Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Цітоў ГІСТОРЫЯ А.К 1..doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
19.09.2019
Размер:
866.3 Кб
Скачать

Краязнаўчае вывучэнне беларусі: Народ і культура ў расійскай гістарыяграфіі (другая палова хіх—пачатак хх ст.) Сітуацыя ў краіне пасля паўстання 1863г.

Дзейнасць Кастуся Каліноўскага і яго “Мужыцкая праўда” закладвалі падмурак новага нацыянальна-культурнага адраджэння. Аднак пасля ўдушэння паўстання ўсялякае іншадумства аказалася пад строгім кантролем “чыгунным”, духоўнае жыццё марнела ў выніку знішчэння інтэлектуальных сіл нацыі, расколу ў нацыянальна-вызваленчым руху, рэакцыі ў сістэме культуры і адукацыі. Беларуская мова па-ранейшаму была пад забаронай ў афіцыйным ужытку. Шлях да нацыянальнага прызнання і самавызначэння быў яшчэ доўгім, пакручастым, шматпакутным. Гэта быў сапраўдны “крыжовы шлях”.

Пасля паўстання 1863 г. ў Польшчы і Беларусі расійская рэпрэсіўная машына абрушылася на тых, хто прымаў удзел у паўстанні, аказваў яму падтрымку ці проста спачуваў паўстанцам. Гэта была свайго роду “зачыстка” інтэлектуальнага поля. Падобныя “мерапрыемствы” расійскіх улад дорага каштавалі мясцоваму карэннаму насельніцтву і гісторыка-культурнай спадчыне краю. Шыбеніцы, узведзеныя на гарадскіх пляцах, стваралі своеасаблівую адзнаку культурнага ландшафту беларускіх гарадоў і мястэчак, народ празваў іх “мураўёўскімі гальштукамі”, а самога віленскага генерал-губернатара, душыцеля паўстання, – Мураўёвым-Вешальнікам. Па афіцыйных звестках, 123 удзельнікі паўстання былі пакараны смерцю (без уліку тых, хто быў расстраляны ці павешаны пад час паўстання). Больш за 16 тысяч абвінавачаных у падтрымцы паўстання чакала ссылка1. Маёмасць удзельнікаў паўстання была канфіскавана ў казну ці перададзена расійскім чыноўнікам і вайскоўцам. Канфіскацыі падвяргаліся маёнткі, калі ў паўстанні прымаў удзел хоць бы адзін з членаў сям’і – сын або нават унук яго ўладальніка.

Паводле сацыяльнага складу, 70% удзельнікаў паўстання складала шляхта, 18% – сяляне, прычым 60% усіх сялян, што удзельнічалі ў паўстанні прыходзілася на Гродзенскую і Віленскую губерні (адпаведна 33% і 27% паўстанцаў)2. Астатнія 12% удзельнікаў складалі святары, разначынцы, мяшчане. Вынікі паўстання, дакладней, наступствы яго падаўлення, аказаліся трагічнымі для лёсу беларускага грамадства і яго культуры. Паўстанне парушыла звыклую талерантнасць, традыцыйна ўласцівую беларускаму грамадству, паглыбіла этнарэлігійную варожасць, адчужанасць і сацыяльны раскол у грамадстве. Найбольш свядомая частка мясцовай інтэлігенцыі была знішчана, адпраўлена ў ссылку, ці ўзята пад строгі паліцэйскі нагляд. Апошняя вышэйшая навучальная ўстанова – Горы-Горацкі земляробчы інстытут быў зачынены, і мяцежная Беларусь ўвогуле была пазбаўлена магчымасці падрыхтоўкі на месцы нацыянальных кадраў інтэлігенцыі. Многія ўдзельнікі паўстання былі пазбаўлены маёмасці, абмежаваны ў правах, пераведзены ў ніжэйшыя сацыяльныя катэгорыі аднадворцаў ці дзяржаўных сялян. Фактычна адбывалася масавае разарэнне і дэградацыя вольнага саслоўя, шляхты, якая налічвала раней каля 10% насельніцтва і фарміравала калісьці рыцарскі стан, складаючы аснову абарончага патэнцыялу Вялікага княства Літоўскага. У выніку жорсткіх рэпрэсій, як заўважаў М.Біч, “былі знішчаны тыя парасткі беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння, якія з’явіліся ў 40–50-я гг., і надоўга выкаранены ўсе праявы рэвалюцыйнай і адраджэнскай дзейнасці”1.

