Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метадычка==.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
04.05.2019
Размер:
1.05 Mб
Скачать
  1. Агульныя палажэнні.

    1. Асоба, адказная за радыяцыённую бяспеку, назначаецца і вызваляецца загадам Генеральнага дырэктара.

    2. Асоба, адказная за радыяцыённую бяспеку, падпарадкоўваецца непасрэдна начальніку службы радыяцыйнай бяспекі.

Пры далейшым драбленні тэксту на падпункты колькасць знакаў, што абазначаюць нумарацыю, будзе павялічвацца:

      1. 2.1.1.

      2. 2.1.2.

      3. 2.1.3.

      4. ...

Пры фармальна-лагічнай арганізацыі тэксту тэкстаўтваральную функцыю выконваюць загалоўкі і падзагалоўкі.

Загаловак дакумента – яго абавязковая прыналежнасць: Загад, Службовая інструкцыя, Дамова, Распараджэнне і г.д.

Толькі ў дзелавой перапісцы не ўказваеццаназва дакумента.

Загаловак, як правіла, канкрэтызуе тып дакумента, адлюстроўвае асноўную яго тэматыку. Таму так пажаданы загалоўкі ў тэксце дзелавога ліста, дамовы, загада.

Формула змястоўнага загалоўка ўяўляе сабой прыназоўнікавае словазлучэнне, якое адказвае на пытанне: пра што дакумент? Напрыклад:

Загад

Аб арганізацыі выязднога гандлю

Дамова

Аб пажарна-ахоўваемай сігналізацыі аб’екта

У дзелавых лістах змястоўны загаловак выносіцца не заўсёды. У шматлікіх дзелавых лістах і ў лістах інфарматыўнага характару загаловак не выкарыстоўваецца. Аднак ён неабходны ў камерцыйнай перапісцы:

Аб пастаўцы грзу па кантракту №...

Аб запыце на пастаўку бензіна А-76

Аб адмене заказа на запасныя часткі

Часам загаловак зліваецца з загалоўкам, канкрэтызуючы тып дакумента. Напрыклад:

Журнал рэгістрацыі ўваходных дакументаў

Пратакол пасяджэння Савета дырэктароў

Дамова арэнды

У гэтым выпадку ён выступае ў ролі недапасаванага азначэння, адказваючы на пытанне “чаго?”

Размяшчаецца загаловак пасля рэквізітаў “дата” і “індэкс дакумента” злева. Загаловак павінен быць лаканічным, кароткім, ён не павінен перавышаць двух радкоў.

Функцыянальна загаловак уяўляе сабой вельмі важную частку тэксту, якая значна палягчае працу з дакументамі: сартыроўку, апрацоўку і пераадрасацыю ў выпадку неабходнасці.

Увесь тэкст дакумента дзеліцца з пункту гледжання набору рэквізітаў на наступныя часткі:

Загаловачная Адрас фірмы:

частка дакумента вул., дом, горад

індэкс, тэл/факс

Від дакумента

Дата

Асноўная Загаловак

частка дакумента Тэкст

Дадатак

Афармляемая Подпіс, пячатка

частка дакумента Віза

Прозвішча выканаўцы,

яго службовы тэлефон

Адзнака аб выкананні

Пры тым, што кампазіцыя дакумента індывідуальная для кожнага тыпа дакументаў, гэта схема ўніверсальная.

Бяспрэчная логіка ў развіцці тэмы, падкрэслены аналітызм, які выражаецца ў драбленні тэксту, і дакладная разгорнутая эксплікацыя зместу – вось асноўныя характарыстыкі тэкставай арганізацыі дакумента. Бяспрэчная логіка праяўляецца ў паслядоўнасці зместавых фрагментаў. Падкрэслены аналітызм таксама выражаецца ў выкарыстанні паралельных канструкцый:

    1. Заказчык абавязваецца...

    2. Ваканаўца абавязваецца...

Заданне 1. Прачытайце.

Акт

Акт складаецца тады, калі трэба перадаць абсталяванне другой асобе, спісаць матэрыяльныя каштоўнасці, што сталі непрыгоднымі, прыняць зробленае па дагаворы або нешта калектыўна сцвердзіць.

