Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история.doc
Скачиваний:
49
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
678.91 Кб
Скачать

40. Польска-савецкая вайна 1919-1920 . Рыжскі Mip I яго вынікі.

У перыяд адраджэння Польскай дзяржавы (1918-19) была створана Войска Польскае. Урад Польшчы выступіў супраць абвяшчэння ССРБ, а пасля і Літбел. Сілы Самаабароны Літвы і Беларусі ў 1918-19 спрабавалі супрацьстаяць усталенню савецкай улады на гэтых тэрыторыях. Да пачатку 1919 фарміраванні Самаабароны ўліліся ў рэгулярныя польскія войскі.

У першай палове лютага 1919 Польшча распачала ваенныя дзеянні супраць савецкіх рэспублік. Паўночная група польскіх войск наступала ў напрамку Вільні і Ліда — Маладзечна, паўднёвая — на Баранавічы — Мінск і Кобрын — Пінск, разгортваліся ваенныя дзеянні і на тэрыторыі Украіны. 22.4.1919 была занята Вільня. Польскія войскі паступова прасоўваліся на тэрыторыю Беларусі. У сакавіку-красавіку 1919 яны занялі Брэст, Ваўкавыск, Слонім, Скідзель, Шчучын, Пінск, Баранавічы.

У Беларусі лінія фронту праходзіла па р. Бярэзіна, на Украіне — па р. Славечна — г. Наваград-Валынскі — г. Магілёў-Падольскі. Польскі ўрад адхіліў мірныя прапановы савецкага боку, які згаджаўся на тэрытарыяльныя саступкі. У сакавіку 1920 польскія войскі правялі лакальнае наступленне, захапілі Мазыр, Калінкавічы, Оўруч, перарэзалі чыгунку паміж Заходнім і Паўдрёва-Заходнім франтамі Чырвонай Арміі; у красавіку 1920 пры падтрымцы палкоў Пятлюры захапілі Корасцень, Жытомір, Казацін, 6 мая — Кіеў.

12.5.1920 ў Савецкай Расіі абвешчана ваеннае становішча, на польскі фронт накіравана больш за 24 тыс. камуністаў. 28.4.1920 Палітбюро ЦК РКП(б) ухваліла план наступлення. Галоўны ўдар наносіў Заходні фронт праз Беларусь на Варшаву; часці Паўднёва-Заходняга фронгу пасля вызвалення Кіева павінны былі наступаць праз Роўна на Брэст. На ўмацаванне франтоў накіраваны стралковыя і кавалерыйсікя дывізі.

4.7.1920 ударная група Заходняга фронту разбіла польскія войскі каля Полацка і рушыла да Вільні і Маладзечна, 16-я армія фарсіравала Бярэзіну і 11.7.1920 заняла Мінск. Мазырская группа наступала ўздоўж чыгункі Мазыр — Брэст. 14 ліпеня войскі Заходняга фронту захапілі Вільню, 19 ліпеня фарсіравалі Нёман і Шчару і выйшлі на тэрыторыю Польшчы. На Украіне Чырвоная Армія разбіла польскія войскі пад Роўнам, 11 ліпеня заняла Сарны, Роўна, Камянец-Падольск.

Да канца ліпеня 1920 савецкія войскі падышлі да Варшавы і Львова. Пачалося наступленне на Варшаву.

Аднак у ходзе Варшаўскай аперацыі ў кнацы ліпеня — першай палове жніўня 1920 Чырвоная Армія пацярпела разгромнае паражэнне. З 17.8. польскія войскі перайшлі ў татальнае наступленне, заходзілі ў тыл злучэнням Захдняга фронту. 4-я армія, 3-і конны корпус, 2 дывізіі 15-й арміі вымушаны былі адступіць на тэрыторыю Усходняй Прусіі, дзе былі інтэрніраваны. Да 25.8. войскі Заходняга фронту адышлі на лінію Ліпск — Свіслач — на усход ад Брэста.

Гэта паражэнне Чырвонай Арміі, якое ў польскай літаратуры атрымала назву "Цуд на Вісле", было абумоўлена шэрагам прычын. Перш за ўсё, была пераацэнена гатоўнасць рабочых і сялян Польшчы падтрымаць наступленне Чырвонай Арміі. Кіраўніцтва Савецкай Расіі і Камуністычнай партыі разлічвала, што паход савецкіх войск у Польшчу будзе садзейнічаць разгортванню сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі, але гэтага не адбылося. Абмежаваныя матэрыяльныя рэсурсы савецкай краіны не далі магчымасці забяспечыць усім неабходным войскі фронту. У выніку перавага ў колькасці войск, узбраення і матэрыяльнага забеспячэння была на польскім баку. Акрамя таго, савецкае камандаванне зрабіла памылкі стратэгічнага і такгычнага характару.

Польскія войскі выкарысталі ініцыятыву і ў верасні-кастрычніку 1920 прасунуліся на ўсход, захапіўшы Мінск. Крыху пазней яны зноў адступілі. 12.10.1920 ў Рызе падпісаны дагавор аб перамір'і і ўмовах міру, а 18.3.1921 Рыжскі мірны дагавор, які вызначыў новую ўсходнюю мяжу Польшчы.

Беларускія дэлегацыі ні ад БССР, ні ад БНР не былі дапушчаны да падрыхтоўкі і падпісання дагавора. Дэлегацыя БССР прысутнічала ў Рызе з самага пачатку перагавораў, але яе паўнамоцтвы не былі прызнаныя польскім бокам. Расейскі бок таксама не быў зацікаўлены ва ўдзеле беларускіх прадстаўнікоў у працэсе выпрацоўкі пагаднення, паколькі гэта магло разбурыць дыпламатычную камбінацыю і нават сарваць заключэнне міру (ва ўмовах нежадання РСФСР рыхтавацца да зімовай кампаніі). Ад імя БССР выступала РСФСР. БНР апелявала да вядучых еўрапейскіх дзяржаў праз Савет паслоў у Парыжы, але члены Антанты падтрымлівалі Польшчу, якая была адным з асноўных элементаў пасляваеннай версальскай сістэмы.

Вялікабрытанія на працягу савецка-польскай вайны неаднаразова рабіла захады па спыненню вайны і выпрацавала прапановы па размежаванню, — «лінія Керзана» павінна была ўсталяваць усходнюю граніцу Польшчы па мяжы рассялення палякаў, з аднаго боку, і беларусаў і ўкраінцаў, з другога. Расея адмаўлялася ад англійскага пасрэдніцтва і перагавораў з Польшчай да паражэння Чырвонай Арміі пад Варшавай у жніўні 1920, якое прывяло да пералому ў вайне і, урэшце, перамогі Польшчы.

Канчатковы варыянт савецка-польскай граніцы прайшоў значна далей на ўсход ад лініі Керзана. Да Польшчы адыйшла 4,5-мільённая Заходняя Беларусь плошчай больш за 110 тыс. км2. Расея пагадзілася вярнуць Польшчы розныя культурныя каштоўнасці і выплаціць 30 млн. руб. золатам. У далейшым савецкія выплаты па дагаворы рабіліся інструментам міжнар. ціску, напр., пры спробе заключэння савецка-польскіх гандлёвых пагадненняў (1925)

Рыжскі мір не прызналі і асудзілі: кіраўніцтва БНР, Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, дзеячы Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі і Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў, прадстаўнікі нацыянальнай інтэлігенцыі БССР (у т.л. Я. Купала, Я. Колас, У. Дубоўка), Першая (1921, Прага) і Другая (1925, Берлін) Усебеларускія канферэнцыі.