Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Цітоў ГІСТОРЫЯ А.К 1..doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
19.09.2019
Размер:
866.3 Кб
Скачать

Беларускі друк у пачатку хх ст. Газета “наша ніва”

Усебаковае вывучэнне этнаграфіі “Западноруского края” пераканаўча сведчыла, што тут з векапомных часоў жыве своеасаблівы славянскі народ, носьбіт старажытнай культуры і арыгінальнай вусна-паэтычнай творчасці. Апублікаваныя ў другой палове ХІХ—пачатку ХХ ст. шматлікія зборы матэрыялаў і манаграфічныя працы па этнаграфіі, фальклору, гісторыі супярэчылі кан’юнктурным догмам і дылетанцкім патугам прадстаўнікоў афіцыйнай ідэалогіі аб векавой адсталасці, “западласці” гэтага краю, духоўнай беднасці яго насельніцтва. Разам з тым расійская эскалацыя на працягу амаль цэлага стагоддзя не прынесла палёгкі ні простаму працаўніку, ні дробнай шляхце. Да таго няшчадна рабаваліся рэсурсы краю, гісторыка-культурная спадчына, зневажаліся яго святыні.

Наступ рэакцыі, што не грэбавала сродкамі фізічнага і духоўнага падаўлення і гвалту, вынішчаў на карані ўсялякія праявы вальнадумства, свядомай творчай дзейнасці мясцовых “сепаратысцкіх” (нацыянальных) сіл. Аднак шматмільённы беларускі народ у тых умовах марудна і неахвотна інтэграваўся ў расійскую этнакультурную прастору, не жадаючы пад палітычным ціскам засвойваць чужую ”панскую мову”, звычаі і штучныя стэрэатыпы, тым болей што меў справу не з масавымі носьбітамі жывой расійскай культуры, а з расійскімі чыноўнікамі, святарамі, настаўнікамі царкоўна-прыходскіх школ.

Кожны народ мае права на сваю ідэнтычнасць і самабытнасць, што робіць яго жыццяздольным і самастойным этнічным утварэннем, раўнапраўным суб’ектам міжнароднай супольнасці. А між тым расійскі рэжым і яго ідэолагі імкнуліся пазбавіць цэлы народ натуральнага права на сваю ідэнтычнасць, распаўсюджвалі міфы аб інтэлектуальнай абмежаванасці, убогасці і адсутнасці нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, супрацьпастаўляючы нібыта неразвітай, прымітыўнай мове і культуры “малодшых братоў” расійскую прафесійную і бытавую культуру пануючага класа.

Аднак створаная раней імперская (акупацыйная па сутнасці) сістэма ўлады і кіравання разам з яе ідэалагічнымі, адукацыйнымі інстытутамі і прапагандысцкім апаратам працавала “на халастым хаду” і не адпавядала здароваму сэнсу, народнаму волевыяўленню і настрою беларускага грамадства. Да пачатку ХХ ст. прыкметна эвалюцыянавала сацыяльная структура грамадства, адбыліся змены ва ўкладзе жыцця, ў адукацыйным і культурным узроўні насельніцтва. Крызіс “вярхоў” адлюстроўваў дэвальвацыю старых догмаў і ідэалагічных пастулатаў, далёкіх ад рэалій жыцця і народнай філасофіі. Адначасова гэта адзначала крызіс афіцыйнай расійскай ідэалогіі. Этнакультурная сітуацыя ў краіне прыкметна змянялася. Метады масавага тэрору не давалі (і не маглі даць) вынікаў, на якія разлічвалі расійскія ўлады.

Агульнадэмакратычны рух і рэвалюцыі 1905 г. далі народам Расіі небывалыя палітычныя правы і свабоды – свабоду слова, свабоду друку, свабоду мітынгаў і сходаў, права на стварэнне грамадскіх арганізацый і палітычных партый. Беларусы, нарэшце, атрымалі права на сваё роднае друкаванае слова. У тых умовах рэгулярная беларуская прэса, газета ці тыднёвік, маглі стаць арганізацыйнымі і інтэлектуальнымі асяродкамі культурнага адраджэння. Такія асяродкі давалі магчымасць выявіць лепшыя свядомыя сілы народа, згуртаваць іх у нацыю, процістаяць асіміляцыі і гвалту, каб выйсці на шырокія разлогі еўрапейскай цывілізацыі.

Нягледзячы на рэпрэсіі, пераслед, забарону беларускай (як і польскай) мовы, ужо ў 80—90-х гг. ХІХ ст. праз руціну старых сацыяльных адносін зноў прабіваліся кволыя нацыянальныя парасткі, з’яўляліся цікавыя літаратурныя творы на жывой “беларускай гаворцы”, якія дасціпна, з гумарам, зразумела для простага люду малявалі абразкі народнага жыцця, рэалістычна падавалі паўсядзённыя сацыяльныя адносіны селяніна і шляхціца, наёмнага работніка і пана, прадпрымальніка, арандатара, простага чалавека і чыноўніка, навучэнца і святара ці настаўніка і інш. Сілу і непаўторную адметнасць гэтым творам надавалі іх фальклорная аснова, багатая вусна-паэтычная творчасць, узнаўленне ў мастацкіх вобразах паўсядзённых рэалій, сацыяльных кантрастаў і жыццёвай праўды.

