўвосень 1905г. рэвалюцыйны рух набывае новы размах, вызначаецца ўзмацненнем наступальных форм барацьбы. У адказ на паўстанне на броненосцы “Пацёмкін”, пачаліся хваляванні ў арміі: выступалі вайскоўцы асобных часцей Магілёўскага, Гродзенскага і Брэст-Літоўскага гарнізонаў, Бабруйскага дысцыплінарнага батальёна. У многіх гарадах РСДРП стварала свае ваенна-рэвалюцыйныя арганізацыі.

Пад націскам рэвалюцыі цар прыняў рашэнне склікаць законадаўчую, “булыгінскую”, як яе назвалі, думу. 6 жніўня 1905г. Мікалай ІІ падпісаў маніфест аб увядзенні ў Расіі парламента – законарадчай Дзяржаўнай думы, праект якой быў распрацаваны міністрам унутраных спраў Булыгіным. Гэта была спроба аслабіць рэвалюцыйны рух і схіліць на свой бок ліберальую буржуазію. Але гэты манёўр царскіх улад праваліўся. У кастрычніку 1905 г. пачалася ўсеагульная палітычная стачка, якая вымусіла царыэм пайсці на плітычныя уступкі. 17 кастрычніка 1905г. цар падпісаў Маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных свабод, скліканні Дзяржаўнай думы з заканадаўчымі паўнамоцтвамі. Буржуазна-ліберальны лагер быў задаволены. Узнікаюць партыі кадэтаў і акцябрыстаў. Рэвалюцыйна-дэмакратычныя сілы працягвалі барацьбу.

У ходзе кастрычніцкай палітычнай стачкі ва ўсіх буйных цэнтрах рэвалюцыйнага руху Расіі ўзніклі новыя масавыя палітычныя арганізацыі – Саветы рабочых дэпутатаў. На Беларусі стачачныя камітэты і кааліцыйныя саветы ў Мінску, Віцебску, Мозыры, Баранавічах, Ваўкавыску, Лунінцы, Пінску і Гомелі выконвалі функцыі органаў ўлады.

Усё большы размах набывала стварэнне прафісійных саюзаў, як правіла, на пртыйных платформах, найчасцей – РСДРП, Бунда, эсэраў. Асаблівую актыўнасць у гэтым напрамку праяўлялі чыгуначнікі буйных станцый, якія на масавых сходах запісваліся ў мясцовыя аддзяленні Ўсерасейскага чыгуначнага саюза.

9-18 снежня 1905 г. у Маскве адбылося ўзброенае паўстанне. Яно мела некаторы водгук у Мінску, Гомелі, Баранавічах, Пінску, але ў паўстанне гэтыя падэеі не перараслі. Паўстанне ў Маскве, іншых гарадах і раёнах Расейскай імперіі былі падаўлены ўзброенымі сіламі. Рэвалюцыя пачала адступаць. Улады ўзялі палітычную сітуацію пад кантроль. У гэтых умовах «левы блок» пачаў распадацца.

3 мэтай аслаблення рэвалюцыйнага націску царскі ўрад выкарыстаў не толькі рэпрэсіўныя меры. II снежня 1905г. быў выдадзены новы закон аб выбарах Дзяржаўнай думы, які забяспечваў найперш інтарэсы памешчыкаў. Адзін голас памешчыка на выбарах адпавядаў 3,5 голаса гарадской буржуазіі, 15 галасам сялян і 45 галасам рабочых. Выбары для працоўных былі шматступеннымі. Многія катэгорыі наёмных работнікаў увогуле былі пазбаўлены права голасу.

Апошняй сумеснай акцыяй «левага блоку» стаў байкот выбараў у І Дзяржауную думу вясной 1906г. Прапанаваную бальшавікамі тактыку байкоту падтрымалі на Беларусі эсеры, БСГ, а таксама Бунд і інш. Аднак іх дзеянні былі непаслядоўнымі, з рознымі падыходамі да ацэнкі палітычнай сітуацыі ў краіне і рэгіёне. Сарваць выбары ў I Дзяржаўную думу не ўдалося. Большасць месц у Думе заваявалі кадэты. 3 36 дэпутатаў пяці заходніх губерняў 29 прайшлі ў Думу пад кадэцкім сцягам. Сярод гэтых 29 дэпутатаў былі 10 памешчыкау, 13 буржуазных інтэлігентаў і духоўных асоб (рабінаў і ксяндзоў), а таксама 6 сялян. 3 7-мі астатніх дэпутатаў (усе сяляне) 5 адносілі сябе да беспартыйных, адзін – да сацыял-дэмакратаў і адзін – да правых.

Зазначым, што станаўленне расейскага парламентарызму ішло вельмі цяжка. Нягледзячы на ўсе выбарчыя абмежаванні, склад Думы не задавальняў самадзяржаўе, і цар разагнаў дзве першыя думы. Першая дума праіснавала ўсяго 72 дні (1906г.), другая – 102 дні (1907г.).

3 чэрвеня 1907г. быў апублікаваны маніфест аб роспуску II Думы і змяненні выбарчай сістэмы (паводле Маніфеста 17 кастрычніка 1905г., ніякі новы закон не мог дзейнічаць без ухвалення яго Думай). Гэта падзея была ацэнена грамадствам як дзяржаўны пераварот і азнаменавала паражэнне рэвалюцыі. Новы выбарчы закон у поўнай меры быў арыентаваны на памешчыкаў і буйную буржуазію. Новая антыдэмакратычная выбарчая сістема садзейнічала таму, што пераважную большасць дэпутатаў ад беларускіх губерняў у III (I907-I9I2гг.) і IV (I9I2-I9I7гг.) Думах складалі прадстаўнікі ўрадавых партый. Левыя партыі не былі прадстаўлены наогул, а дэпутаты з сялян падтрымлівалі правыя партыі.

Рэвалюцыя 1905-1907гг. аказала глыбокае ўздзеянне на грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае жыццё Расейскай імперыі. Па сутнасці, з абвяшчэння Маніфеста 17 кастрычніка, скліканнем Дзяржаўнай думы, стварэннем палітычных партый і г.д. пачаўся працэс пераўтварэння самадзяржаўя ў канстытуцыйную манархію, рух да парламентарызму. Нягледзячы на паражэнне рэвалюцыі і наступленне рэакцыі, поўнага вяртання да мінулага ўжо не магло быць.