Акт афармляецца наступным чынам. У пачатку тэксту называюць дату напісання паперы, прозвішчы і пасады асоб, якія складаюць акт; коратка выкладаюць тое, што трэба сцвердзіць, часам робяць вывады з фактаў; у канцы дакумента складальнікі (калі трэба, і тыя асобы, што прысутнічалі пры здачы або праверцы) ставяць подпісы.

Прыклад акта.

Акт

праверкі студэнцкага клуба "Арбіта"

17 лістапада 2000 года мы, старшыня прафкома універсітэта Марчук Павел Іванавіч, член групы народнага кантролю Піліпчык Валянціна Міхайлаўна і намеснік старшыні студсавета Сацута Мікалай Трафімавіч, праверылі, як захоўваецца абстпаляванне ў студэнцкім клубе "Арбіта", і выявілі наступнае:

  1. Уся мэбля, атрыманая клубам, захоўваецца добра, толькі два крэслы расклеіліся, іх трэба адрамантаваць.

  2. У зале студклуба стаіць тэлевізар "Віцязь", музычны цэнтр "Панасонік", ёсць відэамагнітафон SONY 580 ЕЕ. Тэлевізар няспраўны.

  3. Апаратура радыёстанцыі "Арбіта" ў парадку. Адказны за выпуск перадач Стэльмашук П. А. строга выконвае правілы тэхнічнай бяспекі.

  1. Шторы на вокнах выцвілі ад сонца.

  2. Часопісы і газеты падшываюцца нерэгулярна, таму асобныя нумары знайсці цяжка або зусім нельга.

Вывады каміссіі:

  1. Прафсаюзнаму камітэту студэнтаў набыць I перадаць студклубу новы тэлевізар, бо рамантаваць стары ўжо немэтазгодна.

  2. Прасіць гаспадарчую частку універсітэта выдаць новыя шторы (дванаццаць метпраў, шырыня 1,5 м) і дапамагчы адрамантпаваць мэблю.

  3. Савету студклуба сачыць, каб уся літаратура, якую перадаюць з чытальнай залы і выпісваюць, падшывалася і захоўвалася.

П. I.Марчук

В. М.Піліпчык

М. Т.Сацута

Заданне 2. Скласці неабходны акт на аснове наступнай інфармацыі. Звяртайце ўвагу на рубрыкацыю ў тэксце.

Дыялекталагічны гурток сабраў матэрыялы, якія патрэбна тэрмінова надрукаваць. Загадчык кафедры беларускай мовы прапанаваў кіраўніку гуртка і старасце дамовіцца з машыністкай, якая працуе ў рэдакцыі газеты. Матэрыялы надрукаваны. Гэта патрэбна дакументальна сцвердзіць, каб машыністка магла атрымаць плату.

Заданне 3. Прачытайце.

Пратакол

Мэта пратакола — занатаваць усё найбольш важнае з таго, што абмяркоўваецца на сходзе, пасяджэнні.

У пратаколе абавязкова запісваюць колькасць прысутных, хто быў старшынёй і сакратаром сходу (пасяджэння), якія пытанні і ў якім парадку абмяркоўваліся, хто дакладваў і выступаў і што пастанавілі.

Той, хто вядзе пратакол, не зможа запісаць усё даслоўна, таму трэба паслядоўна перадаваць асноўныя думкі выступленняў і дакладна фармуляваць пастановы. Напрыклад:

Пратакол № 7

пасяджэння савета СНТ Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта 17 красавіка 2001 г.

Прысутнічала 26 чалавек

Парадак дня:

1. Арганізацыя студэнцкай навуковай работы на філалагічным факультэце.

2. Пра падрыхтоўку навуковых прац на рэспуліканскі конкурс.

I. Слухалі:

Справаздачу старшыні савета СНТ філфака Ярашэвіч Т. Р. пра арганізацыю студэнцкай навуковай работы ў 2000/01 навучальным годзе. (Тэкст справаздачы прыкладаецца.)

