Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история.doc
Скачиваний:
49
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
678.91 Кб
Скачать

50. Узмацненне супярэчнасцей памiж эўрапейскiмi дзяржавамi ў канцы 30-х гадоў. Мюнхенскае пагадненне I савецка-германскi дагавор аб ненападзе (1939 г.)

Ва ўмовах узмацнення Германіі паўстала задача арганізацыі сумесных дзеянняў розных палітычных сіл для адпору гэтай агрэсіўнай, гегеманісцкай палітыцы. Здавалася, у сярэдзіне 30-х гадоў такія перадумовы намячаліся: ідэя Савецкага Саюза аб арганізацыі сістэмы калектыўнай бяспекі знайшла падтрымку Францыі, Югаславіі, Румыніі і іншых краін. У 1934 г. СССР уступіў у Лігу Нацый і стаў пастаянным членам яе Савета. У 1935 г. былі падпісаны савецка-французскі і савецка-чэхаславацкі дагаворы.

Аднак далей падзеі пайшлі па іншаму шляху. Кіруючыя колы заходніх дзяржаў узялі курс на “прымірэнне” з агрэсарам. Галоўны сэнс гэтага курсу заключаўся ў тым, каб цаной уступак аслабіць германскі націск на Захадзе і накіраваць яго экспансію на Усход.

20 жніўня 1939 г. стала відавочна, што перагаворы паміж СССР, Англіяй і Францыяй зайшлі ў тупік. Сітуацыя станавілася крытычнай. Ні для каго не было сакрэтам, што падрыхтоўка Германіі да нападу на Польшчу ідзе поўным ходам.

Ва ўмовах узрастаючай напружанасці міжнароднага становішча, поўнай палітычнай ізаляцыі і магчымай вайны на два фронты СССР прыняў прапанову Германіі заключыць пакт аб ненападзенні. 23 жніўня 1939 г. быў падпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзенні тэрмінам на 10 гадоў. Савецка-германскі дагавор, з аднаго боку, з’явіўся вымушаным крокам, лагічным вынікам развіцця міжнародных адносін у 1938–1939 гг. Савецкі Саюз пазбегнуў вайны на два фронты, нанёс рашучы ўдар па планах стварэння адзінага антысавецкага фронту, атрымаў амаль два гады для ўмацавання сваёй абароназдольнасці. З другога ж боку, гэты дагавор нанёс урон міжнароднаму прэстыжу СССР, які ўспрымаўся раней як флагман барацьбы з фашызмам. Быў дэзарыентаваны і савецкі народ, які бачыў у фашызме лютага ворага.

Да дагавора быў прыкладзены “Сакрэтны дадатковы пратакол”, якім размяжоўваліся “сферы інтарэсаў” абодвух бакоў. Германія атрымала Францыю, Брытанію і іх афрыканскія калоніі, СССР – Фінляндыю, Эстонію, Латвію, Бесарабію і “права” пашырацца на поўдзень у бок Персідскага заліва праз Іран, Афганістан і Турцыю.

Сам факт размежавання інтарэсаў сацыялістычнай і фашысцкай дзяржаў сакрэтным пратаколам, прынятым у абход законаў СССР і ў парушэнне дагаворных абавязацельстваў перад трэцімі краінамі, адлюстроўваў грэбаванне нормамі права і маралі.

Кульмінацыяй гэтага працэсу стаў Дагавор аб дружбе і граніцы паміж СССР і Германіяй ад 28 верасня 1939 г. Быў таксама падпісаны сакрэтны дадатковы пратакол, паводле якога Літва ўключалася ў сферу інтарэсаў СССР, а Германія ўзамен атрымлівала частку Польшчы, якая па ранейшай дамоўленасці ўваходзіла ў сферу інтарэсаў СССР.

Германія лічыла, што пакт ад 23 жніўня 1939 г. развязаў ёй рукі на Усходзе, і 1 верасня яна напала на Польшчу. Англія і Францыя, звязаныя з Польшчай саюзнымі дагаворамі, 3 верасня 1939 г. аб’явілі вайну Германіі. У той жа дзень у вайну ўступілі Аўстралія, Новая Зеландыя і Індыя. Пачалася другая сусветная вайна.

Маючы велізарную эканамічную і ваенную перавагу, фашысцкія войскі імкліва рухаліся па тэрыторыі Польшчы да граніцы СССР. Урады Англіі і Францыі, аб’явіўшы вайну Германіі, не пачыналі актыўных ваенных дзеянняў на Захадзе. У выніку Германія хутка акупіравала ўсю тэрыторыю Польшчы, яе войскі падступілі да межаў Заходняй Беларусі, занялі некаторыя яе населеныя пункты, у тым ліку Брэст.