Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история.doc
Скачиваний:
49
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
678.91 Кб
Скачать

32. Сталыпiнскiя рэформы I вынiкi IX правядзення на тер. Беларусi.

Ў пачатку XX ст. капіталістычныя адносіны ўсё больш і больш укараняюцца і ў сельскай гаспадарцы. Яны пранікалі як у памешчыцкую, так і ў сялянскую гаспадарку.

Паскарэнню развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы і сацыяльнаму расслаенню вёскі садзейнічала сталыпінская аграрная рэформа. Пачатак рэформе быў пакладзены ўказам ад 9 лістапада 1906г., паводле якога кожны гаспадар, уладальнік надзельнай зямлі па абшчыннаму праву, мог у любы час патрабаваць замацавання яе ў асабістую ўласнасць. Рэформа атрымала развіццё ў шэрагу законаў буржуазнага характару, якія былі прыняты на працягу I906-I9I2гг.

Ажыццяўленне рэформы ішло па некалькіх напрамках: разбурэнне абшчыны, насаджэнне хутароў і адрубоў, перасяленне «лішніх» сялян у Сібір і на Далекі Ўсход, Паўночны Каўказ і ў Сярэднюю Азію.

На Беларусі рэформа мела шэраг асаблівасцей. У заходніх раёнах (Гродзенская, Мінская, Віленская губерні) сялянская абщчына была лікві-давана ўжо даўно. У Магілёўскай і Віцебскай губернях устарэлую абшчынную форму землеўладання трэба было разбурыць.

Важным сродкам ажыццяўлення новай аграрнай палітыкі стаў сялянскі зямельны банк, дзейнасць якога спрыяла стварэнню хутароў і адрубоў. Ён аказваў шмат паслуг памешчыкам у продажы іх зямлі. Неабходна падкрэсліць, што ажыццяўленне реформы суправаджалася інтэнсіўным насаджэннем рускага землеўладання. Адлюстраваннем такой палітыкі з'явілася арганізацыя «асабістага фонду для стварэння рускіх перасяленняў ў Паўночна-Заходнім краі», які ўтварыўся за кошт ліквідацыі казённых зямель. Рускія перасяленцы мелі пераважнае права на атрыманне гэтых зямель.

Асаблівасцю рэформы на Беларусі было і стварэнне тут земстваў. Земскія ўправы садзейнічалі развіццю мясцовай гаспадаркі, стваралі кааператыўныя таварыствы, сельскагаспадарчыя гурткі, дзейнасць якіх накіроўвалася на павышэнне культуры земляробства і жывёлагадоўлі. Земствы адыгрывалі прыкметную ролю і ў развіцці адукацыі і аховы здароўя насельніцтва.

У выніку сталыпінскай аграрнай рэформы заможная частка насельніцтва ў беларускай вёсцы да 1914г. павялічалася да 12% двароў, у той час як бедната складала не менш за 68% двароў. У сацыяльным расслаенні вёскі знаходзіў сваё ўвасабленне працэс развіцця капіталізму, які павінен быў ператварыць сялян у сельскагаспадарчых рабочых, пралетарыяў, а заможных сялян – у сельскую буржуазію.

Але галоўным гаспадаром у весцы, як і раней, заставаліся памешчыкі. Сталыпінская рэформа насіла кампрамісны характар. Яна не была выканана ў поўнай меры і не зняла аграрнае пытанне, не змагла прадухіліць абвастрэння сацыяльных супярэчнасцей у краіне.

33. Першая сусветная вайна I Беларусь.

Першая сусветная вайна пачалася I жніуня 1914 г.(па новым стылі). Галоўнай яе прычынай з'явілася абвастрэнне супярэчнасцей паміж блокамі капіталістычных дзяржаў – Траістым саюзам (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія) і Антантай (Англія, Францыя і Расея) за калоніі, рынкі збыту тавараў, крыніцы сыравіны і сферы ўплыву ў міжнародным жыцці. У вайну былі ўцягнуты 38 краін з усіх на той час 58 краін свету. Удзел Расіі ў вайне адпавядаў інтарэсам буржуазіі і дваранства.

Пазіцыі сацыяльных слаёў насельніцтва Рассіі як у люстэрку адбіваліся на дзейнасці палітычных партый. Ужо ў самым пачатку вайны правыя партыі, акцябрысты і кадэты заявілі аб сваёй поўнай падтрымцы знешняй палітыкі царскага ўрада. Большасць эсэраў і меншавікоў таксама прытрымліваліся лозунга "абароны радзімы ад прускіх варварау''.

Праграма партыі бальшавікоў, у якой вызначана палітычная лінія ў адносінах да вайны, была выкладзена ў маніфесце ЦК РСДРП "Вайна і расейская сацыял-дэмакратыя". Сутнасць яе заключалася ў наступным: калі вайну прадухіліць не ўдалося, пралетарыяту ваюючых краін неабходна дабіцца, каб ператварыць імперыялістычную вайну ў вайну грамадзянскую.

3 лета 1915г. значная частка тэрыторыі Беларусі стала арэнай ваенных дзеянняў. У сувязі з гэтым стаўка Вярхоўнага галоўна-камандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў. У кастрычніку 1915г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск – Паставы – Баранавічы – Пінск. Каля паловы тэрыторыі Беларусі апынулася пад нямецкай акупацыяй.

На захопленай германскімі войскамі тэрыторыі Беларусі быў уведзены жорсткі рэжым дэспатызму, рабаўніцтва і гвалту.

Цажкае становішча склалася і на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын вёскі былі мабілізаваны і адпраўлены на фронт. На абаронныя работы (капанне акопаў, будаўніцтва мастоў, рамонт дарог і г.д.) прымусова пасылалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Праводзіліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу. 3а гады вайны значна скараціліся пасяўныя плошчы. Цэны на прадукты харчавання і адзенне на Беларусі да 1917г. павялічыліся ў 5 – 8 разоў у параўнанні з 1913г.

У цяжкім становішчы знаходзілася прамысловаоць Беларусі. Многія фабрікі і заводы з-за адсутнасці паліва, сыравіны, попыту на прадукцыю скарачалі сваю вытворчасць, увогуле закрываліся. Колькасць цэнзавых прадпрыемстваў у гады вайны зменшылася на 65%. Разам з тым прадпрыемствы, якія выконвалі ваенныя заказы, хутка павялічвалі прыбыткі.

Ваенныя паражэнні царскай арміі ў кампаніі 1915г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916г., велізарныя людскія і матэрыяльныя страты выклікалі назадаволенасць шырокай грамадскасці . Актывізаваўся рабочы і нацыянальны рух. Успыхвалі хваляванні сярод салдат. Усяго на Беларусі  ў перыяд вайны адбыліся 62 значныя хваляванні салдат. Цэлыя вайсковыя часці і злучэнні адмаўляліся ісці ў наступленне. Армія, як галоўная апора самадзяржауя, паступова станавілася небаяздольнай.

Такім чынам, першая сусветная вайна абвастрыла ўсе супярэчнасці ў краіне, прывяла да вострага эканамічнага і палітычнага крызісу. Новая рэвалюцыя ў краіне стала непазбежнай і з пункту гледжання вырашэння нацыянальнага пытання.