Выступілі:

Новік Г. Н. адзначыла, што, дапамагаючы рыхтаваць пытанне на савет, цікавілася, як на філфаку працуюць навуковыя гурткі, як вядуцца даследаванні пад індывідуальным кіраўніцтвам выкладчыкаў. 3 адзінаццаці названых у спра-ваздачы гурткоў найлепш працуюць дыялекталагічны, краязнаўчы, культуры роднай мовы і сучаснай беларускай паэзіі. У гэтых гуртках многа студэнтаў першых і другіх курсаў. Добра, што першакурснікі, атрымаўшы тэмы даследаванняў, выступаюць на занятках гурткоў, канферэнцыях з невялікімі паведамленнямі, якія перарастаюць у курсавыя працы, а ў некаторых — у грунтоўныя даследаванні, вартыя таго, каб даслаць на конкурс, надрукаваць.

Гаўлік Л. С. звярнула ўвагу на тое, што савет СНТ філфака мае падрабязны план, які ў асноўным выконваецца. Члены савета імкнуцца сачыць за наведваннем гурткоў, дапамагаюць старастам і кіраўнікам, асабліва ў час правядзення канферэнцый. Дрэнна тое, што заняткі гурткоў часта пераносяцца, нават і без уважлівых прычын. Гэта парушае графік усіх факультэцкіх мерапрыемстваў, бывае так, што адно набягае на другое, тады не ўсе студэнты могуць прыйсці на гурток і заняткі праходзяць горш, чым звычайна.

Пастанавілі:

1. Ухваліць працу савета СНТ філалагічнага факультэта.

2. Старастам гурткоў не пераносіць без уважлівых прычын запланаваныя заняткі.

II. Слухалі:

Інфармацыю факультэцкіх саветаў пра падрыхтоўку навуковых прац на рэспубліканскі конкурс.

Пастанавілі:

1. Закончыць афармленне падрыхтаваных прац да 20 верасня, для чаго:

а) стварыць на факультэтах студэнцкія машынапісныя бюро;

б) выдзеліць з членаў факультэцкіх саветаў аднаго студэнта, які б сачыў за афармленнем неабходных папер, што адсылаюцца разам з даследаваннем.

2. Саветам СНТ факультэтаў фізічнага выхавання і педагогікі і методыкі пачатковага навучання актывізаваць працу студэнтаў над конкурсным даследаваннямі.

Старшыня савета: Л. П. Камышкала

Сакратар: Л. П.Дзямчук

Заданне 4. Напісаць пратакол: а) прафсаюзнага сходу групы; б) пасяджэння школы маладога лектара.

Заданне 5 /самастойная праца/. I. Вычытайце тэкст.

2. Адзначце памылкі ў афармленні дакумента.

З. Выпраўце граматычныя, стылістычныя і семантычныяпамылкі.

4. Адрэдауйце тэкст на рускай мове.

5.Перакладзіце адрэдагаваны тэкст на беларускую мову.

Акт

Утверждаю

Директор завода

Ефремов А.И.

Минск

При вскрытии посылки

Основание: указ директора завода 24.07.99 № 289

Составлен комиссией в составе:

Председатель: нач.отдела снабжения Малхин М.Н.

Члены комиссии: I. Инженер з-да Минков В.А.

2. Завед.склада з-да Павлов В.И.

24.06.99 на адрес э-да приехала посылка с поставщика-завода. Во время скрытия ящика не оказалось числящихся по накладной 12 корпусов для часов серии "Луч".

Комиссия сделала вывод потребовать от поставщика-завода досылки нехватающего числа корпусов для часов "Луч".

Составлен в 3-х экзимляров:

1-й экз. - в бугалтерию завода;

2-й экз. - в расчетную часть;

3-й экз. - в дело 03 - 05.

Председатель комиссии М.Н.Малхин

Члены комиссии В.А.Минков

В.И.Павлов

Заданне 6 /хатняе/ прачытайце па падручніку Рахманина Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документо.- §§ 78, 79 /с.182-187/.

Заданне 7 /хатняе/ выканайце па падручніку Рахманина Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов.- Пр. 120 /с.183-184/.

Практычная работа №15

Табліцы. Тыповыя памылкі ў табліцах.

Мэты: выпрацоўка ўмення складаць табліцы, уменне рэдагаваць табліцы, навучанне навучэнцаў лаканічны паведамляць інфармацыю.

Асноўныя паняцці: табліца, складаючыя часткі табліцы, віды табліц.

