Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
659068_8E078_shpory_po_etnografii_mifologii_fol...doc
Скачиваний:
43
Добавлен:
19.09.2019
Размер:
233.47 Кб
Скачать

5 Летні цыкл беларускага календара.

Купалле. У ноч з 6 на 7 ліпеня. Лічылася, што сонца глядзіць на зіму, а лета –на жару. Шукалі папараць-кветку. Скакалі над вогнішчамі – ачышчаліся (2усе чары спальваліся на агні”). Спявалі купальскія песні.

Пятроўскія песні (працяг купалля). Тэматыка – любоўная і сямейна-бытавая. Пасля Пятра - сенакосная пара.

Зажынкі, дажынкі. Жнівеньскія песні – манатоныя,працяжныя. Песні зажынкавыя – клопат аб добрым надвор’і на жніво. Песні дажынкавыя - песні пра паследняга стага, стог неслі хазяіну, якому жалі. Рабілася застолле (спачатку-абрадавыя песні, а потым –застолле).

6.Восеньскі цыкл беларускага календара.

Былі восеньскія песні –льныныя песні, ярынныя песні. Ярынныя распаўсюдж. На Віцебшчыне, магілёўшчыне. Свята багач.

Пакровы. Адзначаліся ад 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размяркоўваліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор'ю меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час Дзівочым летам. На гэтае свята ў прыродзе адбываўся пераломны момант ад лета да зімы. "Прыйшла Пакрова і пытае, ці да зімы гатова." Пачынаючы з гэтага свята, моладзь пачынала збірацца на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з песнямі.

Дзяды. Адбываліся ў асноўным у суботу, напярэдадні Змітравага дня. Лічылася, што душа нябожчыка сыходзіць ў гэты дзень на зямлю. Мужчыны прыбіралі панадворак. Жанчыны праціралі і завешвалі новымі ручнікамі абразы. Рабілася гэта дзеля таго, каб паказаць продкам, што нашчадкамі падтрымліваецца парадак у гаспадарцы. На могілкі ішлі ўсей сям'ёй. Успаміналі памёрлых сваякоў, маліліся, галасілі жанчыны, звяртаючыся як да жывых. Калі вярталіся дадому, то пачыналі памінальную вячэру. Стол ахопліваў ледзь не ўсю нацыянальную кухню. Разам з абавязковымі рытуальнымі стравамі гатавалі ласункі асабліва любімыя ў памёрлых сваякоў, для іх ў посуд адліваецца гарэлка і адкладваецца страва. Застолле праходзіла ва ўспамінах памершых добрым словам. Сядзелі доўга. Стол пакідалі непрыбранным - для падмацавання сіл памёршых, толькі засцілалі зверху абрусам.

7.Радзінна-хрэсьбінны абрад.

Пры набліжэнні родаў жанчына імкнулася, каб ведалі менш людзей. На гэты час муж выправаджваў усіх з хаты. Даваў ім работу і наказваў хутка не вяртацца дадому. Рабіліся загады, каб пра наступленне родаў не даведаліся дзяўчаты. Калі ж здаралася - дзяўчына ўваходзіла ў хату ў час родаў, яна расплятала касу, набірала у рот вады і давала парадзісе выпіць са свайго роту - інакш роды пройдуць цяжка і ўсе абвінавацяць дзяўчыну.

Да парадзіхі звалі бабку-павітуху, па якую ішоў муж або замужная жанчына. Адпраўляючыся да павітухі, адразалі акрайчык хлеба, пасыпалі яго соллю і бралі з сабой. Накіроўваючыся да парадзіхі, бабка брала з сабой пірог або кавалачак хлеба. Нарадзіўшыгася дзіця бабка ніколі не брала голымі рукамі, а замотвала ў адзенне. Потым бабка перавязвала пупавіну пасмачкай чыстага лёну ці суравай ніткай. Пупавіну пераразалі хлопчыку на сякеры, нажы, дубовай кары ці малатку. Дзяўчынцы пераразалі на грэбне, верацяне, нітках. Прадметы вызначалі будучыю працу дзяцей. Пупавіна адвальвалася на 4-5 дзень, і маці хавала яе ў дзірку ў сцяне хаты. Калі дзіцяце спаўнялася 7 гадоў, яму давалі вузельчык з пупавінай развязаць, каб "развязаць розум".

Першыя тры дні строга рэгламентаваны. Нараджэнне – «пераход» з чэрава маці да жыцця ў іншым свеце. Нельга нічога не выносіць з хаты, не пазычаць ні сваім, ні чужым.

На 9 дзень пасля нараджэння бабка-павітуха выконвала абрад першага рытуальнага купання. У ваду клалі прадметы, напрыклад, дзевяць зярнят жыта, каб быў здаровы і змог працягваць род; пярсцёнак, каб прадоўжыў справу бацькі. Калі купалі дзяўчыну, у ваду клалі аднакапеечную манету, каб «звесці» да мінімума яе «месячны» цыкл і г.д.

Да 40-га дня дзіця хрысцілі. Выбіралі імя і хросных бацькоў. Пакуль дзіця не пахрысцяць, яго нельга паказваць чужым.

На трэці дзень пасля хрышчэння праводзіўся абрад ачышчэння. Пакуль збіраліся госці дзіця купалі. Для гэтага абрада існавала асабістая сумесь з вады, аўса і хмелю. Купала дзіця бабка-павітуха. Пасля ачышчэння ваду вылівалі у месца, дзе ніхто не хадзіў і куды не заглядала сонца і месяц.

На працягу першага года жыцця дзіцяці не стрыглі валасы, «каб не застрыгчы мову і памяць». Роўна ў год над ім праводзілі абрад першага пастрыгу. Састрыжаныя валасы клалі за бажніцу ў чырвоны кут і захоўвалі на працягу ўсяго жыцця як абярэг. На працягу першага года не аддавалі і не прадавалі адзенне дзіцяці, яго калыску і ложак.