Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история.doc
Скачиваний:
49
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
678.91 Кб
Скачать

9. Дынастычная барацьба ў вкл. Крэуская унiя. Пачатак распаўсюджвання каталiцтва у вкл.

Пасля  Гедыміна  палітычную ўладу ў ВКЛ узначаліў яго  сын Альгерд. У перыяд праўлення  Альгерда (1345-1377гг.)  ВКЛ пачало  ператварацца  ў магутную дзяржаву, якая  стала  центрам  палітычнай і ваеннай сілы ў Еўропе.  Альгерд абвясціў  сваю дзяржаву  спадкаемцай Старажытнарускай дзяржавы.  На  гэтай аснове  ён  пачаў  аб'ядноўваць усе  землі,  якія  ў ІХ-ХІІІ ст.  належылі  Кіеўскай Русі.  У 60-70  гадах  ХIV ст.  Альгерд захапіў  Валынь,  Смаленск,  Чарнігаў.  Каб  замацаваць  гэтыя  тэрыторыі трэба  было  перамагчы мангола-тарар. У  1362 г.  Альгерд разграміў  100 тысячнае войска  мангола-татар у  бітве  на  рацэ Сінія  Воды.  Пасля  гэтага  ён далучыў Кіеўшчыну.  Затым  у 1368,  1370 і 1372  гадах Альгерд ваяваў  з  маскоўскім  княствам.  У  выніку  перамог тэрыторыя  княства значна  пашырылася  за  кошт  новых зямель,  якія  раней  належылі  мангола-татарам. Пасля  смерці  Альгерда  у  Вільні  пачалася  барацьба  за  ўладу  паміж яго  сынамі.  Спачатку  за  ўладу  змагаліся Кейстут  і  Ягайла.  У  1382 г.  Ягайла  з дапамогай  крыжакоў  перамог Кейстута.  Потым Ягайла  забіў Кейстута.  Але  барацьба  на  гэтым  не  спынілася.  За  ўладу  пачаў  змагацца сын Кейстута  Вітаўт. Вітаўт  атрымаў  падтрымку  крыжакоў,  Жмудзі, Полацка і  Віцебска.  Ягайла  запрасіў дапамогі  ў маскоўскага  князя Дзмітрыя.  Але Дзмітрый  запатрабаваў  за  дапамогу  тэрыторыю  Полацка  і Віцебска.  Ягайла  адмовіўся  ад такой дапамогі  і звярнуўся  за  падтрымкай да  Польшчы.    У перыяд  з 1383  па 1385гг. ішлі  сакрэтныя  перагаворы  аб умовах уніі  паміж Польшчай і ВКЛ.  У 1385 г.  унія  была  падпісана  ў Крэўскім  замку,  рэзідэнцыі  Вялікіх князеў ВКЛ.  Умовы гэтай уніі  былі  наступнымі:

1.      Польшча  і ВКЛ  атрымліваюць  адну  агульную  палітычную  ўладу  ў  асобе Вялікага  князя  і  караля  Польшчы.  Пры  гэтым  Вялікі  князь  абіраецца ў  ВКЛ,  а  затым  ён  займае  пасаду  польскага  караля.

2. Вкл і Польшча захоўваюць дзяржаўную незалежнасць і самастойнасць.

3. Ягайла жэніцца на польскай каралеве Ядвізе, прымае каталіцтва і ўводзіць каталіцтва ў Жамойці.

У  1386г.  Ягайла  пачаў  выконваць умовы Крэускай уніі.  Ён  ажаніўся на Ядвізе,  прыняў  каталіцтва і  стаў  польскім  каралем.  3 дапамогай Рыма  30  тысяч  жмудзінаў  сталі  католікамі.  У  1387г.  Ягайла  выдаў шэраг прывілеяў,  згодна  з  якімі  каталіцкія  феадалы атрымалі  выключныя правы  на  валоданне  зямлей,  яны  вызваляліся  ад шэрагу дзяржаўных павіннасцей.  На  праваслаўных феадалаў  гэты прывілей  не  распаўсюджваўся.

У  выніку ў  ВКЛ утварылася  моцная  апазіцыя,  якая  не  прымала  Крэўскую унію.  Узначаліў  апазіцыю  Вітаўт.  У пошуках саюзнікаў  Вітаўт заключыў  пагадненне  з  ханам  Залатой Арды Тахтамышам.  Па  ўмовах пагаднення  Вітаўт  абяцаў  дапамагчы Тахтамышу  ў вайне супраць  заваёўніка Азіі  Цімура  Тамерлана.  Тахтамыш  абавязаўся ў  выпадку  перамогі  аддаць Вітаўту  ўсе  рускія  княствы,  якімі  валодала  Залатая  Арда.  Аднак у 1399г.  войска  Вітаўта  было  разбіта  арміяй   Тамерлана.  Бітва  адбылася  на  рацэ Ворскле, пасля  паражэння  ў якой  Вітаўт  быў  вымушаны прызнаць умовы Крэускай уніі.

Напрыканцы ХІV ст. адбыўся падзел улады паміж Вітаўтам і Ягайлам. У 1385 г. быў заключаны палітычны саюз Польшчы і ВКЛ - Крэўская унія. Ён прадугледжваў шлюб Ягайлы з польскай каралеўнай і каранаванне яго каралём Польшчы. Узамен Ягайла абяцаў прыняць хрост паводле лацінскага абраду і ахрысціць паганцаў у ВКЛ. У 1386 г. ён ахрысціўся пад імем Уладзіслаў і быў каранаваны, паклаўшы пачатак каралеўскай дынастыі Ягайлавічаў (Ягелонаў). Пры Вітаўту і Ягайлу ў сённяшніх межах Беларусі было збудавана каля 20 касцёлаў. Вітаўт у 1386 г. дабіўся ад Апостальскай Сталіцы ўзнаўлення прывілею, дадзенага Міндоўгу, - на непасрэднае падпарадкаванне каталіцкага Касцёла ВКЛ Рыму. Надалей у ХVІ ст. адбываўся далейшы якасны і колькасны рост каталіцкага Касцёла ў Літве-Беларусі. Напрыканцы стагоддзя налічвалася ўжо каля 150 парафій. Пашыралася колькасць кляштараў.