Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история.doc
Скачиваний:
49
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
678.91 Кб
Скачать

55. Калабарацыя на тэрыторыі Беларусi у гады другой Сусветнай Вайны.

Як і ў іншых краінах Еўропы ў Беларусі немцы спрабавалі выкарыстаць калабарацыянісцкі рух. Калабарацыяністы (ад франц. слова соllаbоrаtіоn-супрацоўніцтва) - асобы, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. Да калабарацыяністаў на Беларусі можна аднесці супрацоўнікаў інстытутаў мясцовага самакіравання і паліцыі, у іх ліку Беларускай народнай самадапамогі (БНС), Беларускага корпуса самааховы (БКС), Саюза беларускай моладзі (СБМ), Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) і Беларускай краёвай абароны (БКА).

Беларуская народная самапомач была створана 13 кастрычніка 1941 паводле загаду генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ.

Кіруючы орган — Цэнтральная рада, якой падпарадкоўваліся акруговыя, раённыя і валасныя аддзелы.

БНС дзейнічала пад кантролем і кіраўніцтвам нямецкіх акупацыйных улад. Склад цэнтральнай рады зацвярджаў Кубэ, праўленні акруговых, раённых і старшыняў валасных аддзелаў прызначалі адпаведныя гібетскамісары, раённыя і валасныя нямецкія кіраўнікі.

Статут БНС абвяшчаў яе як дабрачынную народную арганізацыю, якая ставіць за мэту "памагаць пацярпелым беларусам ад ваенных дзеянняў, бальшавіцкага і польскага панавання, памагаць адбудаваць зруйнаваны чужынцамі беларускі край, пашырыць і развіць беларускую культуру". БНС займалася зборам грашовых і матэрыяльных каштоўнасцей, прадуктаў харчавання, абутку і зімовай вопраткі, аказвала матэрыяльную дапамогу пацярпелым ад вайны, займалася арганізацыяй устаноў аховы здароўя.

БНС утрымлівала многія шпіталі, праводзіла рассяленне дзяцей у прытулкі, арганізаваныя на базе савецкіх санаторыяў (да 10000 дзяцей)

З'езд кіраўнікоў БНС (ліпень 1942), у якім удзельнічалі Мужы Даверу, кіраўнікі БНС з акруг і вядучыя бурмістры і кіраўнікі беларускай паліцыі, дамагаўся ўнясення змен у статут БНС і прызнання за ёй права самакіравання. На з'ездзе Цэнтральнай рады і акруговых кіраўнікоў БНС (сакавік 1943) быў выпрацаваны мемарандум, які патрабаваў поўнай аўтаноміі Беларусі, стварэнне беларускага ўрада і войска. Падкрэслівалася, што "ўрад абвесціць аддзяленне Беларусі ад СССР і аб'явіць яму вайну, як ворагу беларускага народа". Пры садзейнічанні БНС ствараўся Беларускі корпус самааховы. Аднак нямецкая акупацыйная адміністрацыя распараджэннем ад 18.3.1943 абмежавала дзейнасць БНС толькі аховай здароўя і матэрыяльнай дапамогай насельніцтву. І. Ермачэнка быў зняты з пасады кіраўніка БНС і высланы з Беларусі.

Саюз Беларускай Моладзі (СБМ) - беларуская нацыяналістычная арганізацыя. Заснавана ў чэрвені 1943 г. Дзейнічала легальна, з дазволу нямецкіх акупантаў, на тэрыторыі генэральнага камісарыяту «Беларусь». Займалася выхаваньнем беларускай моладзі ў духу беларускага патрыятызму, любові да сваёй Бацькаўшчыны. Шэфам-правадніком Галоўнага Штабу СБМ быў Міхась Ганько. Да чэрвеня 1944 г. СБМ налічваў у сваіх шэрагах некалькі дзесяткаў тысяч маладых людзей. У 1944 годзе невялікая частка сяброў СБМ эмігравала на Захад. Частка эсбээмаўцаў, у тым ліку й М.Ганько, прыняла ўдзел у антыбальшавіцкай партызанскай і падпольнай барацьбе.

Беларуская цэнтральная рада (БЦР) — дапаможны дарадчы орган, цэнтральная інстанцыя беларускай адміністрацыі ва ўмовах нацысцкай акупацыі ў Генеральнай акрузе "Беларусь".

Беларуская цэнтральная рада была створана ў снежні 1943 з Беларускай рады даверу пры Генеральным камісарыяце Беларусі.

У БЦР увайшлі 14 чалавек Р. Астроўскі (прэзідэнт), М. Шкялёнак (1-ы віцэ-прэзідэнт), Ю. Сабалеўскі (2-і віцэ-прэзідэнт), Ф. Кушаль (вайсковыя справы), С. Кандыбовіч (фінансы), А. Калубовіч (справы культуры), П. Свірыд (юрыдычныя і рэлігійныя справы), С. Каляда (лясная гаспадарка), С. Стаськевіч (прафесійныя справы), А. Сакрат (школьныя справы), П. Орса (сельская гаспадарка), Н. Абрамава, Н. Ганько і інш., якія ўзначальвалі 13 адпаведных раздзелаў.

Фармальна гітлераўцы перадалі БЦР кіарўніцтва школьнай справай, культурай, сацыяльнай апекай, Беларусай краёвай абаронай (БКА). Аднак на месцах адпаведныя аддзелы і надалей заставаліся пад кантролем нямецкіх акруговых камісараў. У акругах арганізоўваліся намесніцтвы ці аддзелы БЦР (не былі створаныя ў Барысаўскай, Ганцавіцкай і Лідскай акругах).

Дзейнасць БЦР фактычна была спынена на Другім Усебеларускім кангрэсе (27 чэрвеня 1944).

У сувязі з наступленнем савецкіх войск большасць членаў БЦР перабраліся ў Германію, дзе працягвалі дзейнасць. Паслядоўнікі БЦР пасля вайны дзейнічалі ў ЗША, Вялікабрытаніі і інш.

Беларуская краёвая абарона, БКА — вайсковае фарміраванне, створанае ў генеральнай акрузе "Беларусь" у 1944.

БКА была ўтворана паводле загадаў в.а. генеральнага камісара Беларусі К. фон Готберга і прэзідэнта Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) Р. Астроўскага ў лютым-сакавіку 1944. Узначальвала БКА Галоўнае камандаванне на чале з маёрам Ф. Кушалем. Аснову фарміравання складала мабілізаванае мужчынскае насельніцтва 1908-24 г.н. Усяго было мабілізавана каля 25 тыс. чал., з якіх планавалася стварыць 48 батальёнаў па 450-500 чал. Да сярэдзіны красавіка 1944 было створана 38 пяхотных і 6 сапёрных батальёнаў. Афіцэры і падафіцэры БКА праходзілі падрыхтоўку на 3-тыднёвых курсах у Менску, радавыя — на месцах службы.

Галоўнай задачай БКА з'яўлялася барацьба супраць савецкіх партызан, якая праводзілася ў згодзе з паліцэйскімі ўладамі на месцах. Многія са створаных батальёнаў выкарыстоўваліся для аховы складаў, іншых гаспадарчых мэт. Пад уплывам агітацыі партызанаў і падпольшчыкаў, поспехаў Чырвонай Арміі частка вайскоўцаў БКА перайшла са зброяй да партызанаў.