Наша доля”

Першай легальнай газетай (тыднёвікам) на беларускай мове была “Наша доля”, яе першы нумар выйшаў 1 верасня 1906 г. Газета мела сацыял-дэмакратычны ідэйны напрамак і прызначалася, як было ўказана ў падзагалоўку, “для вясковага і мясцовага (т.зн. гарадскога, – В.Ц.) рабочага народа”. Друкавалася лацінкай і кірыліцай. Выдавалася ў Вільні. У склад яе рэдакцыі ўваходзілі браты Іван і Антон Луцкевічы, Элаіза Пашкевіч (Цётка), Франц Умястоўскі, І.А.Тукеркес. Рэдактарам-выдаўцом лічыўся І.Тукеркес.

Газета была фактычна органам першай беларускай палітычнай партыі – Беларускай сацыялістычнай грамады. Асноўны змест газеты быў прасякнуты ідэямі нацыянальнай свабоды, незалежнасці, сацыяльнай справядлівасці, аб чым сведчаць хоць бы самі назвы і тэматыка публікацый на яе старонках: “Напасць чужынцаў”, “Колькі стояць рускія генералы”, “Даход расійскага цара”, “Як мужыку палепшыць жыццё?”, “Прысяга над крывавымі разорамі” (апавяданне Цёткі пад псеўданімам Крапіўка). Тут жа друкаваў свае першыя творы Якуб Колас (апавяданне “Свабода” (псеўданім Дзядзька Карусь), вершы “Наш родны край”, “Беларусам” і інш.).

Адначасова газета друкавала на сваіх старонках шмат публіцыстычных матэрыялаў: “Аб выбарах у Дзяржаўную Думу”, “Якая будзе Дума?”, падымала пытанні ўрадавых рэпрэсій супраць дэмакратычнай грамадскасці, асвятляла нацыянальна-вызваленчы рух, барацьбу сялян за беларускую школу і інш. Тэматыка і змест публікацый адлюстроўвалі радыкальныя погляды і настроі ў грамадстве, утрымлівалі вострую крытыку самадзяржаўя і інстытутаў улады, ставілі пытанне аб іх замене новымі сацыялістычнымі формамі праўлення.

Падобная пазіцыя рэдакцыі выклікала з самага пачатку рашучае непрыняцце газеты і яе пераслед з боку ўлад. Магчыма, кіраўнікі газеты пераацанілі рэальную сітуацыю з палітычнымі правамі і свабодамі ў Расіі, бо неўзабаве рэпрэсіі за “вальнадумства” абрушыліся і на “Нашу долю”, якая за кароткі перыяд свайго існавання двойчы падвяргалася судоваму пераследу. Усяго было надрукавана шэсць нумароў тыднёвіка, аднак чатыры з іх былі канфіскаваны, да чытача дайшло цалкам толькі два нумары. Апошні нумар газеты выйшаў 1 (14) снежня 1906 г. Рашэннем суда (11.01.1907) газета была забаронена, яе рэдактар Тукеркес быў прыгавораны да турэмнага зняволення на адзін год.

Закрыццё тыднёвіка “Наша доля” зусім не азначала паражэння беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху, які стаў рэальнай сілай грамадства. У гэты час беларускія інтэлектуальныя асяродкі існавалі ў многіх гарадах, найбольш значны і ўплывовы – у Санкт-Пецярбурзе, дзе пражывала шматлікая беларуская дыяспара, сярод сталічнай інтэлігенцыі і студэнтаў было шмат выхадцаў з Беларусі. У 1906—1914 гг. тут плённа працавала беларуская выдавецкая суполка “Загляне сонца і ў наша аконца”, у склад якой уваходзіла 45 членаў (старшыня Вацлаў Іваноўскі). Асноўная частка выданняў адсылалася на Беларусь, дзе яны былі запатрабаваны. Сярод іх – “Беларускі лемантар, або першая навука чытання” (1906), “Першае чытанне для дзетак беларусаў” Цёткі (1906), “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” Я. Коласа (1909), першы зборнік вершаў Я.Купалы “Жалейка”, перавыданне твораў Ф.Багушэвіча “Дудка беларуская” і “Смык беларускі”, твораў Адама Міцкевіча, В.Дуніна-Марцінкевіча, Каруся Каганца (“Модны шляхцюк”), Элізы Ажэшкі (“Хам”), Антона Чэхава (“Сватанне”, “Мядзведзь”) і інш. У 1912—1913 гг. суполка выдавала альманах “Маладая Беларусь”. За гады свайго існавання (1906—1912) яна выдала 38 кніг агульным тыражом 100 тыс. экземпляраў і больш за два дзесяткі выпускаў паштовак з беларускімі краявідамі і партрэтамі пісьменнікаў.

Наша ніва” і яе роля ў нацыянальна-культурным