Разам з тым паўстанне высвеціла сур’ёзныя праблемы, на якія раней царскія ўлады не звярталі ўвагі. У ходзе паўстання, асабліва на тэрыторыі заходніх губерняў, намеціўся саюз дробнай шляхты і беларускага сялянства, што яскрава засведчыла дзейнасць К.Каліноўскага і яго “Мужыцкая праўда”. Менавіта гэта акалічнасць утойвала ў перспектыве істотную пагрозу і непакоіла расійскія ўлады. Царскія ўлады паспяшаліся ўнесці папраўкі ў сацыяльную палітыку ў “Заходнім краі”. У адпаведнасці з імперскай дактрынай “Падзяляй і пануй” яны перагледзелі свае адносіны да мясцовага сялянства, выказваючы яму “брацкія” спачуванні. Яны прызналі яго гаротнае і бяспраўнае становішча, аднак абвінавачвалі ў гэтым польскую шляхту і мясцовых яўрэяў. Толькі цяпер расійскі ўрад, як заўважыў украінскі даследчык, “пачаў дывытысь” (пачаў дзівіцца) на становішча беларускага сялянства”2.

Такі нечаканы паварот расійскіх улад ў адносінах да беларускіх сялян не застаўся без увагі і з боку К.Каліноўскага ў яго “Пісьмах з-пад шыбеніцы”: “За ўсіх старон, – пісаў ён, – маскалі цяпер талкуюць без устанку а сваём брацтве з намі”3. І сапраўды, беларускае сялянства цяпер нечакана атрымала з рук царскага ўрада такія сацыяльныя льготы, на якія раней не разлічвала і якія нават не абяцалі ім “белыя” лідэры паўстання. Перш за ўсё царскі ўрад заявіў аб пераводзе сялян заходніх губерняў на выкуп, знізіў выкупныя плацяжы на 20%, павялічыў зямельныя надзелы (за кошт зямель, канфіскаваных у “мяцежнай” шляхты).

Аднак гісторыя расійскага панавання на “далучаных землях” за апошнія 90 год зноў і зноў паказвала нетрываласць расійскай улады, неэфектыўнасць ідэалогіі, сацыяльнай і адукацыйнай палітыкі, каб трывала і надзейна замацаваць за сабой гэты “искони русский” край. Пасля жорсткай расправы з паўстаннем на тэрыторыі Беларусі быў дасягнуты адносны парытэт паміж польскім і расійскім этнакультурнымі ўплывамі. І толькі цяпер расійскі ўрад, улічыўшы папярэдні вопыт, прыняў шырокую праграму краязнаўчага вывучэння і зрабіў сістэмныя захады па ўсебаковаму даследаванню і “распалячванню” гэтага краю, каб больш трывала прывязаць яго да Расіі.

А між тым расійскай адукаванай грамадскасці і ўрадавым колам, нягледзячы на амаль стогадовае існаванне ў складзе Расійскай імперыі, быў слаба знаёмы гэты край і яго народ. Нягледзячы на нешматлікія публікацыі ў расійскім друку (пачынаючы з нататак падарожжа па заходняй Расіі І.Ляпёхіна і В.Севяргіна) Беларусь да пачатку 1860-х гадоў для расійскай грамадскасці па-ранейшаму заставалася “белай плямай”, своеасаблівай terra inсognito ці, як казалі,– “паганай Літвой”. Яшчэ ў 1867 г. даследчык Палесся Іван Эрэміч пісаў: “Для многіх з нас была больш знаёма краіна афрыканскіх дзікуноў, якіх наведваў Лівінгстон, чым беларускае Палессе заходняй Расіі. Гэта амаль што Амерыка ў Еўропе, што чакае свайго Калумба”1. Узровень ведаў і ўяўленні расійскай грамадскасці аб этнаграфічным тыпе беларуса ў другой палове ХІХ ст. намі ўжо згадваліся ў адпаведным раздзеле.