Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история.doc
Скачиваний:
49
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
678.91 Кб
Скачать

62.Нарастанне крызісных з'яу у ссср.

Нягледзячы на пэўныя станоўчыя зрухі, забяспечыць дынамічнае, ўстойлівае развіццё сельскай гаспадаркі рэспублікі, як і СССР у цэлым, не ўдалося. За два дзесяцігоддзі (1965-1985 гг.) аб'ём валавай сельскагаспадарчай  прадукцыі  ўзрос толькі ў 1,6 разы, што не забяспечвала адпаведных патрэб насельніцтва ў прадуктах харчавання, а прамысловасці ў сыравіне. Адміністратыўна-камандная сістэма адлучала людзей ад сродкаў вытворчасці, не стварала ўмоў для выхавання ў сельскіх працоўнікаў высокароднай якасці – гаспадароў зямлі. Паскорыўся працэс міграцыі з вёскі ў горад. З 1970 па 1984 гг. вясковае насельніцтва ў БССР паменьшылася амаль у 1,5 раза – з 5 млн. у 1970 г. да 3,7 млн. чалавек у 1986 г.

У 1970-1985 гг. былі зроблены некаторыя захады па вырашэнні сацыяльных задач. У вытворчых галінах народнай гаспадаркі былі ўстаноўлены новыя стаўкі і аклады. Ў выніку заработная плата рабочых і служачых  у канцы 70-х гг. павысілася на 63% і склала 173 руб. у месяц (па СССР 190 руб.), аплата калгаснікаў – больш чым у 2,7 раза і склала 154 руб. (па СССР 153 руб.). Некалькі палепшана забеспячэнне насельніцтва выплатамі і льготамі за кошт грамадскіх фондаў спажывання, якія выраслі амаль у 2,5 разы. Былі ўведзены дадатковыя ільготы інвалідам Вялікай Айчыннай вайны. Устаноўлена 100% –ная аплата па цяжарнасці і родам усім працуючым жанчынам. Многа было зроблена па паляпшэнні жыллёвых умоў насельніцтва. Толькі за гады адзінаццатай пяцігодкі наваселле справілі 2024 тыс. чалавек, або кожны пяты жыхар рэспублікі.

Рост грашовых даходаў насельніцтва садзейнічаў павілічэнню яго пакупніцкай здольнасці. Рознічны тавараабарот у 1985 г. у параўнанні з 1971 г. павялічыўся больш чым у 2 разы.

Аднак экстэнсіўны характар развіцця савецкай эканомікі, нарастанне эканамічных цяжкасцей, далнейшая канцэнтрацыя сродкаў у цяжкай і ваеннай прамысловасці абмяжоўвалі магчымасць вырашэння сацыяльных праблем. Рост агульных намінальных даходаў не адлюстроўваў сапраўднага становішча спраў, бо рэальная зарплата не павышалася, а зніжалася. Зніжалася і доля фонду зарплаты ў нацыянальным даходзе. Так, у 1985 г. доля фонду зарплаты ў нацыянальным даходзе СССР, які быў створаны ў прамысловасці, склала толькі 36,5%, у той час як у ЗША – 64, а ў краінах  Заходняй Еўтопы – 60-80%.

У цэлым эканамічныя вынікі 1971-1985 гг. сталі падобныя на ступені ўніз: сярэдні прырост прадукцыі прамысловасці СССР у дзевятай пятігодцы склаў 5,1%, у дзесятай – 3,8 %, у адзінаццатай – 3,1% (у БССР адпаведна 8,3% ; 5,5% ; 5,0 %). Ішло зніжэнне тэмпаў росту нацыянальнага даходу, прадукцыйнасці працы.Ўсё гэта сведчыла аб тым, што ў эканоміцы СССР, у тым ліку і Беларусі, склаўся механізм трмажэння. Асноўнымі прычынамі яго ўзнікнення былі:

1.Манаполія дзяржаўнай уласнасці, дырэктыўныя метады кіравання, цэнтралізаванае планаванне і размеркаванне прадукцыі, жорсткая рэгламентацыя дзейнасці прадпрыемстваў, якія склаліся яшчэ ў гады даваенных пяцігодак, сталі тормазам на шляху развіцця прадукцыйных сіл.

2. Вытворчыя адносіны не толькі адсталі ад развіцця прадукцыйных сіл, але і поўнасцю сябе вычарпалі. Адбылося адчужэнне працаўніка ад сродкаў вытворчасці, працы і размеркавання вынікаў гэтай працы.

3. Негатыўны ўплыў на эканоміку сталі аказваць палітычныя адносіны. Адсутнасць плюралізму думак, бюракратызацыя палітычнага жыцця, прыват палітыкі над эканомікай, сканцэтраванне ўлады ў руках крайне вузкага і некампетэнтнага кола людзей з вышейшых партыйных і дзяржаўных чыноўнікаў, паглыбленне сацыяльнай несправядлівасці падрывалі духоўныя ідэалы грамадства.