Абсталяванне рабочага месца: узоры дакументаў, падручнікі, раздатачны матэрыял.

Змест і віды работ: апытванне тэарэтычнага матэрыялу, складанне табліц, рэдагаванне табліц, чытанне тэкстаў, складанне тэкстаў дакументаў па заданню.

Справаздача: выкананае практычнае заданне.

Кантрольныя пытанні:

  1. З якой мэтай выкарыстоўваюцца табліцы ў афіцыйна-дзелавым стылі?

  2. Раскажыце аб правілах пабудовы табліц.

  3. Якія сустракаюцца памылкі пры выкарыстанні табліц?

Літаратура:

    1. Рахманин Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов.- М., 1998.

    2. Секретарское дело / журналы/.

Заданне 1. Раскажыце пра будову табліцы. Складзіце табліцу, выкарыстоўваючы як мага болей фактычных дадзеных.

Заданне 2. Выканайце па падручніку Рахманина Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов.- Пр. 114 /с.167/.

Заданне 3. Складзіце ліст-запыт на пастаўку пэўных матэрыялаў. Аформіце два тэксты: адзін у выглядзе тэксту, другі – у выглядзе табліцы. Параўнайце варыянты падачы інфармацыі.

Заданне 4. Прачытайце.

Гэта трэба ведаць

Дакладная і службовая запіскі выкарыстоўваюцца для рашэння ўнутрыкарпаратыўных пытанняў.

У дакладной і службовай запісках інфармацыя даецца ў выглядзе даданых сказаў са злучнікам “што”:

Даводжу да Вашага ведама, што...(Довожу до Вашего сведения, что...)

Лічу, што...(Считаю, что…)

Службовая і дакладная запіскі ў завяршэнні дакумента мяркуюць выклад просьбы ці прапановы асобы, якая падпісвае дзелавую паперу.

Прашу прывесці ў адпаведнасці з графікам узаемных паставак ваш графік паставак.

Прошу дать указание Правовову управлению о разработке проекта Положения «Об администрации района г.Самары»…

Нягледзячы на тое, што ва ўказанных дакументах выкарыстоўваюцца толькі адна-дзве моўныя формулы, мова дакладной і служэбнай запісак адпавядае ўсім параметрам афіцыйна-дзелавога стылю. Строгасць у выкарыстанні лексікі, інфарматыўная дастатковасць пры строгім размяшчэнні частак – вось асноўныя стылістычныя асаблівасці гэтых жанраў.

Так, у тлумачальнай запісцы аб парушэнні вытворчай дысцыпліны абавязковымі кампанентамі зместу з’яўляюцца:

1- дата здарэння; 2- від падраздзялення прадпрыемства, у якім адбылося парушэнне; 3 – від парушэння, г.зн. памер і характар нявыкананай працы; 4- прычына парушэння.

СЛУЖБОВАЯ ЗАПІСКА

Генеральнаму дырэктару

ТАА “Межнародны аэрапорт Мінск”

Чарнавіну В.Ф.

СЛУЖБОВАЯ ЗАПІСКА

15.07.2002.

Прашу Вас увесці ў штатны расклад службы ПАСАН пасаду майстра газадымаабараняльнай службы ў сувязі з неабходнасцю запраўкі дыхальных апаратаў сціснутага паветра (АСВ-2) паветрам у адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных дакументаў ад набытага кампрэсара, а таксама прафілактыкай і рамонтам апаратаў АСВ-2 і кампрэсара.

Начальнік службы ПАСАН А.І. Дзікароў

УЗГОДНЕНА:

Дырэктар па авіяцыйнай бяспецы А.С. Спірыдонаў

Упраўляючы па персаналу В.П. Іваноў

Дырэктар па карпаратыўных пытаннях У.А. Буяк

ДАКЛАДНАЯ ЗАПІСКА

Федеральная Авиационная служба России

СЛУЖБА АВИАЦИОННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ

Открытое акционерное общество "Международный аэропорт Самара»

Приволжского регионального управления Федеральной авиационной службы

443025. Россия, Самара, Аэропорт Генеральному директору

телефон: 22-75-68 РГП «Волгааэронавигация»

Исх. № 32-47 господину В.П. Бобылеву

14.05.2003.