Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фальклёр славян.docx
Скачиваний:
110
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
296.15 Кб
Скачать

Міфы беларусаў.

Ад вытокаў да сучаснасці. Міфалогія ў жыцці сучаснага беларускага грамадства.

Чалавек часта сутыкаецца з такімі паняццямі, як “міф”, “міфалогія”. ІМі азначаюць нейкія з’явы, што лічацца неіснуючымі рэальна ці маюць адценне звышнатуральнасці. Нават адукаваныя групы насельніцтва не паглыбляючыся ў змест і структуру інфармацыі ці тэксту, адносяць да міфу рэальныя з’явы жыцця толькі таму, што не маюць пра іх дастатковага ўяўлення.

Разам з тым у паўсядзённым ужыванні слова “міф” асыцыіруецца з апавяданнямі пра багоў і герояў. Пры гэтым большасць людзей лічыць, што міф – гэта з’ява, якая належыць старажытнаму мінуламу і якой няма месца ў сучасным жыцці.

Міфы і міфалагічныя элементы працагваюць сваё існаванне ў сучаснай культуры. У маўленні мы ўжываем фразеалагізмы, якія прыйшлі да нас са старажытнагрэчаскай міфалогіі: ахілесава пята, сізіфава праца, траянскі конь і інш. Імёны персанажаў грэчаскай міфалогіі выкарыстоўваем у пераносным сенсе, называючы моцнага мужчыну ці юнака – Гераклам, а прыгожую дзаўчыну – Венерай. Нават у навуцы, праве палітыцы дастаткова слоў-тэрмінаў, якія вядуць сваё паходжанне ад міфаў антычнасці: пігмей, тытан, эгіда, атлас і інш.

Але ў культуры беларускага грамадства функцыяніруе яшче адзін пласт міфалагічных элементаў – спрадвечныя элементы беларускай язычніцкай міфалогіі, якія займаюць значнае месца ў быце і мове сучасных беларусаў. Беларуская мова насычана паняццямі кшталту пярун, ліхаманка, трасцы, злыдні і шнш., якія не кожны суадносіць з імёнамі міфалагічных персанажаў.

Міфалогія мае прамое дачыненне да рэлігіі. Рэлігійныя сістэмы ўключаюць міфы і міфалагізаваныя абрады. Міф можа існаваць самастойна ад рэлігіі, але ніводная рэлігія не здольна існаваць без міфа. Міфалогія надае вобразнасць і пачуццёвасць рэлігійным ўяўленням, аказвае эмацыянальнае ўздзеянне на верніка. У нашыя дні рэлігійныя міфы хрысціянства, icламу, iўдaiзмy i іншых рэлігій, што функцыяніруюць на Беларусі, працягваюць выкарыстоўвацца царквой, рознымі сацыялънымі i палітычнымі сіламі для ўкаранення i падтрымкі рэлігійнай свядомасці.

Хрысціянскія міфалагічныя матывы адыгралі вялікую ролю ў стварэнні літаратурных сюжэтаў. Міфалагічныя тэмы, вобразы, персанажы хрысціянства выкарыстоўваюцца i пераасэнсоўваюцца беларускай літаратурай на працягу ўсёй яе гісторыі.

Сюжэты з міфалогіі розных часоў i народаў знайшлі i знаходзяць свае месца ў выяўленчым мастацтве Беларусі. Матывы антычнай, біблейскай i беларускай міфалогіі сталі крыніцай сюжэтаў для творчасці мастакоў XIX —XX ст. Тут выявы язычніцкіх багоў, іканапіс, фрэска, скульптура з адлюстраваннем сюжэтаў з Бібліі.

Міфалагічныя сюжэты, вобразы язычніцтва займаюць значнае месца ў фальклоры беларускага народа. Навукоўцы-фалькларысты сцвярджаюць, што міф — гэта папярэднік кaзкi. Значная колькасць элементау казкі ўзыходзіць да міфа, утрымлівае міфалагічную семантыку, хаця з перавагай сацыяльнага аспекта. Архаічныя формы гераічнага эпасу таксама паходзяць ад міфа, а пазнейшыя — утрымліваюць у значнай колькасці міфалагічныя элементы i міфалагемы. Дастаткова ўспомніць паданні пра ўсяслава Чарадзея i выдатны беларускі мастацкі твор — «Слова пра паход Ігаравы».

Maгія як міфалагічныя ўяўленні пра магчымасць уздзеяння на акаляючы свет, людзей i рэальная магічная практыка жыла i жыве ў беларусюм грамадстве. Людзі стукаюць па дрэве, каб засцерагчыся ад бяды, носяць абярэгі, шукаюць дапамогі ў знахароў i чараўнікоў. У рэштках земляробчай абраднасці, якія не толькі захоўваюць сяляне, але i актыўна пераймаюць дачнікі, таксама ёсць міфалагічныя элементы.

У наш час імклівых палітычных зменаў, выкарыстання найноўшых сродкаў масавай інфармацыі да класічных формаў язычніцкай i хрысціянскай міфалогіі дабавілася сацыяльная міфалогія, якая стала інструментам у ідэалагічнай дзейнасці дзяржавы, палітычных партый.

Для палітычнай прапаганды стварэнне i распаўсюджванне міфаў — з'ява звычайная. У гэтых працэсах іх значнае месца займаюць сродкі масавай інфармацыі, якія не толькі тыражуюць i распаўсюджваюць палітычныя міфы, але i ствараюць свае. Асобая роля тут належыць тэлебачанню, радыё, прэсе. Сродкі масавай інфармацыі вяртаюць чалавека да міфаў, стымулююць працэс ix стварэння. Яны нараджаюць несапраўдныя аб'екты — гераічныя вобразы нічым не выдатных асоб, паданні пра славутае мінулае, спалучаюць рэчаіснасць з выдумкай, падмяняючы рэальнае веданне міфалагізаваным.

Як бачна, міфалогія — значная з'ява ў культуры сучаснага беларускага грамадства. Яна прысутнічае ў паўсядзённым жыцці беларусаў, праяўляецца праз словы, дзеянні, мысленне. У ёй пераплятаюцца элементы ведаў i няведання, веры, ідэалогіі, магічнай практыкі.

Міф — універсальная якасць культуры. Ён стаяў ля вытокаў нацыянальнай культуры, icнye зараз i, безумоўна, захавае сваё месца ў культуры Беларусі i ў будучым.