4. Нежаданне палітычнага кіраўніцтва краіны праводзіць радыкальнае рэфармаванне формаў і метадаў гаспадарання, якія садзейнічалі высокай працоўнай актыўнасці і развіццю прадпрымальніцтва як нармальных і істотных нормаў паводзін.

Такім чынам, у 70-я –першай палове 80-х гг. існуючы гаспадарчы механізм стаў тормазам на шляху эканамічнага развіцця краіны, што абумовіла паступовае ўпаўзанне савецкай эканомікі ў глыбокі  крызіс.

63. Палітыка перабудовы ў СССР i нацыянльна-дэмакратычны рух на Беларусі.

У красавіку 1985 г. на пост Генеральнага сакратара ЦК КПСС быў абраны М.С. Гарбачоў. Ён хутка абвясціў курс рэформаў, якія атрымалі назву “перабудова”. Пачала распрацоўвацца праграма комплексных зменаў па вывадзе краіны з доўгага эканамічнага крызісу. Ставілася на мэце паскарэнне тэмпаў росту савецкай эканомікі, укараненне дасягненняў НТР і інтэнсіфікацыя вытворчасці, узвышэнне ролі творчай самастойнасці асобы. У адрозненне, напрыклад, ад Кітая, у якім рэфармавалася галоўным чынам эканамічная сфера, перабудова ў СССР была накіравана на маштабныя змены адразу ва ўсіх сферах, уключаючы дэмакратызацыю грамадства. Ініцыятарам перабудовы была КПСС, на канферэнцыях, з’ездах, пленумах ЦК распрацоўваліся мерапрыемствы па яе рэалізацыі ў жыцці. Асобнымі мерапрыемствамі перабудовы стала палітыка галоснасці, дзяржразліку, адраджэння прыватнай ініцыятывы ў рамках кааператыўнага руху. Палітыка галоснасці прадугледжвала паступовае адмаўленне ад кантролю КПСС за ідэалагічнымі працэсамі ў грамадстве. Цэнзура над публікацыямі была зменшана, дазволены сходы для абмеркавання палітычных працэсаў. Акрамя кантралюемых камуністычнай партыяй і ўрадам грамадскіх арганізацый сталі ўзнікаць самастойныя дыскусійныя клубы і нефармальныя аб’яднанні, у якіх можна было праявіць асабістую грамадскую ініцыятыву.

Першай тэмай для шырокага абмеркавання ў прэсе сталі культ асобы Сталіна і палітычныя рэпрэсіі 30 - пач. 50-х гг. Выкрыццё культу асобы Сталіна ў найвышэйшых партыйных органах сярэдзіны 50-х гг. мела адносна абмежаваны характар. Зараз жа грамадства атрымлівала ўсё больш інфармацыі пра жахі канцэнтрацыйных лагераў, пра рэпрэсіі супраць мільёнаў ні ў чым не вінаватых людзей. Важную ролю адыгрывалі літаратурныя і публіцыстычныя творы, у якіх паказваліся скалечаныя рэжымам лёсы. Узнавіліся працэсы рэабілітацыі бязвінна рэпрэсіраваных. Але яшчэ не дазвалялася рэзка крытыкаваць сучасную палітыку партыі.

Дазвол прыватнай эканамічнай ініцыятывы таксама не прынёс доўгачаканага плёну. Меркавалася, што кааператывы дапамогуць дзяржаве забяспечыць насельніцтва дэфіцытнымі відамі прадукцыі, выпуск якой дзяржава не змагла самастойна арганізаваць. Але кааператары здолелі гэта зрабіць толькі часткова. Большасць з іх займалася пасрэдніцкімі аперацыямі ці працавала ў сферах паслуг і гандлю.

У БССР працэс дэмакратызацыі грамадства ішоў значна больш марудна, чым у іншых рэспубліках. Тым не менш, тут таксама ўзнікалі апазіцыйныя арганізацыі - “Талака”, “Тутэйшыя”, “Паходня” і г. д. 24 - 25 чэрвеня 1989 г. ў Вільне адбыўся ўстаноўчы сход Беларускага Народнага Фронту “Адраджэнне” (БНФ). Калі падчас першага сходу размова ішла галоўным чынам аб падтрымцы палітыкі перабудовы і галоснасці, дык на канферэнцыі БНФ 30 чэрвеня - 1 ліпеня 1990 г. ўжо адкрыта абвяшчалася аб немагчымасці дасягнення суверэнітэту і дэмакратыі ў складзе СССР.

У сакавіку - красавіку 1990 г. у БССР адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет рэспублікі, а таксама ў мясцовыя саветы. Упершыню за многія дзесяцігоддзі яны праходзілі на альтэрнатыўнай аснове. 10 лютага 1990 г. на Усебеларускім дэмакратычным форуме быў створаны Беларускі дэмакратычны блок, які аб’ядноўваў прадстаўнікоў дэмакратычна арыентаваных арганізацый. У выніку ў зноў выбраным Вярхоўным Савеце з’явіліся апазіцыйныя фракцыі БНФ і “Дэмакратычны клуб”. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет прыняў дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. У тых умовах гэта былo хутчэй толькі пажаданнем. Аднак мела надзвычай важныя наступствы.