Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
659068_8E078_shpory_po_etnografii_mifologii_fol...doc
Скачиваний:
43
Добавлен:
19.09.2019
Размер:
233.47 Кб
Скачать

8.Вясельны абрад: асноўныя этапы і ўдзельнікі.

Існавала забарона - спраўляць у пост.

Тры асноўныя этапы – 1-давясельны, 2- вяселле, 3- паслявясельны.

1-ад 2 тыдняў да месяца, уключаў: выглядзены, даведкі,сватанне, запоіны, агледзены, заручыны.

Сватанне-купля нявесты, з боку жаніха прыходз. сваты, дзяўчыну выпраўлялі з хаты.

Запоіны-замацоўвалася згода, пры канцы дамаўляліся аб часе заручын.

Змовіны-прысутнічала з двух бакоў радня, вызначаліся падарункі.

Зборная субота-у хаце маладой збіраліся сяброўкі, яны вілі вянкі, рыхтавалі абрадав.упрыгожванні для жаніха і нявесты.

2-(зборная субота, каравай, посад, прызд дружыны маладога да маладой, шлюб, пераезд да маладога, камора, пасаг, завіванне, выпрабаванне здольнасцей і характару маладой (маладую знаемілі з гаспадаркай і абавязкамі), падзел каравая, адорыванне маладых).

Цыкл пач. з выпякання каравая, з рытуал. дзеяннямі-замешванне цеста, выманне з пячы, варажба аб лёсе маладых. Посад маладых - садз. на кажух. Адпраўленне дружыны жаніха, прыезд да нявесты, выкуп, абядзенне бацькам дачкі тройчы вакол стала, перадачу каля парога нявесты жаніху, венчанне, прыезд дадаму нявесты іх сустракалі бацькі маць трымала на ручніку хлеб-соль бацька дзве чаркі і бутылку гарэлкі, жаніх пераносіў нявесту праз парог, маладыя садзілісь пад абразамі.

За столом нявесту садзяць на кажух, перавернуты ўверх поўсцю. Госці п'юць, закусваюць, пяюць песні. Гасцей збоку жаніха абавязкова абвязвалі вышытымі ручнікамі бацькі нявесты, а збоку нявесты - бацькамі жаніха. Галоўнай дзеючай асобай ў час вяселля сват, які быў тамадой.

У хаце нявесты пасля яе ад'езду да жаніха рыхтавалі адпраўку прыданага. Звычайна гэта сундук з падрыхтаванымі раней трубкамі саматканага палатна або адзенне. Прыданае таксама давалі зямлёй, жывёлай і іншым. Вяселле праходзіла тры дні.

3- паслявясельны (цыганы (“вясельныя гульні” – напр. Замест маладога садзілі старога мужчыну ці пераапранутую жанчыну), парэзвы.

Абрадавыя стравы: курыца (пладавітасць), яешня, мёд, сыр і пірог.

9.Пахавальны абрад.Галашэнні.

Хавалі у курганах. Земляныя насыпы дасягалі 3 метраў. Часцей яны былі круглымі. Але у крывічоў былі доўгія курганы.

Па вераваннях беларусаў, пахаванне — гэта провады чалавека “на той свет”, дзе ён прадаўжае сваё бясконцае і вечнае існаванне ў выглядзе Духа-продка і з'яўляецца апекуном свайго роду і сям'і. Бел. жалобныя абрады складаюцца з двух частак — пахавання памёршага і памінальных дзён аб ім: траціны, шасціны, саракавіны і г. д.

Пахавальны абрад суправаджаўся галашэннямі жанчын. (разлічваліся – напр. калі памёр падвячорак). Амаль ва усіх галаш. паказваецца работа, якую выконваў набожчык, іх роля у сям’і. Галаш. дзеляцца на часткі – зварот да нябожчыка, апавяданне аб іх жыцці, надзеі на сустрэчу.

10.Песні пра каханне:лірызм вобразаў дзяўчыны і хлопца.

У пазаабрадавай лірычнай паэзіі багаццем вызначаюцца любоўные песні. Галоўныя героі - вобразы дзяўчыны і хлопца. Асабліва прывабны вобраз дзяўчыны з лепшымі чалавечымі якасцімі – мудрасцю, працавітасцю, праўдзівасцю. У гэтым вобразе столькі высокародства, пяшчотнасці! Дзяўчына любіць шчыра і бескарысліва. Самае дарагое і святое для дзяўчыны – вернасць у каханні. Часта выкарыстоўваецца вобразы голуба і галубкі, сімвал хлопца і дзяўчыны. Праз ўсе любоўныя песні праходзіць матыў дзявоцкай долі. Доля дзяўчыны – гэта доля народа, суровая і беспрасветная.

Вобраз хлопца – паўстае ў сцэнах, дзе паказаны яго настойлівае імкненне пабачыцца са сваёй каханай. Для закаханага хлопца нічога не існуе на свеце, апрача яе, любай. Хлопец, як і дзяўчына, шукае сваю пару, сваю долю і доля яго такая ж як у дзяўчыны, нешчаслівая. Многіе матывы пераклікаюцца з песнямі дзяўчыны.

Сярод песен пра каханне - сямейна-бытавыя праблемы. ( Жыццё замужняй жанчыны ў чужой сям'і. Тэматыка песень: гаротны замуж, успамін пра бацькоўскі дом і мару пра сустрэчу з роднымі, сям'я мужа і яе адносіны да нявесткі, няўдалы і дэспатычны муж, жонка-няўдаліца, удовіны і сірочыя песні).