Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метадычка==.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
04.05.2019
Размер:
1.05 Mб
Скачать

III.Уважаемый г. Матвеев!

К сожалению, мы вынуждены сообщить Вам, что не сможем сделать пожертвования Вашему фонду. Наша Компания делает пожертвования только в крупные многоцелевые кампании, как, например, Ассоциация национальных музеев.

Жертвуя средства этим организациям, мы содействуем не одному, а ряду полезных дел, не оказывая никому предпочтения.

Надеемся, что Вы поймете нашу позицию. Тем не менее мы поддерживаем Ваши цели и изложенный замысел. Желаем Вам успеха в Вашей кампании.

ІV.

Просім даслать неабходную нам дакументацыю па эксплуатацыі машын апошняй мадэлі, закупленых у вас у II квартале2001г.

V.

Дасылаем запрошаную Вамі дадатковую дакументацыю па эксплуатацыі машын мадэлі УКШ-17.

Атрыманне просім пацвердзіць.

Дадатак: Дакументацыя на 15 с. у 1 экз.

VI.

Пацвярджаем атрыманне запрошанай намі дакументацыі.

Дзякуем за хуткае выкананне заказа.

Заданне 4. У дзелавых лістах разнастайных відаў выкарыстоўваюцца замацаваныя моўныя клішэ – стэрэатыпныя формулы.

Згрупуйце стэрэатыпныя формулы суадносна з відамі пісем, у якіх яны выкарыстоўваюцца.

Просім зрабіць (Хто?) мае пашану паведаміць...

Мы рады (што рабіць?)... На жаль (Хто?) павінны паведаміць...

Нам прыемна (што рабіць?)... Мы вымушаны паведаміць...

Паведамляем (інфармуем), што... Накіроўваем Вам рэкламацыю...

Мы гатовы (згодны) даць... Мы прад’яўляем Вам..

Мы афіцыйна заяўляем Вам... Дасылаем (накіроўваем, пасылаем) Вам...

Мы звяртаемся да Вас з просьбай... Запрашаем Вас...

Мы будзем (вельма) удзячны, калі... Пацвярджаем атрыманне...

Дазвольце (нам) запрасіць Вас... Мы не можам згадзіцца...

Выражаем удзячнасць (задавальненне з поваду)... Мы атрымалі Ваш...

З удзячнасцю пацвярджаем... Дзякуем за Ваш...

Пагадняемся з Вашай прапановай і паведамляем... Гарантуем...

У сувязі з Вашай просьбай накіроўваем... Віншуем..

Даводзім да Вашага ведама... Напамінаем Вам, што...

Адабраем Вашу ініцыятыву... Просім прыняць удзел...

Плацёж будзе праведзены адразу пасля...

Мы прапануем Вам... Мы можам рэкамендаваць Вам...

Памятайце, што дзелавое пісьмо павінна упэўніваць. Упэўненасць складаецца з доказнасці, дакладнасці і бяспрэчнасці, фактаў, якія прыводзіцца, уліку інтарэсаў адрасата і псіхалогіі успрыняцця ім ліста.

Заданне 5. Параўнайце два варыянты службовага пісьма, напісанаго віцэ-прэзідэнтам буйной страхавой кампаніі для распаўсюджвання сярод супрацоўнікаў. Чаму аўтар вырашыў змяніць тэкст пісьма? («Мыш» — устройства кіравання камп’ютэрам.)

I.

Мне стало известно, что прошлой ночью из стола Петровой М.И. была украдена «мышь». Очевидно, что совершивший это имел ключ и доступ на этаж, а следовательно, является одним из наших сотрудников. Я еще раз хотел бы напомнить всем, что столы на ночь необходимо запирать и не хранить там ценные вещи.

Уличенные в воровстве будут немедленно уволены.

II.

Сегодня утром стало известно, что из стола Петровой М.И. пропала «мышь». Это — часть ценного оборудования, которое мы не хотим терять. Начато расследование этого происшествия. Если кто-нибудь располагает информацией о случившемся, прошу связаться со мной.

До выяснения картины случившегося хочу напомнить, что столы и двери офиса необходимо оставлять закрытыми. Прошу соблюдать правила внутреннего распорядка и обеспечивать безопасное хранение документов и оборудования после окончания рабочего дня.

Заданне 6. Прачытайце дадзенае пісьмо. Вызначце характар гэтага пісьма. Знайзіце клішаваныя моўныя канструкцыі, якія дапамагаюць аформіць дзелавое пісьмо .

Паважанае спадарства!

Дзякуем за Ваш ліст ад ... 20.. г. І паведамляем, што мы прымаем усе ўмовы Вашай прапановы, акрамя тэрмінаў выканання. У сувязі з гэтым мы хацелі б запрасіць Вашаго прадстаўніка, упаўнаважанага весці перагаворы, каб абмеркаваць з ім пытанне аб тэрмінах непасрэдна пры сустрэчы. У выпадку Вашай згоды просім паведаміць поштай аб магчымасці прыезда да нас Вашага прадстаўніка.

З павагай (подпіс)

Заданне 7. Састаўце камерцыйны ліст, у якім паведаміце,што Вы ўжо атрымалі ўзоры тавараў, аддзячце за своечасовы адказ на Ваш ліст, папрасіце даслаць Вам новы прэйскурант. У канцы ліста выразіце надзею на хуткі адказ.

Заданне 8. Састаўце ліст, адказам на якое мог бы быць дадзены ліст.

Паважаны Сяргей Пятровіч!

