Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история.doc
Скачиваний:
49
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
678.91 Кб
Скачать

65. Дасягненне незалежнасці Беларусі. Дэнансацыя саюзнага дагавора 1922 г I ўтварэнне снд

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі, якая азначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб’яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы Саюз . Працэс падрыхтоўкі новага Саюзнага дагавора быў прыпынены ў сувязі з падзеямі ў Маскве, якія атрымалі назву жнівеньскага 1991 г. путчу, у ходзе якога быў створаны Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу (ГКЧП) Звесткі аб жнівеньскім путчы ў Маскве і пераходзе ўлады ў краіне да самазванага ГКЧП былі ўспрыняты кіраўніцтвам КПБ з разуменнем, але скарацечнасць падзей не дазволіла яму цалкам праявіць сябе. Дэмакратычныя сілы рэспублікі адкрыта выступілі супраць змовы. Путч праваліўся. Пасля маскоўскіх жнівеньскіх падзей 1991 г. працэс суверэні-зацыі рэспублікі значна паскорыўся. Афармленне дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Важнае значэнне для практычнага замацавання суверэнітэту рэспублікі і пераўтварэння яе ў незалежную дзяржаву мела рашэнне, прынятае Вярхоўным Саветам 25 жніўня 1991 г., аб наданні канстытуцыйнага статуса Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. 18 кастрычніка 1991 г. быў прыняты Закон «Аб грамадзянст-ве Рэспублікі Беларусь», якое з’яўляецца неад’емным атрыбутам дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі .

У снежні 1991 г. на сустрэчы кіраўнікоў Беларусі, Расіі і Украіны, якая праходзіла ў Віскулях (Белавежская пушча) было прынята рашэнне аб дэнансацыі дагавора 1922 г. аб стварэнні СССР. Замест яго 8 снежня 1991 г. стваралася Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД), каардынацыйным цэнтрам якой стала сталіца Беларусі - Мінск

Сёння аб’яднанне незалежных дзяржаў знаходзіцца ў пошуку найболш прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў новай садружнасці. Распрацаваны і прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Устаў СНД. Дзейнічае міжпарламенцкае аб’яднанне, цэнтр якога знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу. Адначасова развіваюцца двухбаковыя адносіны паміж дзяржавамі, якія ўтварыліся на месцы былога Саюза. У замацаванні суверэнітэту Рэспублікі Беларусь асобае месца належыць Канстытуцыі, якая была прынята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 г. Першая Канстытуцыя суверэннай Беларусі стала важным крокам на шляху стварэння прававой дзяржавы, у якой забеспячэнне правоў і свабод чалавека з’явілася прыярытэтным накірункам дзейнасці ўсіх дзяржаўных органаў.

66. Дзяржаўнае будаўніцтва ў пачатку канца XX ст I у XXI ст.

1990-я гг. сталі важнай вехай ў развіцці беларускай дзяржаўнасці і фарміраванні прынцыпаў новай палітычнай сістэмы на Беларусі. Менавата на гэты перыяд прыйшлося станаўленне дэмакратычных інстытутаў (Прэзідэнтства, парламентарызму, сучаснага падзелу ўлад), фарміраванне грамадства ў выглядзе палітычных партый, грамацкіх і прафесійных аб’яднанняў, новых сродкаў масавай інфармацыі.

Карэнная ломка аднапартыйнай савецкай сістэмы і пераход да новых форм палітычнага ўпарадкавання былі прадыктованы як фундаментальнымі зрухамі, што адбыліся ў глыбінных асновах грамадства і масавай свядомасці людзей, так і пэўнымі міжнароднымі ўмовамі (развал сусветнай сістэмы сацыялізму і г.д.).

На працягу 1992-1994 гг. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь стаў арэнай жорсткай фракцыйнай палітычнай барацьбы па праблемах вызначэння палітычнага статуса дзяржавы, сацыяльна-эканамічнага жыцця, будучага дагавора з Расіей і г.д. Заключным акордам ў юрыдычным афармленні краху савецкай аднапартыйнай сістымы стала прыняцце Вярхоўным Саветам ў сакавіку 1994 г. новай Канстытуцыі і  ўвядзенне паста прэзідэнта, выбары якога адбыліся ў чэрвіні-ліпені 1994 г. Першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 10 ліпеня быў абраны А.Г.Лукашэнка.

У пачатку 1995 г. у рэспубліцы была створана падпарадкаваная Прэзідэнту вертыкальная структура, якая ўключала выканаўчыя і распарадчыя органы як у цэнтры, так і на месцах, т.зв. “вертыкаль” – строга цэнтралізаваная сістэма дзяржаўнага кіравання.

На рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г., які праводзіўся па ініцыятыве Прэзідэнта А.Г.Лукашэнкі, у Канстытуцыю РБ былі ўнесены некаторыя змяненні і дапаўненні. У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі Беларусі замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета з 260 дэпутатамі быў сфарміраваны 2-х палатны Парламент – Нацыянальны Сход, які з гэтага часу складаецца с Палаты прадстаўнікоў (110 дэпутатаў: выбіраецца насельніцтвам) і  Савета Рэспублікі (па 8 чалавек выбіраюцца ад кожнай вобласці і г.Мінска і 8 чалавек прызначаюцца Прэзідэнтам). Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Кіраўніком выканаўчай улады з’яўляецца прэмьер-міністр урада.

У суместнай кампітэнцыі Прэзідэнта і Парламента знаходзіцца прызначэнне вышэйшых службовых асоб: прэмьер-міністра, старшынь канстытуцыйнага, вярхоўнага, вышэйшага і гаспадарчага судоў, старшыні праўлення Нацыянальнага банка, генеральнага пракурора Рэспублікі.

У 1990-я гг. працягваўся працэс утварэння палітычных партый і грамадска-палітычных рухаў. Так, па становішчу на 10 сакавіка 1993 г. у Рэспубліцы Беларусь дзейнічалі 11 палітычных партый і 6 грамадскіх рухаў,  а ўсяго грамадскіх арганізацый і рухаў у Рэспубліцы налічвалася больш за 500. У 1999 г. у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь прайшлі перарэгістрацыю 1326 грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку 18 палітычных партый, 40 прафсаюзаў, 35 ветэранскіх, 37 маладзежных, 18 жаночых і іншых грамадскіх аб’яднанняў.

На пярэдаднні парламентскіх выбараў 2000 г. увесь партыйный спектр рэспублікі аб’яднаўся практычна ў 2 блокі: тыя, хто падтрымлівае палітыку прэзідэнта, і тых, хто знаходзіцца ў апазіцыі да яго. Наяўнасць апазіцыі – сведчанне таго, што дэмакратыя ў Беларусі ўсталёўваецца. Гэта пацвярджае і той факт, што ў выбарах ў парламент рэспублікі восенню 2000 г. удзельнічала большасць апазіцыйных партый.