З удзячнасцю пацвярджаем атрыманне Вашага ліста з прыкладзенымі каталогамі і паведамляем, што гэты інфармацыйны матэрыял мы накіравалі на разгляд нашым заказчыкам.

У выпадку праяўлення імі цікавасці да вырабаў Вашай фірмы мы Вам паведамім аб гэтым дадаткова.

З павагай (подпіс)

Заданне 9 /дадатковае/. Сітуацыя: Вы вырашылі прадоўжыць навучанне і выбралі некалькі навучальных устаноў. Але звестак пра гэтыя навучальныя ўстановы недастаткова для таго, каб прыняць канчатковае рашэнне аб тым, куды паступаць. Складзіце тэкст ліста, у якім вы папросіце даслаць вам інфармацыйныя матэрыялы.

Заданне 10 /хатняе/. Састаўце пачатковыя фразы службавых пісем: гарантыйнага, суправаджальнага, пісьма-запрашэння, ініцыятыўнага пісьма.

Заданне 11 /хатняе/. Вызначце тэкставыя функцыі дадзеных моўных канструкцый. Закончыце фразы дзелавых лістоў:

  1. На падставе гандлёвага пагаднення...

  2. У адказ на Ваш запыт...

  3. Напамінаем, што...

  4. Паведамляем Вам, што...

Практычная работа № 2

Складанне і рэдагаванне дакументаў розных жанраў

Мэты: сфарміраваць паняцце аб рэдагаванні і яго задачах; навучыцца складаць тэксты дакументаў; развіццё звязанасці тэксту ў навучэнцаў.

Асноўныя паняцці: паняцце аб рэдагаванні, яго асноўныя кампаненты: тэкст, стыль, узровень, норма; рэдагаванне і стылістыка: узаемасувязь паняццяў, вобласць практычнага прымянення ведаў.

Абсталяванне рабочага месца: сшытак, падручнік, раздатачны матэрыял, узоры дакументаў.

Змест і віды работ:

Справаздача: выкананае практычнае заданне.

Кантрольныя пытанні:

  1. Растлумачце паняцце “рэдагаванне”.

  2. Ахарактарызуйце асноўныя кампаненты рэдагавання.

Літаратура:

    1. Колтунова М.В. Язык и деловое общение.-М., 2000.

    2. Культура устной и письменной речи делового человека.- М.,1998.

    3. Николаенко Г.И. Изучение деловой документации в школе.- Мн., 1987.

    4. Рахманин Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов.- М., 1998.

    5. Русецкий В.Ф. Культура речи учителя. Практикум.- Мн., 1999.

Заданне 1 /1варыянт/. Складзіце тэксты наступных відаў лістоў:

Ліст-прапанова, ліст-запрашэнне, ліст-рэкламацыя.

Заданне 2 /2 Варыянт/. Складзіце тэксты наступных відаў лістоў:

Ліст-напамін, ліст-рэкламацыя, гарантыйны ліст.

Заданне 3 /3 Варыянт/. Складзіце тэксты наступных відаў лістоў:

Ліст падзякі, суправаджальны ліст, ліст-паведамленне, ліст-адказ.

Заданне 4. Напішыце тэкст заявы, у якім вы просіце прыняць вас на працу. Хто з’яўляецца адрасатам вашай заявы? Пералічыце асаблівасці вашага тэксту, якія гавораць пра яго прыналежнасць да афіцыйнага стылю?

Прачытайце.

У сферы вытворчасці, адукацыі, навукі нярэдка выкарыстоўваецца характарыстыка — афіцыйны дакумент, у якім даецца ацэнка чыёй-небудзь працоўнай ці грамадскай дзейнасці.

Характарыстыка падпісваецца кіраўніком установы (арганізацыі, прадпрыемства), завяраецца пячаткай, указваецца дата.

Заданне 5. Састаўце характарыстыку на аднаго з аднагрупнікаў. Пры напісанні тэксту можаце прытрымлівацца наступнага прыкладнага плана.

  1. Агульныя звесткі (прозвішча, імя, імя па бацьку, год месца нараджэння).

  2. Звесткі пра вучэбную дзейнасць (паспяховасць, якія адзнакі пераважаюць, да якіх прадметаў праяўляе асаблівую цікавасць, ці сістэматычна рыхтуецца да заняткаў, актыўны ці пасіўны на ўроках).

  3. Чым цікавіцца, захапляецца, да чаго мае здольнасці?

  4. Ці ўдзельнічае ў грамадскім жыцці групы, каледжа? Якія даручэнні мае, як іх выконвае? Калі не мае, то чаму?

  5. Узаемаадносіны з групай (з кім сябруе, ці мае аўтарытэт у групе і інш.).

  6. 3 якой мэтай састаўлена характарыстыка?

Заданне 6. Прачытайце характарыстыку. Якімі звесткамі яе неабходна дапоўніць?

Характеристика

ученицы 11 В класса школы-лицея № 88 г. Москвы Михайловой Юлии

Михайлова Юлия обучалась в школе № 88 в классе медицинского профиля два года. За годы учебы проявила себя ответственной, трудолюбивой, дисциплинированной ученицей. Обладает хорошими способностями, особенно к гуманитарным наукам. Пользуется уважением одноклассников.

Характеристика дана для представления в институт.

Директор школы М.П. Громова

Классный руководитель И. Е. Старикова

Заданне 7 /хатняе/ . Прачытайце тэкст. Знайдзіце другасную інфармацыю, выпраўце характарыстыку.

Характеристика

на Новикова Павла Ивановича, студента